Ві́лкі мн. л. ’прылада, пры дапамозе якой дастаюць гаршкі з печы’ (Грыг., Інстр. I, БРС, КТС; лаг., КЭС, Др.-Падб., Гарэц., Шат., Бяльк., Даеш, Нас.), пруж. вы́лкы́ ’тс’ (Выг., Зн.); ’вілы (на два ражкі) трэсці салому, скопваць гной’ (Сцяшк. МГ, Сцяц. Словаўтв.; КЭС, лаг.; Лекс. і грам., Шатал., Выг.), ві́лкі ’месца, дзе зліваюцца рэкі’ (Сцяшк. МГ, Яшк.), ’відэлец’ (гродз., Сцяц. Словаўтв.); ’разгалінаванне дрэва на два ствалы’ (Сцяшк. МГ), карэліц., докш. ’ростань, месца раздваення дарогі’ (Яшк., Шатал.). Укр. ви́лка мн. л., ви́лки мн. л., рус. ви́лкивілкі ў розных значэннях, у аснове якіх ’вілы, разгалінаванне чаго-небудзь’, польск. widełki ’тс’. Дэмінутыў, утвораны ад віл‑ы і суф. ‑ъk‑. Ужываецца ў форме множнага ліку. Да ві́лы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паце́пваць ’час ад часу злёгку сцепаць, рабіць сутаргавыя рухі (звычайна плячамі)’ (ТСБМ), паце́пацца ’чухацца’ (пух., Сл. ПЗБ), це́пацца ’уздрыгваць’ (ТС), драг. тыпстэ́ ’настойліва трэсці’ (Лучыц-Федарэц). Да па- і ⁺цепці, цепаць, параўн. укр. ти́птися ’трэсціся (едучы на возе)’, тепти́, рус. тепти́ ’біць’, польск. tepać, н.-луж. śepaś, в.-луж. čepać, чэш. tepati ’біцца, стукаць, пульсаваць’, ’чаканіць’, славац. tepať, славен. tȇpsti ’біць, таўчы, удараць’, ’душыць адзін аднаго’, ’біць бізуном, дубцом’, серб.-харв. по̀тепати се ’пабіцца з кім-небудзь’, потѐпсти се ’тс’, ’паткнуцца’, ц.-слав. тети (тепу). Прасл. te(p)ti, tepǫ. Гукапераймальнае: аснова tap‑ маецца ў цюркскіх і ўграфінскіх мовах (з перастаноўкай зычных) у ст.-грэч. πατάξω ’біць, удараць’, ’разбіваць (войска)’ (Фасмер, 4, 44–45; Махэк₂, 640).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́шыцца ’скрануцца з месца, пачаць рух’, ’накіравацца’, ’абвальвацца’, ’разбурацца’ (ТСБМ), ’пачаць рух’, рушыць (ТСБМ), рушэнне ’паход’ (Гарэц. 1). Укр. ру́шити, руша́ти ’рухаць, варушыць’, рус. ру́шить ’разбураць’, польск. ruszyć ’рушыць, крануцца’, н.-луж. rušowaś ’бушаваць, шумець’, чэш. rušiti ’турбаваць (каго-небудзь), парушаць (цішыню)’, славац. rušiť ’крануцца, рушыць’, славен. rúšitiтрэсці, калаціць, зносіць’, серб.-харв. ру̏шити ’разбураць’, балг. ру́ша ’тс’, ст.-слав. роушити ’тс’. Звязваюць з рух (гл.) і ў якасці індаеўрапейскіх адпаведнікаў прыводзяць літ. raũsti, rausiù, rausiaũ ’рыць, капацца’, лат. ràust, ‑šu, ‑su ’разграбаць, месці’, літ. rausis ’пячора’, rūỹs, rūsas ’пограб’, ст.-ісл. rúst ’руіны, разбураная сцяна’ і інш. (Фасмер, 3, 525). Борысь (528) узводзіць да *rušiti [< *ruchi‑ < *rou̯s‑ī‑] ’надаваць рух, папіхаць, рушыць, парушаць’, вытворнае ад незахаванага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць, парушаць (напрыклад, зямлю)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́сці, вяду́, вядзе́ш, вядзе́; вядзём, ведзяце́, вяду́ць; вёў, вяла́, вяло́; вядзі́; незак.

1. каго. Памагаць ісці, суправаджаць.

В. хворага пад руку.

2. каго-што. Накіроўваць чый-н. рух; ісці на чале.

В. войска ў бой.

В. каня за повад.

В. самалёт.

Добра вядзе машыну.

3. што. Пракладваць у пэўным напрамку.

В. шашу на Полацк.

В. тэлеграфную лінію цераз раку.

4. чым па чым. Рухаць чым-н. па паверхні чаго-н.

В. ўказкай па карце.

В. смыкам па струнах.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мець той або іншы напрамак, служыць шляхам куды-н.

Дарога вяла ў лес.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., да чаго. Мець сваім вынікам, цягнуць за сабой.

Гэта да дабра не вядзе.

7. што. Рабіць, выконваць, ажыццяўляць, падтрымліваць.

В. падлікі.

В. назіранне.

В. агонь (страляць). В. размову.

8. што. Кіраваць, загадваць чым-н.

В. хатнія справы.

Гаспадарку в. — не барадой трэсці (прыказка). В. гурток.

В. сход (старшынстваваць).

Весці (размову, гутарку) да чаго-н. — гаворачы (або робячы) што-н., мець на мэце што-н.

Весці рэй (разм.) — быць завадатарам, верхаводзіць.

|| наз. вядзе́нне, -я, н. (да 1—4 і 8 знач.).

У парадку вядзення (сходу, пасяджэння: па ходу, у сувязі з правядзеннем).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подёргивать несов.

1. (дёргать слегка, с перерывами) пату́зваць, пашмо́ргваць; пато́ргваць; см. подёргать 1;

2. (делать непроизвольные, судорожные движения) падры́гваць, паце́пваць, матля́ць, мата́ць;

подёргивать плеча́ми паце́пваць пляча́мі (плячы́ма);

подёргивать голово́й мата́ць галаво́й;

3. (сводить судорогой) безл. перасмы́кваць; (трясти) трэ́сці, калаці́ць; (корчить) крыві́ць, ку́рчыць;

его всего́ подёргивает яго́ ўсяго́ перасмы́квае (кало́ціць, кры́віць, ку́рчыць);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тра́сца, тря́сца ‘ліхаманка, малярыя’, ‘дрыжыкі (ад перажывання)’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Сцяшк., Шпіл., Чач., Бяльк., Мядзв., Яруш., Др.-Падб., Гарэц., Маш., Сержп. Прык., Сл. ПЗБ), у такім значэнні пашырана паўсюдна на Беларусі (ЛА, 3); тра́сца (trasca) ‘эпілепсія’ (Брасл. сл.), ‘нешта няпэўнае, нядобрае, невядомае, ліха, злая сіла’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ‘раптоўнае прыкрае гора’ (Юрч. Сін.), ‘нічога’ (абазначэнне адсутнасці) (Шат.; ашм., Стан.; Сержп. Прык.; лаг., Жд. 3): ‘нямнога, вельмі мала’ (Растарг.), ‘лаянкавае слова для называння незадавальнення, абурэння’ (ТС), тра́сцы ‘ні ў якім разе, нічога’ (Юрч. СНЛ): няхай у іх гаршках трасца варыцца (Нар. Гом.), сюды ж трасса ‘ліхаманка’ (Шымк. Собр.), тра́сця ‘тс’ (Арх. Вяр.). Параўн. укр. тра́сця ‘ліхаманка’, дыял. тра́сця ‘тс’, ст.-рус. трѧсьца, трясца ‘тс’ (XIV ст., Сразн.), рус. трясца́ ‘тс’ (Даль), ст.-польск. trząśca ‘тс’. Утворана ад трэсці (< *tręsti) пры дапамозе суф. ‑ца, характэрнага для асабовых назоўнікаў м. і ж. р., звычайна ўтварае т. зв. nomina agentis (Сцяцко, Афікс, наз., 74; Саевіч, Derywacja, 130); табуізаваная назва хваробы ў выніку персаналізацыі, параўн.: на асіне заўсюды сядзяць трасцы (Сержп. Прымхі, 57), параўн. сведчанні Стрыйкоўскага: трꙗсцу або фебру хвалили за бога наши словꙗне, полꙗки, русь, литва (XVII ст., ГСБМ) і Чачота: przez uszanowanie trasca zwana bywa ciotka (Чач. 214). Херэй-Шыманьска (JP, 56, 286–287) лічыць старой паўночнаславянскай назвай хваробы, якая фіксуецца толькі ў некаторых польскіх крыніцах XVI ст., параўн.: tręsawica і trąśca różne choroby są. Улічваючы малую прадуктыўнасць суф. ‑ца на беларускай моўнай тэрыторыі, можна меркаваць пра пранікненне з захаду, падтрыманае інфінітыўным суфіксам зыходнага дзеяслова, або хутчэй вынікам распадабнення спалучэння ‑сс‑, зафіксаванага ў больш старых назвах у Шымкевіча і рускіх дыялектных назвах тря́сса́, тря́сся́ ‘малярыя’ (1819 г., СРНГ). Кантамінацыю дзвюх назваў (гл. трасуха) уяўляе трэсцу́ха ‘ліхаманка’ (Растарг.), якую можна разглядаць як суфіксальнае ўтварэнне ад інфінітыва трэсці, гл. таксама Брукнер, 579 (trząśćca ‘малярыя’ < trząść); ЕСУМ, 5, 665.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трус1, тру́сік ‘кролік, свойскі грызун сямейства заечых, Lepus cuniculus domesticus’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Гарэц., Др.-Падб., Пятк. 2, Яруш., Касп., Сцяшк., Растарг., Сл. ПЗБ, Арх. Вяр., Бяльк.), трусь ‘тс’ (Нас., Бяльк., Сл. Брэс.; брэсц., ЛА, 1), сюды ж ст.-бел. трусочы ‘кралёвы, кролікавы’ (XVII ст., ГСБМ), паўд.-зах.-бел. тру́сіха, цэнтр.-бел. трусі́ца, цэнтр. і ўсх.-бел. тру́ска ‘самка труса’ (ЛА, 1, Сл. ПЗБ, Касп., Янк. 3., Сцяшк.). Укр. трусь, трус ‘кролік’; рус. трус ‘тс’ (Даль), польск. trusia, truś ‘тс’, ст.-польск. truśka ‘кральчыца’, славац. trus‑trus ‘падкліканне трусоў’. Відавочна, генетычна звязана з трусі́цца ‘трэсціся, дрыжаць’: конь чуе, што подходзяць воўкі, трусіцца (ТС), гл. тру́сі́ць1 ‘калаціць, трэсці’, тады — ‘той, хто трасецца, хто дрыжыць’, што характэрна для кроліка: pałochliwy jak trus (królik) (Пятк. 2, 262). Паўночнаславянскі дэвербатыў, ідэнтычны прасл. *trǫsъ ‘трасенне’ (гл. трус2). Сюды ж у адносінах да чалавека трус ‘баязлівец’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС, Пятк. 2), параўн. укр. трус, рус. трус, польск. trus, trusia ‘тс’, што ўзводзяць да прасл. дыял. *trusъ ‘страх’, звязанага чаргаваннем з *trǫsъ ‘трасенне’ (ЕСУМ, 5, 658), параўн. укр. труса́ ‘страх’. У беларускай літаратурнай мове і ў беларускіх гаворках пашырылася, відаць, з рускай мовы, дзе лексема трус са значэннем ‘баязлівец’ ужываецца з XVIII ст. (Чарных, 2, 267), аднак найменні з зыходнай семантыкай ‘трапятанне, дрыжыкі, боязь’ фіксуюцца ўжо з XII—XIII стст. (СлРЯ, 11-17, 30, 208). Вытворныя трусі́на ‘тс’ (Юрч. СНЛ), тру́ска ‘баязліўка’ (Янк. 3.), трусля́к ‘тс’ (Мат. Маг.), труслі́ву, трусьлі́вы ‘тс’ (ТС, Бяльк.), труса́н, трусі́шча ‘тс’ (Жд. 2), тру́сасць ‘баязлівасць’ (Др.-Падб.), як і ўтварэнні н.-луж. tšuchły ‘сарамлівы, маладушны’, ‘баязлівы’, ‘сумны’, в.-луж. truchły ‘баязлівы’, лат. traušâtiês ‘баяцца’ сведчаць пра магчымасць незалежнага развіцця семантыкі, гл. Фасмер, 4, 110; Арол, 4, 109. Іншая этымалогія слова грунтуецца на выклічніках, якімі падзываюць кролікаў і іншых хатніх жывёл і птушак: трусь-трусь — падзыўныя для кролікаў (Нас.; Горбач, Зах.-пол. гов.), укр. трусь-трусь ‘тс’, рус. трусь-трусь — падзыўныя для кролікаў і цялят, трусе́‑трусе́ — падзыўныя для кароў, тру́сенька‑тру́сенька — падзыўныя для коней, польск. truś‑truś — падзыўныя для кролікаў і індыкоў, trusia‑trusia — падзыўныя для кароў, trusz‑trusz — падзыўныя для кролікаў і інш. (Борысь, 645), якія могуць узыходзіць да тпро, тпру, птрусь (гл.). Сюды ж трусі́ць, атрусі́ць ‘прыводзіць трусянят’, трусыне́тко, трусыня́тко ‘трусянё’ (Сл. Брэс.), трусі́нь пад печ! ‘выгук для адганяння трусоў’ (Юрч. Вытв.), тру́ска ‘самка кроліка’ (Касп.), тру́сік ‘кролік’ (Ласт., Растарг.), трусо́к ‘тс’ (Ласт.).

Трус2 ‘ ваганне зямлі, землятрус’ (ТСБМ), ст.-бел. трусъ ‘тс’ (ГСБМ). Параўн. укр. трус ‘трасенне; сумятня, перапалох’, ц.-слав. трясенье земле, трусъ ‘землятрус’, рус. трус ‘тс’, ‘бура і хваляванне, лютасць стыхій’, стараж.-рус. трусъ ‘трапятанне, дрыжанне, страх’, ‘трасенне’, серб. тру̂с, харв. trûs ‘землятрус’, балг. (земе)тръ́с ‘тс’, ст.-слав. трѫсъ ‘тс’, ‘хваляванне, бура’. Да прасл. *trǫsъ ‘трасенне’ < *tręstiтрэсці’ ў выніку мены насавога ǫ на ўсх.-слав. у, гл. тру́сіцца, тру́сіць, трэсці. У сувязі з тым, што лексема *trǫsъ мела некалькі значэнняў, у сучасных славянскіх мовах у значэнні ‘ваганне зямлі’ стаў ужывацца навуковы тэрмін: польск. trzęsienie ziemi, чэш. zemětřesení, рус. землетрясение, балг. земетресене і земетръ́с, макед. земјотрес, серб. зе̏мљотрес, параўн. паэтычнае землятру́с (У. Караткевіч).

Трус3 (trus) ‘ператрус, вобыск’ (Пятк. 3), тру́ска ‘тс’ (Клім.). Да. трусіць1 ‘шукаць’, гл.

Трус4 ‘від бегу каня, трух, трушок’ (Бяльк.), сюды ж тру́сом (бегчы) ‘тс’ (Стан., Бяльк.), труском, трускаля́ ‘тс’ (чач., ЖНС), трусі́ць ‘бегчы трушком’ (ТСБМ), рус. смал. трусь ‘ціхі трух, трушок’, балг. тръ́с ‘тс’. Узыходзіць да прасл. *trǫsъ < *trǫsitiтрэсці’, параўн. таксама трух, трушок, гл.

Трус5 ‘смецце, ламачча, жарства, друзачкі’ (Нас., Некр. і Байк.); сюды ж, відаць, тру́сак ‘смецце, чарапкі’ (Нас.), тру́сок ‘сухія галінкі, трэскі’ (Федар. 1), тру́ска ‘парушына, трэсачка’ (Нас., Юрч. Вытв., ТС), трусо́чык ‘дробнае вецце, сухое галлё’ (Бяльк.), труса́ ‘пілавінне’ (ст.-дар., Жыв. НС), трусочка ‘ламачча, буралом’ (Нар. Гом.), тру́сачка ‘парушынка; трэсачка’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр.), ‘дробка, каліва’ (Нас.), тру́снік ‘друз, трэскі’, ‘дробнае ламачча’ (ТС), ‘трэскі’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. укр. тру́со́к ‘дробнае ламачча, сухія трэскі’, ‘дробна парубанае галлё’, рус. трус ‘тс’. Дэвербатыў ад трусіць2 ‘смяціць, церушыць, растрасаць’ (гл.), аднак некаторыя вытворныя дэманструюць сувязь з труск (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ператрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. ператрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак.

1. што. Трасучы, ачысціць (ад пылу, гразі і пад.) усё, многае. Ператрэсці палавікі.

2. што. Змяшаць, трасучы. Ператрэсці сена з саломай.

3. што. Трасучы, перабраць, перагледзець што‑н. (звычайна шукаючы што‑н.). [Пятрусь] некалькі раз ператрос усе свае кішэні, — ключык як у ваду кануў. Арабей. // перан. Разм. Перабраць у памяці, успомніць што‑н. Любіць стары пагаварыць, ператрэсці ў памяці мінулае. Лынькоў.

4. Разм. Зрабіць перагляд з мэтай замены, перабудовы чаго‑н.; перасыпаць. Будаўнічая брыгада калгаса ператрэсла Сцяпанаву хату, перасыпала. Пянкрат. А сам [Андрэй] пайшоў на апошнюю вайну і ўжо ніколі не вернецца, каб, скажам, абсадзіць хату ці ператрэсці хлеў. Сіпакоў.

5. каго. Разм. Усхваляваць, устрывожыць да ўзбуджана-нервовага, хваравітага стану.

6. каго-што. Зрабіць вобыск. На вакзале сышчыкі затрымалі.. гімназістаў і ператрэслі іх чамаданы... С. Александровіч. Жаўнеры ператрэслі кожную хату, аблазілі ўсе вышкі і хлявы. Шахавец.

7. безас. Скончыць, перастаць трэсці. Хворага ператрэсла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пра́шча ’старадаўняя ручная зброя для кідання камянёў’ (ТСБМ). Укр. пра́ща, рус. ж. р. праща́, м. р. пращ, польск. proca, серб.-харв. пра̏ћа, славен. práča, балг. пра́ща, пра́щка ’тс’, макед. праќа ’прашча; рагатка’, ц.-слав. праща, пращица ’зложаны пятлёй рамень, вяроўка, куды кладуць камень, які кідаюць з вялікай сілай’, ст.-слав. прашта ’страмянны рамень’. Прасл. *por‑tja, якое ўзводзяць да per‑ ’біць’ (параўн. праць, Пярун) і лічаць роднасным рус. по́рок, ст.-рус. порокъ ’асадная машына для праломлівання сцен’ (Мее, Études, 398), што адпавядае о́парак, во́парак ’прашча’ (Скарбы). Мацэнаўэр (LF, 13, 189 і наст.) параўноўвае яшчэ з літ. pùrtyti, pùrtauтрэсці’, але Фасмер (3, 356) лічыць гэта параўнанне неапраўданым. Куркіна (Этимология–1975, 21–23) першасным значэннем лічыць ’страмянны рамень, рамень для прымацавання хамута’ і ўзводзіць да этымалагічнага гнязда *sper‑ ’вярцець, матаць’. Паводле ESJSt (12, 698), запазычана са ст.-слав. прашта, пра што сведчыць і адсутнасць дыялектнай фіксацыі ў Беларусі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рдза ’маланка без грому’ (брасл., ДАБМ, камент.; даўг., Сл. ПЗБ). Паланізаваная форма да ржа (гл.), параўн. польск. (у Летуве) rdza ’маланка без грому’, якое ў фразеалагізме rdza trzęsi, г. зн. rdzą trzęsi ’трасе іржу’ (Буга, Rinkt., 3, 431), з’яўляецца калькай з літ. rūda krečiaтрэсці іржу’, ’іржа трасе’ (Анікін, Из истории рус. сл. 165–166). Параўн. лат. rūsa ’іржа’ і ’бліскавіца, зарніца’. Аднак лінгвагеаграфія, параўн. рус. уладз. ржа ’зіхаценне, ззянне маланкі ноччу, калі, паводле павер’я, наліваецца жыта’, пярэчыць гэтаму. Хутчэй за ўсё, супольнае балтаславянскае ўтварэнне на базе міфалагічных уяўленняў аб тым, што маланка без грому спальвае (робіць чорнымі, іржавымі) плады і жыта, параўн. іржа ’галаўня (чорнае зерне ў коласе)’, а таксама палес. аріхава маланка ’маланка без грому’, якая паводле вераванняў, выпальвае ядра арэхаў і робіць іх чорнымі або пустымі; аналагічная сувязь ’маланка’ — ’арэх’ вядомая ва ўсіх славянскіх традыцыях, параўн. Слав. др., 2, 281–282.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)