спало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Выклікаць у каго‑н. пачуццё страху, прымусіць баяцца чаго‑н. Відаць, яе здзівіла гэта спатканне, а можа, нават і крыху спалохала: чаго сядзіць зімою на дарозе гэты чалавек? Колас. Не спалохала Мікіту і пагроза папа пазбавіць яго прычасця. Навуменка. // перан. Вымусіць знікнуць (пачуццё, настрой і пад.). Няцяжка спалохаць чалавечую радасць. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; -бе́г, -гла; -бяжы́; зак.

1. Бягом прайсці міма або цераз што-н.

П. цераз поле.

П. па двары.

2. што. Бягом пераадолець якую-н. адлегласць.

П. тры кіламетры.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Паказацца і хутка знікнуць, мільгануць, пранесціся.

Па твары прабегла ўсмешка.

4. перан., што. Бегла прачытаць (разм.).

П. вачамі старонку.

5. чым. Правесці (пальцамі, рукой) па чым-н. (разм.).

П. пальцамі па клавішах.

|| незак. прабяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассе́яць, -се́ю, -се́еш, -се́е; -се́й; -се́яны; зак.

1. што. Пасеяць.

Р. ячмень.

2. каго-што. Прымусіць разысціся; разагнаць.

Р. ворага па лесе.

3. Аслабіць, зрабіць менш моцным у выніку распаўсюджання ў розныя бакі.

Р. святло.

4. перан., што. Прымусіць знікнуць, прайсці (пра якое-н. непрыемнае пачуццё).

|| незак. рассе́йваць, -аю, -аеш, -ае і рассява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.).

|| наз. рассе́ў, -се́ву, м. (да 1 знач.), рассе́йванне, -я, н., рассява́нне, -я, н. (да 1 знач.) і рассе́янне, -я, н. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Зняць ’дастаць, здзець’. Рус. снять, укр. зня́ти, польск. zdjąć ’тс’, в.-луж. zjeć ’абагульніць, падвесці вынікі’, zejeć ’зняць’, н.-луж. zjeś ’зняць, забраць’, чэш. sejmouti, sníti, славац. sňať, славен. snę́ti, серб.-харв. сне́ти, сне̂ти, снијѐти, балг. снѝмам, снѐма ’тс’, макед. снемазнікнуць’. Ст.-слав. сънѧти ’зняць’. Ст.-рус. съняти ’зняць’. Прэфіксальны дзеяслоў прасл. sъn‑ę‑ti, дзе корань ę‑/im‑/ьm‑, прадстаўлены ва узяць, прымаць, мець і інш., ‑n‑ — частка прэфікса. Не выключана, што бел. і ўкр. словы пад уплывам рус. Гл. мець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

улете́ть сов.

1. паляце́ць; (вылететь) вы́лецець, мног. павылята́ць; (отлететь) адляце́ць, мног. паадлята́ць; (куда-л.) заляце́ць, мног. пазалята́ць;

2. перен. (миновать) міну́ць, міну́цца; (пройти) праляце́ць, прайсці́; (исчезнуть) зні́кнуць; см. улета́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збе́гчы, збягу, збяжыш, збяжыць; збяжым, збежыце, збягуць; заг. збяжы; зак.

1. Бягом спусціцца ўніз. Збегчы ўніз па лесвіцы. □ Сёмка збег з ганка, узлез на воз і пагнаў каня. Гартны. [Дзяўчына] азірнулася яшчэ раз і збегла з кручы да вады. Краўчанка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцячы (пра вадкасці). Збегла ў нізіны з пагоркаў разводдзе. Танк. // перан. Знікнуць, прапасці (пра ўсмешку, чырвань і пад.). У Зеленюка збегла з твару ўсмешка, і тонкія вусны яго задрыжалі. Зарэцкі. Дрымота [у Мані] збегла адразу. Чорны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пераліцца цераз край пры кіпенні. Малако збегла. □ [Ларыса] вярнулася ў хату паглядзець, каб не збегла што ў печы, адставіла гаршкі далей ад агню. Пальчэўскі.

4. Знікнуць тайком; уцячы. Збегчы з палону. Збегчы з турмы. □ Перад самым вяселлем, адцураўшыся бацькоў, маладая збегла з дому. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассе́яцца, ‑сеецца; зак.

1. Сеючыся, падаючы, рассыпацца ў розныя бакі, папасці ў розныя месцы. І бур’ян парос. Як хутка ён рассяліўся, рассеяўся па ўсім двары, па ўсёй вёсцы... Сачанка. Што гэта? [Лебядзіны] пух рассеяўся па зямлі? Бядуля.

2. Стаць рассеяным (у 3 знач.). Пучок святла рассеяўся.

3. Разысціся, разбегчыся ў розныя месцы, у розныя бакі. Пасля немцы зніклі, яны рассеяліся за дрэвамі, кустамі і сценамі і адтуль стралялі. Чорны. Натоўп на вуліцы паволі рассеяўся. Брыль. // Паступова радзеючы, знікнуць, разысціся (пра туман, дым і пад.). Туман, які нядаўна ахінаў вяршаліны бяроз на тым баку вуліцы, нечакана рассеяўся. Алешка. Калі дым рассеяўся, варожай пяхоты ў ляску ўжо не відно было. Кулакоўскі. // перан. Прайсці, знікнуць (пра якое‑н. пачуццё). І не сплюшчыць мне воч, І трывога мая не рассеецца: Хіба жарты — усю ноч салаўі за аселіцай! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скапэ́раціся (скапэратісе) ‘памерці’ (беласт., Сл. ПЗБ), скапарэ́ць ‘змерзнуць, закачанець’, скапу́рыцца ‘памерці’ (Сцяшк. Сл.). Сюды ж, відаць, укр. скапа́ри́тисязнікнуць, прапасці’ (няяснага паходжання; гл. ЕСУМ, 5, 265). Няясна. У Сл. ПЗБ (4, 438) параўноўваецца з літ. nusikaparaóti ‘памерці’. Гарачава (Этимология–1985, 63–64) узводзіць да *kopyrěti (адсутнічае ў ЭССЯ, 9) з развіццём семантыкі ‘змерзнуць’ → ‘памерці’. Хутчэй да шырокавядомага ідышызму капорэ (гл. капора2), што з ідыш kapóres, kapures ‘канец, пагібель, капут’, першапачаткова з герм. kappārā ‘пакутная ахвяра’ (гл. Штэрн, Wörterbuch, 106; ЕСУМ, 2, 369, 378).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павыво́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

1. Перастаць існаваць, знікнуць; аджыць свой век — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Усе плямы павыводзіліся. Не будзе вады — павыводзіцца рыба. □ Госці і пачастункі сярод хутаранцаў павыводзіліся ўшчэнт. Чорны.

2. Вывесціся з яйца, лічынкі і пад. — пра птушак, насякомых. Буслы, якія павыводзіліся ў гнёздах, сталі дарослыя і цяпер кожную раніцу разам са сваімі бацькамі кружылі высока ў небе. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накшта́лт, прыназ. з Р.

Спалучэнне з прыназоўнікам «накшталт» выражае параўнальныя адносіны: указвае на прадмет, з’яву, прызнак, да якіх падобны якія‑н. прадметы, з’явы, прызнакі. Міхал Тварыцкі бачыў перад сабой нешта накшталт скрыжавання гарадскіх вуліц. Чорны. Камедыя будзе гучаць актуальна, свежа да таго часу, пакуль з жыцця зусім не знікнуць тыпы накшталт Гарлахвацкага і Зёлкіна. Казека. Пятляла рэчка тут накшталт вужакі. Машара.

[Польск. na ksztalt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)