Бе́дны, бяда́. Рус. беда́, укр. біда́, польск. biada (ст.), чэш. bida, ст.-слав. бѣда, балг. беда́, серб.-харв. бијѐда і г. д. Прасл. běda (з рознымі вытворнымі — bědьnъ і г. д.). Параўн. літ. bėdè, лат. bę̀dą ’клопаты, гора’; далей гоц. baidjan ’прымусіць’, грэч. πείθω ’пераконваю, угаварваю’. Бернекер, 54; Развадоўскі, RS, 2, 105; Траўтман, 23. Прасл. *běda, гоц. baidjan, магчыма, далей звязаны з кельт. мовамі. Параўн. ст.-ірл. bibdu ’вінаваты’ (< пракельт. *bibid(u̯)ūs < і.-е. *bhibhidh‑u̯ōt‑s, корань *bhei̯dh‑). Гл. Зомер, Зб. Стоўксу, 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ляпі́цца, лепіцца; незак.

1. Быць пластычным, мець здольнасць прыляпляцца, прыклейвацца. Пластылін добра лепіцца. // перан. Разм. Прыставаць, вязацца, чапіцца. Кажуць, .. здарылася нейкая бяда, глядзі, да яе лепіцца ўжо новая. Дадзіёмаў.

2. Размяшчацца, цесна прымыкаючы да каго‑, чаго‑н., не пакідаючы свабоднага месца. Хлопцы-падлеткі, .. як кулікі, ляпіліся ля самай вады. Чарнышэвіч. Густа лепяцца паабапал вуліцы сялянскія хаты з такімі ж вузкімі і цеснымі, як і сама вуліца, дворыкамі. Колас.

3. Стварацца, рабіцца з пластычных матэрыялаў.

4. Зал. да ляпіць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Непералі́ўкі ’безвыходны стан’ (Касп.), ’неспакой, трывога, пагроза’ (Варл.), ’не на жарт’ (Шат.), неперэ́ліўкі, непярэ́ліўкі ’дрэнь справы, бяда будзе’ (Янк. 1, ТС), ст.-бел. непереливки ’не жарты, сур’ёзная справа’ (пач. XVI ст., КГС). Меркаванне Шатэрніка пра запазычанне з польск. nie przelewki ’тс’ не зусім абгрунтаванае, паколькі патрабуе дапушчэння фанетычнай адаптацыі слова ў беларускай мове. Хутчэй можна разглядаць як уласна беларускае ўтварэнне на базе фразеалагізма піва не пераліўкі ’пра цяжкае становішча, калі няма часу на разважанні’, параўн. у скарочаным выглядзе не пераліўкі ’не паласа, нічога добрага не чакай’ (ТС); ад пераліць, гл. ліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няго́да ’непагода, непагадзь’ (Чач., Некр.; слонім., Арх. Бяльк.; петрык., Шатал.), него́да, нэго́да ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.), ’непагадзь; бяда, няшчасце’ (Бяльк.), ’дрэннае надвор’е; нязгода’ (Гарэц.), ’дрэннае надвор’е; дрэнны настрой’ (Сл. ПЗБ), ’няшчасце, няўдача’ (Яруш.), укр. него́да ’дрэннае надвор’е, непагадзь’, рус. негода ’дрэннае надвор’е; дрэнны чалавек’, чэш. nehoda ’дрэннае надвор’е; няшчасны выпадак’, славац. nehoda ’няшчасце’, славен. negóda ’няшчасце, няшчасны выпадак; штосьці непрыемнае’, серб.-харв. нѐгода ’няшчасце’. Да *godъ (гл.) з першасным значэннем ’падыходзячы, спрыяльны час’. Распаўсюджанне тыпалагічнай мадэлі паводле матэрыялаў Лінгвістычнага атласа Еўропы гл.: Іанеска–Руксандою, Revue roumaine de linguistique, 28, 253–262. Параўн. пагода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нячы́м ’ніж, чым’: Лепш жонка першая, нячым тая другая (Рам.), укр. нічим ’нічога, не бяда’, рус. нечем (не чем). З не і чым (параўнальны злучнік); паводле Булахоўскага (Курс, 11, 340), не ўказвае на адмоўнасць таго, што утрымліваецца ў другім члене параўнання, што дэманструе і бел. дыял. бяжыт скарей, чем не конь. Паводле Карскага (2–3, 491), з ніж (гл.) і чым (неж‑чым «нежели чим»), што пацвярджаецца цытатай з пісьма Пушкіна: Вам обязан я больше нежели чем жизнью (Булахоўскі, Рус. яз. XIX в., 407). Козыраў (Семені·, яз. единиц, 67) не выключае абодвух шляхоў развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паганя́ць I несов. (заставлять идти, понукая или стегая чем-л.) погоня́ть;

п. каня́ — погоня́ть ло́шадь;

бяда́ на бядзе́ е́дзе, бядо́ю паганя́епосл. беда́ на беде́ е́дет, бедо́й погоня́ет

паганя́ць II сов.

1. (нек-рое время) погоня́ть;

2. с.-х., разг. оку́чить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

старажы́тнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць старажытнага (у 1, 2 знач.); даўнасць узнікнення, існавання чаго‑н. Я гляджу цяпер на гэты роў і ў шуме вады чую далёкую старажытнасць. Скрыган. // Вельмі далёкія часы, далёкае мінулае. Сівая старажытнасць. □ Недарэмна казалі ў старажытнасці, калі здаралася бяда, вайна, сварка, бойка: не абышлося без жанчыны! Шамякін. // Старажытны свет, антычнасць. Разам з узвышэннем Канстанцінопаля і падзеннем Рыма канчаецца старажытнасць. Энгельс.

2. звычайна мн. (старажы́тнасці, ‑ей). Помнікі мінулага. Трэба вось што, Васіль Кузьміч: сёння напісаць ці пазваніць, куды трэба, каб спецыяліста прыслалі... Можа [касцёл] гэта старажытнасць якая? Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліхама́нка ’хваравіты стан з гарачкай і дрыготкай’, ’малярыя, трасца’, ’гарачкавая дзейнасць’ (Гарэц., Касп., ТСБМ, Растарг.; паўд.-усх., КЭС), укр. харк. лихома́нка, рус. лихома́нка ’тс’, ’ліхадзейка’, ’хлус’, ’благі чалавек’, ’пракуда’. Бел. слова прымыкае да рус. моўнага арэалу, у якім гэта лексема з’яўляецца табуістычнай назвай ад лихоманка ’круцелька, ашуканка’, лихома́нить ’прыносіць зло, бяду’, рус. лихоман, кур. ’д’ябал’, усх. ’махляр’, паўн.-дзв. ’вар’ят’, ст.-рус. лихоманъ ’тс’, укр. палес. лихо́мабяда, цяжкае становішча’, лихоманка ’ліхаманка’, польск. lichman ’мот’. Прасл. lixomanъ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 93). Да lixo > лі́ха і maniti > мані́ць (гл.) (Зяленін, Табу, 2, 77; Фасмер, 2, 505).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мізэрны ’вельмі малы’, ’худы, схуднелы’, ’бедны’, ’нікчэмны’, ’благі (аб раллі)’ (ТСБМ, Нас., Касп., Растарг.; КЭС, лаг.; гродз., Сл. ПЗБ), мізэра ’худы, бедны’ (Шат.), мізэрыя ’бедната’ (Растарг.), мізэрня́к ’бедны селянін’ (Нас.), мізе́рны ’мізэрны’ (ТС), мызыро́та, мызыр́отьте ’драбната, драбяза’ (Клім.), ст.-бел. мизерный, мисерный ’бедны’ (пач. XVI ст.), мизерия ’беднасць’ (XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. mizerny, mizerja, mizerota ’тс’, якія з лац. miseria ’гора, няшчасце, бяда’, ’цяжкасці’, miser ’абяздолены, гаротны’, ’варты жалю, убогі, дрэнны’ (Піўтарак, Бел. лекс., 134; Булыка, Лекс. запазыч., 76; Кюнэ, Poln., 77). Сюды ж мізарне́ць, мізэрыць, мізэ́рнець ’худнець, чэзнуць, рабіцца меншым’, ’станавіцца нікчэмным’ (ТСБМ), ’бяднець’, ’даводзіць да галечы’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяня́цця (пенятца) ’папікаць, дакараць, выгаворваць’ (Нар. Гом.), параўн. укр. пеняти ’наракаць; быць няўклюдным’, пенябяда’, рус. пенять ’закідаць камусьці нешта; скардзіцца’, пеня ’папрок’, польск. pieniąc się ’абвінавачваць адзін аднаго; судзіцца’, pienia ’абвінавачванне ў судзе’. Апошняе з канцылярскай мовы ВКЛ (вядомае з 1392 г.): аже вчиниться пеня гостю в Литве (дамова Казіміра Ягайлавіча з Ноўгарадам і Псковам 1440 г.), лічыцца літуанізмам, параўн. літ. painė, painiava ’складаная, заблытаная справа’, у адрозненне ад пеня ’штраф’ (гл.), якое праз польск. репа з лац. росна ’кара’ (Банькоўскі, 2, 553; гл. таксама Фасмер, 3, 233). Дзеяслоў, відавочна, ад першага назоўніка, параўн. літ. painioti ’блытаць, заблытваць; ублытваць, умешваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)