гавары́цца, ‑варыцца; незак.

1. Выказвацца, расказвацца, паведамляцца. І тое, што далей гаварылася, ужо лёгка прасейвалася праз .. [Сашкаву] галаву. Чорны. // Вымаўляцца, выгаворвацца. Кожнае слова гаварылася шэптам. □ — Разумець трэба, для чаго якое слова гаворыцца... Лынькоў.

2. безас. Аб наяўнасці жадання, настрою гаварыць. [Астаповіч і Блецька] увайшлі, і Блецька моўчкі сеў. Нешта яму не гаварылася. Чорны.

3. Зал. да гаварыць (у 2 знач.).

•••

Як гаворыцца (у знач. пабочн.) — як прынята гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́ры, ‑аў; адз. няма.

1. Конская збруя без дугі і хамута, са шлеямі.

2. Спецыяльныя бакавыя шчыткі, прымацаваныя да вуздэчкі, якія не даюць магчымасці каню глядзець убок. Вупраж была новая, падагнаная, дабротная — вуздэчка з шарамі, наглянцаваныя раменныя шлеі. Хадкевіч.

3. перан. Перашкода, абмежаванасць, якая не дазваляе правільна разумець што‑н. Класавыя шоры буржуазных гісторыкаў.

•••

Браць (узяць) у шоры гл. браць.

Трымаць у шорах гл. трымаць.

[Польск. szory — збруя, вупраж.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спата́чаваць ‘сачыць, падглядваць; выкрываць, лавіць (на чым-небудзь); разумець’ (Нас., Стан.). Насовіч (Нас., 608) выводзіў з *tekti ‘бегчы, рухацца’, гл. уцякаць. Няпэўна. Магчыма, ітэратыў да папярэдняга слова. Тады да та́каць ‘паддакваць, пагаджацца’, параўн. рус. та́кать ‘тс’, та́чить ‘песціць, апекавацца’, балг. та́ча ‘паважаць, шанаваць’, гл. так (Трубачоў у Фасмер, 4, 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацеміць ’заўважыць, прыкмеціць здалёку’ (Яруш.). У выніку семантычнага пераносу ў дзеяслова цяміцьразумець’. Як і рус. тямить ’тс’, тям ’розум, памяць’, а таксама ўкр. тямити ’кеміць’ пад уплывам кеміць ’тс’. Гараеў (383); Петарсан (Аг. Arm. St., 136); Фасмер (4, 141) лічаць роднаснымі да ўсх.-слав. лексем ст.-грэч. τημελέω ’клапачуся, ахоўваю’, τημελής ’дбайны, руплівы*

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кайро́т ’кола ў калаўроце’ (Жд. 3). Мясцовая трансфармацыя назвы калаварот, каўрот, якое ў выніку таўталогіі (для апошняга працэсу больш падыходзячая форма — калаварот). Што датычыцца фанетыкі, ‑й‑ на месцы ‑ў‑, магчыма, як у кайдуб1 (гл.), у адносінах семантыкі можна сумнявацца ў дакладнасці дэфініцыі, а калі дэфініцыя нават дакладная, можна разумець такую семантыку як адпаведную этымалагічнаму значэнню слова калаўрот (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

практы́чны

1. в разн. знач. практи́ческий;

~ная дзе́йнасць — практи́ческая де́ятельность;

~ныя заня́ткі — практи́ческие заня́тия;

~ная фі́зіка — практи́ческая фи́зика;

нічо́га не разуме́ць у ~ным жыцці́ — ничего́ не понима́ть в практи́ческой жи́зни;

2. (деловитый) практи́чный, практи́ческий;

3. (удобный) практи́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няро́ўнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і якасць няроўнага (у 1–6 знач.).

2. Упадзіны і ўзвышшы на паверхні чаго‑н.; адсутнасць прамых ліній. Ішлі .. [людзі] хутка, але ногі іх зморана чапляліся за няроўнасці глебы, за траву. Шамякін.

3. Адсутнасць роўнасці ў чым‑н. Эканамічная няроўнасць. □ Рана.. [Я. Купала] спазнаў сацыяльную няроўнасць, рана навучыўся разумець, што такое панскае багацце і мужыцкая нядоля. Івашын.

4. У матэматыцы — алгебраічны выраз, які паказвае, што адна велічыня большая або меншая за другую.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгубі́цца, ‑гублюся, ‑губішся, ‑губіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Згубіцца, прапасці — пра ўсіх, многіх.

2. Страціць на нейкі час рашучасць, здольнасць разумець, дзейнічаць (ад хвалявання, страху, збянтэжанасці); прыйсці ў замяшанне. Даярак загадчыцамі ферм! Нават самі новыя загадчыцы разгубіліся, даведаўшыся аб прызначэнні. Дуброўскі. [Антон] тады разгубіўся на бюро, не змог па-сапраўднаму паспрачацца, хоць і меў патрэбныя факты пад рукою. Савіцкі. Бацька разгубіўся, як дзіця. Пабялеў з твару, слова не мог вымавіць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дазво́ліць сов. разреши́ть, позво́лить; (дать возможность) предоста́вить;

не д. — не разреши́ть (не позво́лить);

~льце мне зрабі́ць гэ́та — разреши́те (позво́льте, предоста́вьте) мне сде́лать э́то;

д. сабе́ — позво́лить себе́;

~льце! — позво́льте! разреши́те!;

як ~ліце вас разуме́ць? — как прика́жете вас понима́ть?

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ашалапу́цець ’страціць (на некаторы час) здольнасць рэагаваць у выніку моцнай стомленасці або ў сувязі з нечаканым здарэннем’ (Янк. I), ашылапець ’аслупянець, скамянець’ (Бяльк.). Да шолап выкл. ’шась!’, параўн. шало́пацьразумець, разбірацца’, першаснае ’корпацца, шастаць’, шалапут ’разгублены, узрушаны, няўважлівы чалавек’, параўн. драг. ошолоп ’асталоп, дурань’ (Клім.), укр. шолопати шастаць, корпацца’ (Карпат, диал. оном., 474), шалопокіти ’выдаваць глухі гук, шастаць’. Гл. ашалапуціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)