Нек ’неяк’ (Жд. 2, Сл. ПЗБ). З не́як > не́ік > не́йк > нек, параўн. не́йкі, не́кі (гл.); у выніку дээтымалагізацыі прыстаўка не- страчвае сваю функцыю словаўтваральнага элемента (Шуба, Прыслоўе, 166). Форма не́ко ’неяк, аднойчы’ (слонім., Жыв. сл.) з *неяко (*nějako), гл. некася.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)