Разна́да ’ласунак’ (шчуч., Сл. ПЗБ), разна́дзіцца ’панадзіцца’, ’рассмакавацца’ (дзятл., шчуч., пух., Сл. ПЗБ), разна́дзіць ’разахвоціць’ (маст., Сл. ПЗБ), разнаджаны ’разласаваны’ (лід., Сл. ПЗБ). Магчыма, утворана па мадэлі слова прына́да (гл.), дзе пры‑ было ўспрынята як прыстаўка. Гл. надзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

без... (а таксама без’... і бес...; у першым складзе перад націскам бяз..., бяз’..., бяс...), прыстаўка.

Служыць для ўтварэння: 1) прыметнікаў ад назоўнікаў у значэнні: пазбаўлены чаго‑н., які не мае чаго‑н., напрыклад: безадказны, безагаворачны, беззаганны, беззямельны; 2) назоўнікаў з канчаткамі ‑е, ‑а або суфіксам ‑асць, якія азначаюць адсутнасць або недахоп чаго‑н., напрыклад: безграшоўе, бездарожжа, беззямелле, безадказнасць, безуважнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нек ’неяк’ (Жд. 2, Сл. ПЗБ). З не́як > не́ік > не́йк > нек, параўн. не́йкі, не́кі (гл.); у выніку дээтымалагізацыі прыстаўка не- страчвае сваю функцыю словаўтваральнага элемента (Шуба, Прыслоўе, 166). Форма не́ко ’неяк, аднойчы’ (слонім., Жыв. сл.) з *неяко (*nějako), гл. некася.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паста́нне, пастаньня, пыстаньня ’падол, прыпол з грубай тканіны’ (Юрч., Бяльк., Мат. Маг.). Рус. постань ’тс’, постаньне ’тс’. Да стан (гл.). Прыстаўка па- мае значэнне ’пасля, ніжэй’ > ’ніжэй стана’, а стан — ’верхняя частка спадніцы’. Параўн. пастаноўка ’падстаўка ў падоле’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыпу́зый, трохпу́зый іран. ‘вельмі тоўсты, тлусты’ (Юрч. Вытв.). Да пу́за (гл.). Прыстаўка трыц.-слав. тре‑, трь‑ < ст.-слав. трь‑: треклятый, гл. трыкляты) утварае прыметнікі найвышэйшай ступені. У трохпузый адбылося пераасэнсаванне пачатку слова (з тре‑) у значэнні траічнасці (гл. тры).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы... прыстаўка.

Надае слову значэнне: 1) рух знутры, сярэдзіны чаго‑н., напрыклад: выбегчы, выехаць; 2) закончанасць або завершанасць дзеяння, напрыклад: выкасіць, вылавіць; 3) дасягненне чаго‑н. пры дапамозе дзеяння, напрыклад: выслужыць, выглядзець; 4) здабыванне, выманне з сярэдзіны часткі прадмета або аднаго прадмета з другога, напрыклад: вывінціць, выняць; 5) у спалучэнні з часціцай ‑ся (‑ца, ‑цца) перадае поўную вычарпанасць дзеяння, напрыклад: вылежацца, выспацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

над... (а таксама над’..., нада...), прыстаўка.

I. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і вытворных ад іх слоў са значэннямі:

1. Павелічэнне, пашырэнне прадмета да пэўнай мяжы, нормы, напрыклад: надбудаваць, надтачыць, надставіць, надвязаць, надклеіць, надшыць.

2. Няпоўны ахоп прадмета дзеяннем, няпоўнае дзеянне, напрыклад: надкапаць, надпіць, надламаць, надпілаваць.

II. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і прыметнікаў са значэннем больш высокага становішча, напрыклад: надброўе, надгартанны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паме́г ’хмызняк’ (Яшк.). Няясна; паралеляў у іншых слав. мовах няма. Магчыма, з омег, вомег, вобмег (гл.), дзе о‑ можа ўспрымацца як прыстаўка і магло быць заменена на по-. Вомег ’балігалоў’ часта расце па берагах рэк сумесна з хмызняком, таму тут мог адбыцца перанос па сумежнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́з-прыстаўка, адпавядае раз- (гл.) у націскной пазіцыі, ст.-бел. роз — ужывалася не толькі пад націскам, але і не пад націскам: роздѣлохъ (1432), розсказуемъ (1497), розумети (1588). Паводле Карскага (1, 95), гэта супадае «с показаниями тех памятников древнерусского языка, на которых менее заметно церковнославянское влияние».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саста́ў ’сукупнасць частак, прадметаў, якія складаюць цэлае; склад’ (ТСБМ). Рус. соста́в, ст.-рус., ст.-слав. съставъ. У сучаснай беларускай мове з рускай, на што ўказвае прыстаўка са‑ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 56). Да со‑ставитъ; лічаць (гл. Фасмер, 3, 727 і наст.) калькай грэч. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)