Вор1 ’мех, мяшок’ (Нас., Сцяшк., Янк. БП), ворак ’мяшочак’ (Нас., Сцяшк., Шатал., Вешт.); ’мяшочак для адкідвання сыру’ (Мат. Гом.). Запазычанне з польск. wór, worek ’мех, торба’ (Кюне, Poln., 115; Булыка, Запазыч., 69).

Вор2 ’хлеў’ (Нас., Рам., 8, 327); ’двор для жывёлы’ (Бяльк.). Рус. вор, во́ра ж. р. ’плот, агароджа’, дыял. таксама ’агляд рыбалоўнага садка’, укр. вори́на ’жэрдка для агароджы’, ст.-рус. воръ м. р., вора ж. р. ’тс’, чэш. vor ’плыт’. Звязе на з рус. верать ’усоўваць, хаваць, укладваць, капацца’, ст.-слав. въврѣти ’ўсунуць’, чэш. ‑vříti ’-крываць’. Роднасныя таксама літ. vãras ’жэрдка ў плоце, агароджы’, apìvaras ’загон’, гон., warjan ’перашкаджаць’, оск. veru наз. скл. мн. л. ’дзверы’ (Фасмер, 1, 350; Махэк₂, 697). Гл. таксама ворык.

Вор3 ’злодзей, выкрадальнік’ (Нас., Бяльк.). Запазычанне з рус. вор ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́цаль1 ’сабакар; машэннік’ (БРС, Касп., Нас.), таксама ў форме гі́ццаль ’сабакар’ (Сцяц.), ’гарэза, свавольнік’ (Сцяц., Шат.), ’агідны, здрадлівы чалавек’ (Сцяшк.) і г. д. У ст.-бел. мове гицель ’памочнік ката’ (гл. Булыка, Запазыч.). Параўн. таксама рус. дыял. ги́цель ’жывадзёр’, укр. ги́цель. Запазычанне з польск. hycel ’тс’ (а гэта з ням. дыял. hitzel; гл. Брукнер, 174; Фасмер, 1, 408; Булыка, Запазыч., 83).

Гі́цаль2 ’пятля, прышытая да адзення, каб яго вешаць’ (Сцяц. Нар., Сцяц., Шат., Сл. паўн.-зах., Касп., БРС). Па паходжанню аднолькавае з гі́цаль, (гл.), але значэнне ’пятля, вешалка’ (паводле Сцяц. Нар., 115) развілося менавіта ў бел. мове (гл. там і тлумачэнне семантычнага развіцця). Няпэўным з’яўляецца меркаванне (Сцяц., там жа), што ў бел. мове запазычанне прама з ням., дзе быццам Hitzel чытаецца гіццаль (?; няясна; у ням. слоўніках вымаўлення z, tz аднолькава абазначаюцца як ts).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́льба, таксама бу́льма (Шат., Жд.) > бу́льва (Федар., 1). Рус. дыял. бу́льба, бу́ньба, укр. бу́льба, бу́льва. Запазычанне з зах.-слав. моў: польск. bulba, bulwa, чэш. bulva (а гэта з ням. Bolle ’клубень, цыбуліна’ або з лац. bulbus). Бернекер, 100; Рыхардт, Poln., 38; Кюнэ, Poln., 47; Рудніцкі, 252; Фасмер, 1, 240; Маеўскі, PF, 4, 646. Параўн. і Шанскі, 1, Б, 223.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бура́н ’моцны вецер; надвор’е, калі дзьме вецер і ідзе снег’ (БРС, Інстр. I). Рус. бура́н, укр. бура́н. Запазычанне з цюрк. моў (тур., тат. buran ’мяцеліца, пурга’). Праабражэнскі, 1, 53; Фасмер, 1, 243–244; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 22; Шанскі, 1, Б, 229; Рудніцкі, 258; Локач, 29. Паводле Шанскага, там жа, бел., укр. бура́н запазычаны непасрэдна з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́рта ’варта, ахова’ (КЭС, лаг.; БРС, Яруш., Гарэц., Бесар., Сцяшк., Мядзв., Шпіл., Нас., Шат., Касп., Бяльк.). Ст.-бел. варта ’варта, каравул’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Рус. дыял. (смал.) ва́рта, укр. ва́рта. Запазычанне з польск. warta (Булыка, Запазыч., 57), а гэта з ням. Warte ’тс’. Параўн. і чэш. varta ’тс’ (< ням.) (Махэк₂, 678; Кюнэ, Poln., 113).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Варца́ць, ворца́ть ’ванітаваць (пра дзяцей)’ (Мядзв.). Мядзведкі заўважае, што адносна дарослых ужываецца козлы драть або вынитова́ть. Рус. (смал.) варца́ть ’ванітаваць’, варца́ки ’ваніты’. Не вельмі яснае слова. Можна меркаваць, што гэта запазычанне (з трансфармацыяй, перастаноўка гукаў) з польск. дыял. wracać ’ванітаваць’ (яно вядома як польскі правінцыялізм на Украіне; гл. Карловіч, 6, 161). Параўн. форму вараца́ць ’нудзіць’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́льніца ’звальненне ад прыгоннага права’ (Гарэц., Др.-Падб.); ’месца, дзе робіцца продаж вольнага (не на водкуп) віна’ (Нас., Яшк.). Рус. во́льница ’тс’, польск. wolnica ’свабодны продаж купцамі, якія не належалі да гандлёвага цэха гэтага горада’; ’вольны збор дрэва’, ’вольны ўваход у лес’. У бел. мове, магчыма, як самастойнае ўтварэнне ад вольны, так і запазычанне з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Логіка ’навука аб законах і формах мыслення’, ’ход разважанняў’, ’унутраная заканамернасць’ (ТСБМ); ст.-бел. лоика (1519 г.) запазычанне са ст.-польск. loika (пры наяўнасці і logika, якое з с.-лац. logica (дзе ‑gi‑ > ‑ji‑) < лац. logica < ст.-грэч. λογική (τέκνα) ’навука размаўляць, весці дыспут’ (Слаўскі, 4, 324; Булыка, Лекс. запазыч., 161). Крукоўскі (Уплыў, 81) выводзіць лексему з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́тарачыць ’вытарашчыць вочы’ (З нар. сл., навагр.). Рус. дыял. вы́торочить ’абшыць, аблямаваць’ і ’высунуць, вытарашчыць вочы’; ’выстраіцца, убрацца’, вы́торочки ’вочы, зрэнкі’. У бел. запазычанне з рус., таму што слова цалкам ізаляванае. Не зусім ясна, ці звязана рус. выторочить ’тарашчыць вочы’ з вы́торочить, торочи́ть, торока (гл. таро́кі). Магчыма семантычнае развіццё: выторочить ’звольніць з тарокаў’ → ’выцягнуць, высунуць вонкі’ → ’вытарашчыць вочы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́шнік1 ’дама ў картах’ (Нас., Гарэц., Бяльк.). Укр. ви́шник ’тс’. Запазычанне з польск. wyżnik ’тс’, якое калькіруе чэш. svršek ’дама’. Чэш. у сваю чаргу з’яўляецца перакладам ням. Ober ’дама або карта вышэй Unterʼa — валета’ (Чэрнышаў, РР н. с., 1928, 2, 61).

Вы́шнік2 ’гара, вышкі’ (Бяльк.). Ад вышкі або ад выш‑ (гл. вышка). Параўн. вышкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)