чаро́ціна,

Разм. Тое, што і чараціна. На Тварыцкага .. [кравец] глянуў толькі тады, калі той вырваў чароціну, пачаў Зрабіць на кавалачкі і кідаць у спакойную плынь вады. Чорны. На чароцінах сядзелі стракозы з празрыстымі крыльцамі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпіёнскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шпіёна, шпіёнства; які належыць шпіёну. Прыйдзе ўвечары Наўмыснік, прынясе шпіёнскія матэрыялы. Чорны. Гледачу было зразумела, што толькі так можна размаўляць у абставінах паліцэйскага нагляду, шпіёнскага сыску. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпіёнства, ‑а, н.

Тое, што і шпіянаж; вышукванне, высочванне каго‑, чаго‑н. Яму [следчаму] было дастаткова ўпэўненасці каменданта паліцыі і некаторых паліцэйскіх, што толькі грамадоўцы маглі забіць Сашку, помсцячы за яго правакацыі і шпіёнства. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апалю́к ’ручка касы’ (ДАБМ), палю́к, палю́х, палец (ДАБМ, 831). Перанос назвы пальца (параўн. укр. дыял. палець ’зубец на шасцярні’) па знешняму падабенству ці паралельнае ўтварэнне (параўн. паля, укр. дыял. палюх ’слуп’). Магчыма, кантамінацыя з аплік, аплюк ’гаплік’ (не толькі ў вопратцы; форма аплюк садзейнічала выкарыстанню формы з пачатковым а‑), гаплюк ’гак да гною’ (Смул., 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бы́ля ’абы (быля́-што)’ (Сцяшк. МГ, Сцяц.). Ст.-бел. быле ’абы’ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. byle ’тс’ (< *by‑le, да дзеяслова *byti і частка ‑le, гл. Брукнер, 51; Слаўскі, 1, 53). Сюды і былі́ бтолькі б’ (Нас.). Арашонкава (Бел.-польск. ізал., 11) лічыць, што бел. быле‑што́ запазычана прама з польск. byle co.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глы́ба ’глыба’ (БРС). Слова вядома толькі ў рус. і бел. мовах (гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 160). Паводле Трубачова (там жа), роднаснае слову *glyza (гл. глы́за). Ранейшая версія (роднаснасць з лац. glēba ’ком зямлі’), якую прапанавалі Брандт, РФВ, 22, 119; Бернекер, 1, 310; Фасмер, 1, 147, не вельмі верагодная, паколькі тут назіраецца неаднолькавы вакалізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрэсірава́ць ’дрэсіраваць’ (БРС). Рус. дрессирова́ть, укр. дресирува́ти. Паводле Фасмера (1, 538), запазычанне з ням. dressieren (< франц.) або прама з франц. dresser (< італ.). Шанскі (1, Д, Е, Ж, 191) дапускае толькі запазычанне з франц. крыніцы. Зыходзячы з агульнай сітуацыі, можна меркаваць, што бел. слова, магчыма, узята непасрэдна з рус. мовы, а не з франц. ці ням.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лага́нчык ’гліняная паліваная пасудзіна невялікіх памераў у форме кубка з ручкай для смятаны’ (палес., З нар. сл.). Памяншальная форма ад лаган > лагуну (гл.), суфікс яно га пад уплывам народнай этымалогіі змяніўся ў ‑ан. Тое ж (толькі з іншай суфіксацыяй) назіраецца і ва ўкр. лаганёць ’род кубка, драўляны сасуд з ручкамі’, лаганок ’бочачка з выдзеўбанага пня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лажбі́на ’паніжанае месца’ (Інстр. 1), ’нізіна’ (Яўс.), рус. ложбина ’неглыбокі роў, упадзіна’. Бел.-рус. рэгіянальнае ўтварэнне ад лог (гл.) і суф. -ба (< ‑ьba) з пазнейшым наслаеннем ‑ін‑а. Сюды ж лажбінны ’нізінны’ (Яўс.). У іншых славян без ‑б‑, напр., чэш. ložina ’тс’, славен. ložína ’поле на стромай гары, якое нельга араць, а толькі капаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рмаць ’надрывацца’, ’раззлавацца, выйсці з сябе’: не рмі́ся! (паўн.-усх., КЭС). Паводле Дабравольскага (Дабр., Этн., 4, 677), з рваць. Аднак гэта можна дапусціць толькі ў адносінах да лексемы з першым значэннем ’надрывацца’. Што ж тычыцца другога — да рус. рни́ться ’быць злым, злавацца’, ст.-рус. рняти ’злавацца, крыўдаваць’ (1539), рнитися ’тс’ (1517). Да рынуцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)