акале́лы, -ая, -ае.

1. Змерзлы, моцна азяблы.

Акалелыя рукі.

2. Мёртвы (часцей пра жывёлін).

А. воўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акачане́лы, -ая, -ае.

Які моцна замёрз, застыў ад холаду; адубелы.

Акачанелыя рукі.

|| наз. акачане́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бра́знуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

Моцна, з сілай упасці; грымнуцца, грукнуцца.

Б. аб падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хо́дыр, -у, м.

У выразе: хадзіць ходырам (разм.) — моцна трэсціся, хістацца.

Ад ветру палатка ходзіць ходырам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напава́л, прысл.

1. Адразу насмерць.

Забіць звера н.

2. перан. Вельмі моцна; пераканальна.

Факты білі н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распалі́цца, -палю́ся, -па́лішся, -па́ліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Моцна нагрэцца ад агню, жару.

Жалеза распалілася дачырвана.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць гарэць.

Дровы распаліліся.

3. перан. Моцна ўзрушыцца, расхвалявацца; разгневацца.

|| незак. распа́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адтараба́ньваць

моцна стукаць, утвараючы шум, грукат; хутка гаварыць што-небудзь і без прамога дапаўнення; адцягваць, адвозіць што-небудзь цяжкае, вялікае, грузнае’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адтараба́ньваю адтараба́ньваем
2-я ас. адтараба́ньваеш адтараба́ньваеце
3-я ас. адтараба́ньвае адтараба́ньваюць
Прошлы час
м. адтараба́ньваў адтараба́ньвалі
ж. адтараба́ньвала
н. адтараба́ньвала
Загадны лад
2-я ас. адтараба́ньвай адтараба́ньвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адтараба́ньваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыпра́жыць

‘апрацаваць што-небудзь моцным жарам; пачаць моцна пячы (пра сонца) каго-небудзь, што-небудзь (прыпражыць галаву) і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыпра́жу прыпра́жым
2-я ас. прыпра́жыш прыпра́жыце
3-я ас. прыпра́жыць прыпра́жаць
Прошлы час
м. прыпра́жыў прыпра́жылі
ж. прыпра́жыла
н. прыпра́жыла
Загадны лад
2-я ас. прыпра́ж прыпра́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыпра́жыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цу́біць

‘ісці, падаць моцна ці на працягу доўгага часу (пра дождж і пад.); піць што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цу́блю цу́бім
2-я ас. цу́біш цу́біце
3-я ас. цу́біць цу́бяць
Прошлы час
м. цу́біў цу́білі
ж. цу́біла
н. цу́біла
Загадны лад
2-я ас. цу́б цу́бце
Дзеепрыслоўе
цяп. час цу́бячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разбале́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лі́цца; зак.

Пачаць моцна балець.

Зуб разбалеўся.

|| незак. разбо́львацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)