адчуванне, пачуццё, пачуванне, чуццё, уражанне, інстынкт, асацыяцыя

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

затаі́ць, -таю́, -то́іш, -то́іць; -то́ены; зак., што.

Скрыўшы ад іншых (якое-н. пачуццё), захаваць у сабе, у душы.

З. крыўду.

Затаіць дыханне — стрымаць дыханне (напружана ўслухоўваючыся, прытаіўшыся, спалохаўшыся і пад.).

|| незак. зато́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дваі́сты, -ая, -ае.

1. Які складаецца з дзвюх аднародных частак.

Д. след.

2. Такі, які змяшчае ў сабе дзве розныя якасці, часта супярэчлівыя.

Дваістая натура.

Дваістае пачуццё.

Дваістая палітыка крахам канчаецца.

|| наз. дваі́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́дасць, -і, ж.

1. Вясёлае пачуццё, адчуванне вялікага душэўнага задавальнення.

Скакаць ад радасці.

Паведаміць з радасцю.

2. Падзея, абставіны і пад., якія даюць асалоду, шчасце.

Паехаць у госці да бабулі — самая вялікая р. для дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяплі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., це́пліцца; незак.

1. Гарэць слабым полымем, слаба свяціцца.

Яшчэ цяпліўся касцёр.

У хаце цяпліўся агеньчык.

2. Праяўляцца ў малой, нязначнай ступені (пра жыццё, надзею, пачуццё і пад.).

Цепліцца надзея.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галавакружэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Хваравіты стан, пры якім страчваецца пачуццё раўнавагі і чалавеку здаецца, што ўсе прадметы вакол яго кружацца, хістаюцца.

Г. ад малакроўя.

Г. ад поспехаў (перан.: празмернае захапленне сваімі поспехамі, зазнайства ад поспехаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вух, выкл.

1. Выражае пачуццё здзіўлення, захаплення і пад. перад сілай, незвычайнасцю чаго-н.

Вух, якое высокае дрэва!

Вух, як садзяць гарматы!

2. Ужыв. як гукапераймальнае для перадачы моцнага і глухога гуку ад удару, выстралу і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ра́дасцьпачуццё задаволенасці, весялосці’ (ТСБМ), укр. ра́дість, рус. ра́дость, польск. radość, чэш. radost, славац. radosť, в.- і н.-луж. radość, славен. radost, серб.-харв. ра̏дост, балг. ра́дост, макед. радост. Да прасл. *radostь. Гл. радавацца, ра́ды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адзіно́та, -ы, ДМо́це, ж.

1. Адасобленасць у выніку страты родных, блізкіх або ў выніку жадання пабыць асобна ад іншых.

Жыць на адзіноце.

2. Бязлюднасць, сіратлівасць.

Адзінотай веяла з палёў.

3. Стан адзінокага чалавека; адзіноцтва.

Пачуццё адзіноты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэ́ўнасцьпачуццё сумнення ў чыёй-небудзь вернасці’ (ТСБМ), рэ́ўносць ’рэўнасць, зайздрасць, цяга’ (ТС). Укр. ревнощі, ревність, рус. ревность, серб. і харв. ре́вно̑ст ’старанне’, балг. ревност ’рэўнасць’. Прасл. *rьvьnostь вытворнае ад *rьvьnь (БЕР, 6, 200). Гл. раўнівы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)