Сцяго́лка, сцягоўка ’бочкі розных памераў для засолу агуркоў, капусты, а таксама для ссыпкі збожжа’ (малар., З нар. сл.). Няясна. Магчыма, да стуга (гл.) ’бочка’, але таксама ’вузкая палоска’, параўн. укр. стяго́ль ’стужань’, стяге́ль ’перакладзіна’, апошняе Махэк₂ (590) узводзіць да *vъs‑tęga ад *tęgnǫti, гл. сцягваць, сцягнуць < цягнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паласа́ ’тонкі, доўгі кавалак якога-н. матэрыялу (металу, тканіны, паперы і пад.); доўгая, параўнальна вузкая частка якой-н. прасторы, паверхні, якая вылучаецца чым-н.’ (ТСБМ, Нас.), полоса́ ’тс’ (ТС), пало́ска ’шнур зямлі’, пало́сна ’палосамі’ (Бяльк.), палаза́ ’паласа’ (Сл. ПЗБ), полоса ’назва меры мяса, сала’ (КЭС, слуц.). Агульнаслав. (рус., укр. полоса ’паласа’, польск. plosaпалоска зямлі, поле’, серб.-харв. пла̏са ’кавалак лёду, пляма’ і г. д. Прасл. polsa. Роднасныя с.-н.-ням. falge, ’поле пад парам’, бав. falg, англ.-сакс. fealg, англ. fallow, с.-в.-ням. valgen ’пераворваць’, гальск.-лац. olca ’зямля, прыгодная пад раллю’ (гл. Фасмер, 3, 315). Іншыя версіі лічацца менш верагоднымі: роднасць з літ. pàlšas ’бляклы’ (Міклашыч, 256), або з полаз, паўзці (Праабражэнскі, 2, 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лугаві́на ’невялікі луг, палоска лугу сярод ніў’, ’сенажаць’ (полац., Нар. лекс.; слаўг., Яшк.), гарад. луговіна ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да луг1 (гл.). Паводле Слаўскага (5, 301), усх.-слав. лугаві́на, луго́вина і лугови́на ўзыходзяць да прасл. lǫgovina < lǫgъ, а польск. ługowina ’балота, дрыгва’ — да прасл. lugovina < lugъ (гл. луг2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́мень ’прамень, вузкая светавая паласа’ (ТСБМ, Сцяшк.; воран., Сл. ПЗБ), ’вясёлка’ (глыб., ДАБМ, камент., 901). Запазычанне з польск. promieńпалоска святла’ (Стан., Зб. тв., 1, 32); мяркуецца, што ўсходнеславянская форма захавалася ва ўкр. по́ромінь ’тс’, што да прасл. *pormy ад *perti, гл. пе́рыць ’біць’ (ЕСУМ, 4, 452). Гл. прамень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адсяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да адсячы (у 1 знач.), адсекчы.

2. Аддзяляць чым‑н. (рыскай, палоскай і пад.) частку чаго‑н. Верх высокай тэлемачты адсякала ў небе барвовая палоска. Пташнікаў. // Спец. Аддзяляць частку геаметрычнай плоскасці, адрэзка прамой.

3. Пазбавіць магчымасці рухацца ў пэўным напрамку. На захад, адсякаючы адыход у Турэц, імчаліся коннікі. Брыль.

4. Незак. да адсячы, адсекчы (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

што́-нішто́, чаго-нічаго, чаму-нічаму, што-нішто, чым-нічым, аб чым-нічым, займ. неазначальны.

Разм. Нешта, сёе-тое. — Сустракаюся з людзьмі, якія, я так лічу, што-нішто ды разумеюць і ў тваіх аўтаматах. Шамякін. Людзі прыслухоўваліся і, відаць, што-нішто ўхапілі з нашай размовы. Асіпенка. Які ён ні ёсць конік, а свой, і палоска свая; дасі ім — і яны што-нішто дадуць табе! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́мец ’неахайны, брудны чалавек’ (свісл., Сл. рэг. лекс.). Відаць, звязана з раму́лле (гл.), укр. рамʼя́ ’лахманы, рыззё’, рус. ремьё ’тс’, якія Бадуэн дэ Куртэнэ (Даль₃, 1677) збліжаў з реме́нь, гл. раме́нь/рэ́мень (Фасмер, 3, 469). Куркіна (Этимология–1997–1999, 85) рэканструюе значэнне ’вузкая палоска’, што да зыходнага ’рваць, драць’. Тады асноўнае значэнне — ’абарванец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

або́рка 1, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Невялікая вяроўка; шпагаціна. Перавязаць што-небудзь аборкай. □ Пяньку яна [Аўгінка] хацела здаць нарыхтоўшчыкам, але перадумала — у сваёй гаспадарцы таксама аборкі патрэбны. Чыгрынаў.

або́рка 2, ‑і, ДМ ‑рцы; Р м. ‑рак; ж.

1. Спец. Друкарскі набор укарочанымі радкамі вакол якога‑н. малюнка, табліцы і пад. Тэкст у аборку.

2. Нашытая палоска матэрыі. // часцей мн. (або́ркі, ‑рак). Тое, што і брыжы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Вузкая палоска зямлі паміж суседнімі воднымі масівамі, паглыбленнямі і пад. Капаць канаву з перамычкамі. □ Нарач аддзяляецца ад суседняга возера Мястра вузкай перамычкай з пралівам. «Беларусь».

2. Часовая плаціна, гаць. Перакрыць раку перамычкай. □ Калі канал будзе гатоў, перамычку ўзарвуць, і воды .. хлынуць па каналу. Дуброўскі.

3. Спец. Праваднік, які злучае два электрычныя ланцугі.

4. Спец. Аконнае або дзвярное перакрыцце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Буго́ня ’ралля ці від ворыва, калі пасярэдзіне ўчастка ўзвышаецца пачатковая двайная баразна; ворыва ўроскідку’ (Яшкін), буго́нь ’загон, вузкая палоска заворанай зямлі’ (Бяльк.). З абуго́ня (гл.); параўн. абиго́ня ’тс’ (Лысенка, ССП), якое складаецца з *обы‑ ’абодва’ і гон‑ (гнаць, ганяць). Адпадзенне пачатковага а‑ ў выніку сцёртасці ўнутранай матывацыі слова і дэкампазіцыі яго марфалагічных элементаў (абу‑го́няа‑буго́ня > буго́ня).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)