Сыраві́на ’матэрыял для далейшай апрацоўкі’ (ТСБМ), сыраві́на ’сырая, нявырабленая скура’ (Бяльк.), сырови́на ’неадбеленае палатно, ніткі’ (Уладз.). Параўн. славен. surovina ’сыры матэрыял’. Да сыравы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́емка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Паглыбленне, упадзіна. Валік з выемкамі. □ Нібы з зямлі выраслі непадалёку тры чалавечыя фігуры. Яны падняліся з выемкі, успаўзлі па адкосу на палатно, прыўзнялі галовы і доўга пазіралі. Чарот.

2. Працэс капання і пераносу грунту; выманне. Выемка зямлі з катлавана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ткаць, ‑тку, ‑тчаш, ‑тча; ‑тчам, ‑тчаце, ‑ткуць; заг. вытчы; зак., што.

Саткаць што‑н., зрабіць тканнем. Выгнаць палатно, кросны, узор. □ Хто можа з.. [Аленаю] справіцца! Не толькі на полі! Хто танчэй і хутчэй спрадзе? А пасадзі яе за кросны! Няхай другая паспрабуе выткаць абрусы і коўдры ў шаснаццаць нітоў! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папра́духа, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.

Уст.

1. Жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем. Якая папрадуха пры кудзелі, такое палатно ў белі. З нар.

2. толькі мн. (папра́духі, ‑дух). Зборышча, якое наладжвала вясковая моладзь для таго, каб папрасці і павесяліцца. Дзяўчаты ходзяць днём адна да адной на папрадухі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ва́нтух ’мех’ (КЭС). Праз польск. wantuch, wańtuch ’грубае палатно’ < ням. Wagentuch (Брукнер, 601). Гл. таксама лантух ’мех; трыбух, жывот, страўнік’ (Бяльк.). Параўн. Рудніцкі, 1, 310; Брукнер, 601.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́ўкі ‘рэдкі (пра матэрыял)’, се́ўко ‘рэдка вытканае палатно’ (шчуч., Нар. лекс.; навагр., З нар. сл.). Да сеяць (гл.) з суф. ‑к‑; семантычная матывацыя ‘тое, праз што сеюць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зрэ́б’е, ‑я, н.

1. Грубая кастрывая кудзеля, якая аддзяляецца пры трапанні лёну, пянькі.

2. Палатно з такой кудзелі. Час ад часу Волька прыходзіла сюды ткаць зрэб’е на мяшкі і ручнікі. Чорны. // Адзенне з такога палатна. Часта, ідучы ў школу ці дадому, бачыла яго Люба, сухога, галоднага, апранутага ў грубое зрэб’е. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плаце́нкапалатно з фарбаваных нітак, вытканае ў рады’ (Нас.; гродз., Мат. АС), ’шарачак, саматканы матэрыял у палоску ці ў клетку’ (Яруш., Варл.), плацейка, плаценак, плуценко ’тс’ (Сцяц.; Сл. ПЗБ), ’(льняная тканіна для сукенак і спадніц’ (мядзв., Нар. сл.; маст., Сцяшк. Сл.), ’палатно ў 4 ніты; снавалася і ткалася фарбаванымі ніткамі, узорамі — клетачкай, прызначалася на хвальбоны’ (Жд. 3), плоценок ’льняная, даматканая спадніца’ (кам., Шатал.), плацінай ’тс’ (плешч., ДАБМ, камент., 934). З польск. plócienko ’тонкае, дарагое палатно, звычайна шаўковае’ (з XVI ст.), якое з płótno < пачаплю (гл.). З бел. мовы слова запазычана рус. гаворкамі: наўг., пск.: платёпко ’сукенка’, ’адзенне’, ’верхняя вопратка’, валаг. ’прадметы ніжняй бялізны’. Сюды ж плацянковы, тшценкавы ’баваўняны’ (Сцяшк. Сл.), ’парцяны, з тонкага даматканак палатна’ (Жд. 1, Нас., Сл. ПЗБ; навагр., карэліц., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маляўнічы ’прыгожы, эфектны з пункту погляду мастака’ (ТСБМ). Паланізм. Параўн. польск. malowniczy ’які годны таго, каб быць перанесеным на палатно, прыемны для погляду, прыгожы, цудоўны’, ’жывы, каляровы, вобразны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́ньше сравн. ст.

1. нареч. танчэ́й;

проведи́ черту́ то́ньше правядзі́ ры́су танчэ́й;

2. прил. танчэ́йшы; (более изысканный — ещё) даліка́тнейшы;

шёлк то́ньше полотна́ шоўк танчэ́йшы за палатно́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)