няроўнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і якасць няроўнага (у 1–6 знач.).

2. Упадзіны і ўзвышшы на паверхні чаго‑н.; адсутнасць прамых ліній. Ішлі .. [людзі] хутка, але ногі іх зморана чапляліся за няроўнасці глебы, за траву. Шамякін.

3. Адсутнасць роўнасці ў чым‑н. Эканамічная няроўнасць. ▪ Рана.. [Я. Купала] спазнаў сацыяльную няроўнасць, рана навучыўся разумець, што такое панскае багацце і мужыцкая нядоля. Івашын.

4. У матэматыцы — алгебраічны выраз, які паказвае, што адна велічыня большая або меншая за другую.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)