усведамле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. усведамляць — усвядоміць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. усведамляцца — усвядоміцца. Моўчкі ідуць.. [Аўгіня і Алеся] ад магілы, адна ў засмучэнні аб тым, што было, другая ў радасным усведамленне, што сапраўдны бацька яе — герой-партызан. Колас. Усведамленне сваіх памылак не лажылася ў галаву Юхневіча, не хацелася прызнаваць няправільнасць сваіх думак, і было крыху крыўдна, што ён, відаць, сапсаваў вячэру Андрэю. Савіцкі. Вараніцын сеў, горды ад усведамлення выкананага ім абавязку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́та (су́то) ’многа, багата’, ’туга’, ’вельмі’, су́ты ’падвойны’, ’вельмі задаволены, дастатковы’ (Нас.). Укр. су́то ’зусім, чыста, поўнасцю’, сут ’вялікая колькасць’, су́тийсапраўдны; багаты’, рус. су́то ’многа, вельмі’, польск. suto ’ў вялікай колькасці, багата’, suty ’багаты, вялікі, шчодры’, чэш. suty ’ссыпаны, вымалачаны (пра збожжа)’, ’поўны’. Ад старога залежнага дзеепрыслоўя прош. ч. *сутъ, утворанага ад прасл. *suti, *sъpǫ, дзеяслова з іншай ступенню чаргавання да *sypati ’сыпаць’; першаснае значэнне ’насыпана поўна’ (Фасмер, 3, 811; Борысь, 588; Брукнер, 524). Ст.-бел. су́тый ’багаты, шчодры’ Булыка (Лекс. запазыч., 195) выводзіць са ст.-польск. suty ’тс’ (XVII ст.), што няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

положи́тельный

1. (утвердительный, хороший) стано́ўчы, дада́тны;

положи́тельный отве́т стано́ўчы адка́з;

положи́тельный геро́й рома́на стано́ўчы (дада́тны) геро́й рама́на;

положи́тельная оце́нка стано́ўчая (дада́тная) ацэ́нка;

положи́тельные результа́ты стано́ўчыя (дада́тныя) вы́нікі;

2. (основательный, степенный) ста́лы, пава́жны;

3. (несомненный, настоящий) разг. сапра́ўдны, безумо́ўны;

положи́тельный неве́жда сапра́ўдны (безумо́ўны) не́вук;

4. мат., физ. дада́тны;

положи́тельная величина́ дада́тная велічыня́;

положи́тельная температу́ра дада́тная тэмперату́ра;

положи́тельный по́люс дада́тны по́люс;

положи́тельный заря́д дада́тны зара́д;

положи́тельная сте́пень сравне́ния грам. звыча́йная ступе́нь параўна́ння;

положи́тельная филосо́фия пазітыві́зм.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бунт 1, ‑у, М ‑нце, м.

Стыхійнае паўстанне, мяцеж. Стралецкі бунт. Кулацкі бунт. □ Грозны вагар зямельных бунтаў пакаціўся па неабсяжных прасторах царскай Расіі, скутай астрогамі і ланцугамі няволі, пакаціўся бляскам пажараў, клубамі дыму, афарбоўваючы ў крывавы колер халоднае асенняе неба. Колас. // Спрэчка, сварка. [Гаспадыня:] — Ды яна [наймічка], разбойніца, бунт узняла. Не пайду, кажа, у Граева служыць. Бажко. // перан. Пратэст, абурэнне. У грудзях яе [Мікалаеўны] пачаўся сапраўдны бунт зняважаных пачуццяў. Гамолка.

бунт 2, ‑а, М ‑нце, м.

Звязак, кіпа; стос.

[Ад ням. Bund — звязак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свято́ша, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Іран.

1. Чалавек, які прытвараецца і выдае сябе набожным; ханжа. Дзе бог, там і распуста, — Пад крыльцам божым бруд ямчэй хаваць. Святошы ўмеюць шырму святасці саткаць Даволі густа. Корбан. Веруючым карысна ведаць сапраўдны твар гэтых [карыслівых і хцівых] святош. «Звязда».

2. Разм. Пра ціхага, сціплага чалавека. — А ну яе! Святошу з сябе выстаўляе! Нават жартаў не разумее! — адказаў.. [Казак], мацаючы шчаку. — Дай закурыць, Барташэвіч, братка. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрыпата́, ‑ы, ДМ ‑паце, ж.

1. Сіпласць, адсутнасць чыстаты голасу. Толькі недалёка ціха булькала крынічка і да хрыпаты надрываўся недзе драч. Ваданосаў. У крыклівым голасе заўжды хрыпата будзе, ён не чысты. Сапраўдны паэт не крычыць. Галавач.

2. Хрыпенне, хрып. Спыняўся [сабака] на момант, каб набраць паветра ў лёгкія і ўцягваў яго з хрыпатою. Крапіва. Тут жа прабіў Шклянкаў насценны гадзіннік шэсць, без хрыпаты, чыста, быццам разумеючы, што на дварэ канец лютага і на парозе вясна. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пра́ві́ца ’куль, тоўсты сноп прамой саломы для пакрыцця страхі’ (Сцяшк. Сл., Выг. дыс.), праві́ца ’непамятая аржаная салома’ (Касп., пін., Сл. ПЗБ), ’прамая салома’ (ТС), прові́ца ’раскладка снапоў для малацьбы’ (стол., ДАБМ, камент., 872). Укр. прави́ця ’непамятая прамая салома’. Да пра́вы ў значэнні ’сапраўдны, добры, роўны’.

Праві́ца1 ’правая рука’ (Нас.), ст.-бел. правица ’тс’. Укр. прави́ця, польск. prawica, чэш. pravice ’тс’. Ад *pravъ ’правы’ з суф. ‑ica (параўн. прасл. *desьnica < *desьnъ ’правы’).

Праві́ца2 ’дарожная кашолка’ (пін., Мат. дыял. канф.). Бясспрэчна, дэрыват ад прыметніка правы, але зыходная кропка намінацыі няясная. Магчыма таму, што насілася з правага боку?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Справядлі́вы ‘згодны з правам, праўдай, аб’ектыўнымі фактамі; праўдзівы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.; ашм., Стан.; Бяльк.), ‘праўдзівы, чэсны, правільны’ (Сл. ПЗБ), ‘сапраўдны’: справедлі́вы грыб ‘баравік, Boletus edulis Bull.’ (Пятк. 2, ЛА, 1), ст.-бел. справедливъ ‘праведны, праўдзівы, міласцівы’ (Альтбаўэр). Паводле Борыся (571), усходнеславянскія словы (укр. справедли́вий, рус. справедли́вый) з польск. sprawiedliwy, якое, у сваю чаргу, з чэш. spravedlivу́; апошняе з больш ранняга spravedlný пад уплывам прыметнікаў на ‑dl‑ivý (тыпу mlčedlivу́ ‘ціхі, маўклівы’), дэрывата ад назоўніка sprava ‘справа’, якое ад *praviti (гл. правіць). Гл. яшчэ Кохман, Stosunki, 127–129; Віткоўскі, Зб. Ліміту, 178; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 335 (“nie jest to formacja prasłowiańska”).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыту́нь, тыту́н, туту́н, туту́нь, тітю͡он, тютю́н ‘тытунь сапраўдны, Nicotiana tabacum L.’, ‘махорка, Nicotiana rustica L.’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Бяльк., Касп., Кіс., Сцяшк., Вруб., Растарг., Сл. ПЗБ); тыті́н ‘тытунь’ (Сл. Брэс.; паўд.-брэсц., ЛА, 2); ст.-бел. тытюнъ, титюнъ, тютюнъ ‘тс’ (1685 г., ГСБМ). Запазычанне непасрэдна з тур., крым.-тат., кыпч. tütün ‘тытунь, дым’ (Фасмер, 4, 138; ЕСУМ, 5, 696), у ст.-цюрк. ‘дым’ (Др.-тюрк., 601) < tüt‑ ‘дыміцца, гарэць’, або праз польскую мову, параўн. ст.-польск. tytuń, tutuń, tiutuń, tiutiun ‘тытунь’ (Брукнер, 590; Борысь, 659). Сюды ж памянш. тытуне́ц ‘тс’ (Вушац. сл.). Гл. таксама тыцюн, ціцень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

таўстаску́ры, ‑ая, ‑ае.

1. З тоўстай скурай, скуркай, душнай. — Што ж гэта за людзі? — здзівіўся ў думках Антось. — ... Ага, вунь жа і Васіль .. Сапраўдны тэхнік!.. А рукі як ходзяць!.. Такія таўстаскурыя пальцы, а гэтак жвава рухаюцца... Кулакоўскі. Маша паклала апельсін, на які паказала пакупніца. — Здыміце. Гэты надта таўстаскуры. Прокша.

2. перан. Які не здольны адчуць, успрыняць што‑н.; нячулы, неспагадлівы (пра чалавека). Таўстаскуры эгаіст. □ [Шаціла:] — Нават Ігар, і той не такі таўстаскуры. Я аднойчы бачыў слёзы ў яго на вачах. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)