Пячу́рка, пячо́рка ’грыб шампіньён’ (ЛА, 1; лях., Янк. Мат.; Жд., Скарбы), печу́рка, пычу́рка, пэчу́рка ’тс’ (палес., Жыв. сл., Нар. словатв.); укр. печі́рка, дыял. печу́рка, польск. pieczarka, чэш. pečárka, славац. pečiarka, серб.-харв. пѐчурка ’грыб’, славен. pečȗrka ’грыб Boletus lactifluus’, балг. печу́рка, печо́рка ’шампіньён, грыб’, макед. печурка ’грыб’. Прасл. *pečerъka або *pečurъka, звычайна звязваюць з *pekti (гл. пячы) ад магчымасці ўжываць грыбы печанымі, параўн. Сяржаніна, Грыбы, 542; Мяркулава, Очерки, 171; Фасмер, 3, 246. Іншыя назвы: пячуры́ца, пэчэры́ца ’шампіньён’ (Жыв. сл.), укр. печери́ця, рус. печерица, даюць падставы для рэканструкцыі прасл. *pečerica (Глухак, 473).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Радо́ўка 1 ’від грыбоў’ (ТСБМ; астрав., смарг., мядз., бярэз., Сл. ПЗБ; ЖНС, Бяльк.). Назва ўтворана ад слова рад 1 (гл.), таму што гэтыя грыбы растуць радамі (Сярж., Грыбы). Параўн. мяжо́ўка ’цімафееўка’ — расліна, якая расце па межах дарог (гл.) і пад.
Радо́ўка 2, рато́ўка, радо́ўга ’чарга’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.; брасл., чэрв., бярэз., докш., навагр., лід., дзятл., Сл. ПЗБ; Сцяшк., Ян., Юрч.), ’чарга пасвіць кароў, авечак і да т. п.’ (Ян., Касп.), ’чарговае ўтрыманне нанятага пастуха’ (чэрв., лаг., брасл., Сл. ПЗБ; Сцяшк.). Ад рад 1 (гл.); параўн. балг. реди́ца ’рад, шэраг’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каро́ўка ’грыб: малачай, млечнік, ваўнянка’ (Жыв. сл.). Іншая назва таго ж грыба ўказвае на матывацыю назвы. Увогуле грыбы сямейства Russulaceae (сыраежкавыя) выдзяляюць млечны сок і таму называюцца кароўкамі, малачаямі, млечнікамі (гл. Лек. раст., 44–45).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нажыўны́, ‑ая, ‑ое.
Такі, які можна нажыць, набыць. [Аляксандра] добра ведала лес у абсягу дзесяці-дваццаці вёрст. І яшчэ ў яе было чуццё на грыбы.. Але і тое, і другое — дар, як кажуць, нажыўны. Навуменка. [Сцяпан:] — Да ведаў яшчэ трэба вопыт.. — А вопыт — справа нажыўная. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
Прыгатаваць для яды смажаннем. — Дастань хіба сала ды сасмаж, — звярнуўся.. [Кандрат] да жонкі, — яны ж, мусіць, не посцяць... Галавач. Грыбы трэба было зварыць ці сасмажыць у чым-небудзь. А ў чым жа іх зварыш? Хіба што ў бляшанцы. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сушыць.
2. у знач. прым. Высушаны, нарыхтаваны шляхам сушкі. Сушаныя грыбы. □ Кожны дзень бабуля ўзнагароджвала мяне .. сушанай морквай і арэхамі. Бядуля. Дыхнула водарам сушаных траў, што тырчалі пучкамі з-пад бэлькі, сабраныя на чай і лекі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то, злуч.
1. Ужыв. ў пачатку галоўнага сказа, каб падкрэсліць яго сувязь з папярэднім даданым умоўным сказам.
Калі не будзе дажджу, то пойдзем па грыбы.
2. пералічальна-размеркавальны. Ужыв. для сувязі членаў сказа і сказаў пры пералічэнні падзей, з’яў, прадметаў з пераменным чаргаваннем.
То тут, то там чуліся галасы.
Шум то сціхаў, то ўзмацняўся.
3. перамяшчальна-размеркавальны (з адмоўем або з часціцай «ці»). Ужыв. для выражэння няпэўнасці, сумнення або меркавання, развагі (разм.).
Не то лодка, не то човен.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пазбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1. каго-што. Сабраць, сканцэнтраваць у адным месцы ўсіх, многіх ці ўсё, многае.
П. людзей на сход.
2. што. Падабраць, падняць усё тое, што ўпала, рассыпалася і пад.; падабраўшы, скласці ў адно месца ўсё, многае.
П. рассыпаны гарох.
П. галлё ў кучы.
3. што. Скласці, саставіць з розных частак многа чаго-н.
П. станкі.
4. што і чаго. Збіраць што-н. на працягу якога-н. часу.
Пазбіраем яшчэ з гадзіну грыбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шча́вель, ‑ю, м.
Разм. Тое, што і шчаўе. Гарась вышчыпваў з травы малады шчавель і нехаця яго еў. Каваль. Дзяўчат, што ходзяць на той бок [Дняпра] па шчавель, ягады і грыбы, перапраўляюць.. лодачнікі. Брыль. Як глуха тут перапляліся Палын, румянкі, медуніца, Крапіва, падбярозка, гірса, Шчавель, трыпутнік і мятліца. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нады́баць ’натрапіць, сустрэць’ (Сцяшк. Сл.; Сцяц., в.-дзв., Шатал.), надыбаць ’наткнуцца, набрысці’ (слонім., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ), параўн. надыбаць рой ’знайсці ў лесе дупло з роем’ (ашм., З нар. сл.). Да ды́баць ’ісці, чыкільгаць’ (гл.), параўн. надыйсці́ ’натрапіць’: надышоў на грыбы (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)