вы́няць, вы́му, вы́меш, вы́ме; вы́мі; вы́няты; зак., што.

Узяць знутры або перамясціць знутры наверх.

В. газеты з паштовай скрынкі.

В. рукі з кішэняў.

|| незак. выма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абве́трыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Зрабіць грубым, шурпатым (пра скуру на твары, руках).

А. твар.

Мне абветрыла (безас.) губы.

Абветраныя рукі.

|| незак. абве́трываць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дало́нь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Унутраны бок кісці рукі.

Закрыць твар далонямі.

|| памянш. дало́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек.

|| прым. дало́невы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́льхны, -ая, -ае.

1. Пухлы, быццам надзьмуты; тоўсты.

Пульхныя вусны.

Пульхныя рукі.

2. Мяккі, пышны.

Пульхныя аладкі.

3. Лёгкі, пухкі.

П. снег.

Пульхная зямля.

|| наз. пу́льхнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разамкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.

Раз’яднаць (што-н. самкнутае).

Р. ланцуг.

Р. рукі.

|| незак. размыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. размыка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кі́клік ’безрукаўка’ (Мат. Маг.). Параўн. польск. kika ’чалавек без рукі’ (Да прасл. kuka).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рашчалі́ць ’расчапіць (рукі)’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, зыходнае *рас‑шчаліць, што да шчыліна, шчэлка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́чно ’з рук у рукі, асабіста’ (драгіч., З нар. сл.), ’уручную’ (ТС). Гл. рука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асму́глы, -ая, -ае.

1. Тое, што і смуглы; загарэлы.

А. твар.

Асмуглыя рукі.

2. Тое, што і асмужаны (у 1 знач.).

А. лес.

Асмуглае неба.

|| наз. асму́гласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кара́вы, -ая, -ае.

1. Каляны ад засохлай гразі.

Каравая ануча.

2. Нягладкі, скрыўлены, шарахаваты, загрубелы.

Каравыя рукі.

3. перан. Няскладны, няўмелы, груба выкананы.

Каравыя выразы.

|| наз. кара́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)