фарсі́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад фарсіраваць.

2. у знач. прым. Які адбываецца хутчэй звычайнага; паскораны. І яшчэ ніхто не ведаў, што сюды фарсіраваным маршам падыходзяць яшчэ дзве роты і будуць не пазней поўдня. Караткевіч. // У шахматнай гульні —вельмі хуткі, непазбежны. Фарсіраваны маг.

3. у знач. прым. Узмоцнены па гучанню, больш гучны, чым звычайна. Фарсіраваны голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раса́к ’конь рысак’ (лудз., Сл. ПЗБ). Варыянтнае да рыса́к ’тс’, параўн. рус. дыял. рыскливый ’прыткі, хуткі’. Вымаўленне з карнявым ‑а‑, імаверна, абумоўлена другаснай рэдкай вакалізацыяй рэдукаванага ў пераднаціскной пазіцыі *rъsak > *rasak. Гл. рысь1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́рзды ’быстры, спрытны’. Траўтман (40) лічыў, што бел. слова прадстаўляе прасл. варыянт да bъrzъ ’тс’ і рэканструяваў прасл. bъrzъ (ва ўсіх слав. мовах, акрамя бел.) і bъrzdъ (бел. мова). Гэта апошняе стаіць вельмі блізка да літ. burzdùs, bruzdùs ’рухавы’, што дае магчымасць аднавіць балта-слав. праформу *burzdu‑. Форма bъrzdъ захоўваецца яшчэ ў серб.-харв. брздѝца ’быстрына ў ручая’. Параўн. таксама Трубачоў, Слав. языкозн., V, 176–177. Форму bъrzъ адлюстроўваюць, напр., рус. бо́рзый, бел. бо́рза, польск. bardzo ’вельмі’, barzy (ст.) ’хуткі’, чэш. brzý, серб.-харв. бр̂зхуткі’. Параўн. яшчэ Скок, 1, 222.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піх ’штуршок’, ’штурханне’ (Нас.: мсцісл., Нар. лекс.) — аддзеяслоўнае ўтварэнне. Да піха́ць (гл.). Сюды ж піхам ’гвалтам, сілай, бітком’ (Нас.).

Піх! піхі́сь! піхе́ль! піхе́нь! піху́нь! ’пра хуткі штуршок, штурханне’ (Нас.; мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальныя — да піха́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мале́сы ў выразе: у мале́сім часу ’у міг, у момант’ (Чуд.). Да малы́ (гл.). Пашырэнне асновы ‑ес‑ выражае паняцце малой велічыні, колькасці, але без дэмінутыўнай экспрэсіі, як ‑еньк‑ і да т. п. Параўн. і н.-луж. malsnyхуткі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баско́й ’прыгожы’ (калінк., Арх. ГУ, Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Рус. дыял. ба́сый, баский, ба́ско́й добры; прыгожы; хуткі і г. д.’ Фасмер (1, 129–130) звязвае гэтыя словы з рус. дыял. бас, бась ’прыкраса, прыгажосць і да т. п.’ (паходжанне іх не вельмі яснае: лічыцца запазычаннем з сканд. моў або з комі; ставіцца пытанне аб сувязі з санскр. bhās‑ ’святло, бляск і г. д.’; але ўсе значэнні добра выводзяцца з рус. дыял. басить, басовать). Магчыма, сюды і ўкр. баскийхуткі (пра каня)’. Але параўн. укр. басува́ти ’стаць на дыбы, ісці галопам’, рус. басова́ть ’бадзёрыцца, іржаць, таптаць і г. д.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахадны́ ’шпаркі, хуткі’, ’зручны, ёмкі’, пахаднб ’цёпла, добра’ (лід., слонім., Сцяшк. Сл.). Да па‑ і ⁺ходны: ц.-слав. ходьнь, серб.-харв. hödan ’праходны, дасягальны’, славен. hóden ’ходкі’, ’праходны’, в.-луж. khódny ’ходкі’, польск. chodny ’тс’, прасл. хо!!!ьnъ()ь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́нткі, прэ́ндкі, прэ́нкіхуткі, жвавы, рухавы’ (Сл. ПЗБ, Скарбы, ЛА, 3), сюды ж прэ́нтка, прэ́ндка, прэ́нтко, прэ́нка, прэ́нко, прэ́нько ’хутка (ісці, ехаць)’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 2), прендко ’тс’ (навагр., Шн. 2). З польск. prędki, prędko ’тс’. Параўн. пру́дкі, пру́ткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буйны́, -а́я, -о́е; буйне́йшы.

1. Які складаецца з аднародных, больш чым сярэдняга памеру адзінак; падкрэслена вялікі па памеры.

Буйное зерне.

Буйныя літары.

Чалавек буйнога складу.

2. Вялікі па плошчы, колькасці, па канцэнтрацыі сродкаў.

Буйное прамысловае прадпрыемства.

Б. капітал.

3. Выдатны, найбольш прыкметны сярод іншых.

Б. спецыяліст.

Б. вучоны.

4. Важны, сур’ёзны.

Буйная размова.

5. Багаты, шчодры.

Буйная раса́.

6. Вялікі, хуткі, магутны.

Б. рост эканомікі.

7. Значны па выніках, важны па значэнні.

Буйная перамога.

8. Багаты, сакавіты.

Буйная збажына.

Усё на палях буйна (прысл.) красавала.

Буйная завязь.

Буйная зеляніна.

|| наз. бу́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пу́ргаць ’сёрбаць, есці’ (Бяльк., Юрч.). Гукапераймальнае, “глухі” варыянт — пуркаць ’тс’ (гл.), гл. таксама Гарачава, Этимология–1985, 69: да прасл. *pьrgati са значэннем хуткага py-ху, параўн. каш. purgac ’хутка ехаць’, сюды ж серб.-харв. prgav ’шустры, нецярплівы’, балг. пьргавхуткі, лоўкі’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)