ярына́, ‑ы, ж.

Аднагадовая сельскагаспадарчая культура, якая высяваецца і прарастае вясной і дае ўраджай восенню таго ж года. Над далінамі ўзнімаліся роўненька акругленыя схілы ўзгоркаў, аздобленыя зеленню маладой ярыны. Колас. Вясна, вясна, люблю я клопат твой, З якім ты на зямлю штогод прыходзіш, Ля сцежак прабіваешся травой, На полі ярыной густой усходзіш. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усхо́дні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца на ўсходзе, ідзе з усходу. Усходнія вобласці. Усходні вецер. □ Над усходнім краем лесу стаяла чорнае воблака. Кулакоўскі. Домікі ўсходняй ускраіны горада стаяць над самым Дняпром. Брыль.

2. Які мае адносіны да Усходу. Усходняя архітэктура. Усходняя культура. □ [Свіліс:] — Шкада, кальяна ў мяне няма пачаставаць вас па ўсходняму звычаю. Машара.

•••

Усходнія крэсы гл. крэсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

швейца́рскі 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Швейцарыі, швейцарцаў, які належыць, уласцівы ім. Швейцарская прырода. Швейцарская культура. // Такі, як у Швейцарыі; выраблены ў Швейцарыі. Швейцарскія каровы. Швейцарскі гадзіннік. Швейцарскі сыр.

швейца́рскі 2, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да швейцара, належыць яму. Швейцарская служба. Швейцарская ліўрэя.

2. у знач. наз. швейца́рская, ‑ай, ж. Памяшканне, якое прымыкае да параднага пад’езда; вестыбюль. Увайсці ў швейцарскую.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралета́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пралетарыя, пралетарыяў. Пралетарская рэвалюцыя. Пралетарская партыя. Пралетарская ўлада. □ Справа адбываецца так, што грамадзянская вайна пачалася як спроба сутычкі з імперыялізмам, якая даказала, што імперыялізм згніў абсалютна і што ўзнімаюцца пралетарскія элементы ўнутры кожнай арміі. Ленін. // Уласцівы пралетарыю, пралетарыяту. Пралетарская культура. □ Уласны домік, гарод, садок, дзеці адарвалі яе ад рабочай сям’і. Але ж павінен быў застацца ў жанчыны рабочы, пралетарскі гонар. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скапэ́рдзіцца ‘памерці, прапасці’ (Касп.), скапы́рдзіцца ‘тс’ (Бяльк., Юрч. Вытв., Сцяшк. Сл.), скапу́рсціцца ‘тс’ (Пан. дыс.). Няясна. Гарачава (Этимология–1985, 63) далучае сюды рус. краснаяр. закопу́рдиться ‘памерці’ і канстатуе экспрэсіўны характар устаўнога ‑д‑. У такім выпадку да папярэдняга слова (гл.). Лабко (Бел.-польск. ізал., 69) звязвае з польск. kopyrtnąć ‘памерці, выцягнуць ногі’ з развіццём семантыкі ‘перавярнуць (-цца)’ → ‘памерці’ (аб семантыцы падрабязна гл. Толстой, Язык и народная культура, М., 1995, 213–222). Здагадка, выказаная Гарачавай (там жа), пра першапачатковае значэнне *‘сковырнуться’ і сувязь з асновай *kopor‑/kopyr‑ застаецца недастаткова аргументаванай. Семантычна беларускія словы, відаць, скантамінаваны з скапуціцца, скапыціцца, скапуціцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сачаві́ца ’аднагадовая травяністая расліна сямейства матыльковых; старажытная зернебабовая культура’. Укр. сочеви́ця, рус. чечеви́ца, дыял. сочеви́ца, ст.-рус. сочевица, сочиво ’тс’, польск. soczewica, чэш. sočovicě, ст.-чэш. sočovicě, славац. šošovica, šošovica, серб.-харв. со̏чи̑во ’тс’. Паўн.-прасл. *sočevica. Звязана з сок (гл.), рус. сочиво ’сок, малако з сямян’, ст.-рус. сочиво. Параўн. в.-луж. soka ’сачавіца’, н.-луж. sok ’тс’ (Міклашыч, 313; Праабражэнскі, 2, 357; Фасмер, 3, 355). Інакш Махэк₂, 106, які разглядае славянскае слова як складанае: другая частка ‑vica роднаснае лац. vicia ’віка’, а першая ўзыходзіць да і.-е. kiko‑ (параўн. ст.-прус. keckers ’гарох’), якая на славянскай глебе падверглася розным зменам. Гл. Борысь, 566; Шустар-Шэўц, 2, 1332.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

высо́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Вялікі, працяглы знізу ўверх; проціл. нізкі. Высокі дом. □ На парозе паказаўся высокі стары ў цёмнай кашулі,.. з люлькаю ў зубах. Якімовіч. Велізарны, высокі, ясна асветлены зал быў перапоўнены. Самуйлёнак. Над намі шушукаюцца высокія гордыя хвоі. Бядуля. // Які знаходзіцца на значная вышыні над узроўнем мора. Высокая мясцовасць. Высокія горы.

2. Значна большы за сярэднюю норму. Высокія тэмпы развіцця. Высокі ўраджай. Высокая тэмпература. □ Напярэдадні майскага свята механічны цэх.. узяў самыя высокія абавязацельствы. Шыцік.

3. Добры па якасці; выдатны. Высокае майстэрства. Высокая культура. Высокая тэхніка.

4. Выдатны па свайму значэнню, вельмі важны; пачэсны, шаноўны. Высокая ўзнагарода, пасада. Высокі гонар. Высокі госць.

5. Поўны глыбокага значэння, незвычайны па свайму зместу. Высокія ідэі. Высокая мэта. □ Напоўнены сэрцы Пачуццём высокім; Нас гордасць шугае Патокам глыбокім. Колас.

6. Вытанчаны, рафінаваны. Высокае мастацтва. Высокая культура.

7. Тонкі, рэзкі (пра гукі). Высокі голас. Высокая нота. □ З дынаміка пачуліся перарывістыя гукі: то высокія, то нізкія. Шыцік. З кузні ляцеў звон сухі, высокі. Пташнікаў.

•••

Высокі стыль — стыль, уласцівы ўрачыстай паэзіі, прозе.

Высокія шыроты — шыроты, далёкія ад экватара, блізкія да полюсаў.

Птушка высокага палёту гл. птушка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трапяза́: ŭ łaziè na trapieziè siedzić kazá na adnoj naze. — Hryb (ваўк., Федар., 4, 470), што адпавядае зах.-палес. трипиза́ ‘непраходнае месца, бездарожжа’, сюды ж трэбеза́ ‘густы зараснік на балоце і рацэ’ (Бес.). Няясна (ЕСУМ 5, 640), параўн. трапеза1. Параўн. таксама укр. нетрипе́за ‘непраходны зараснік’, якое Ніканчук (Лесная лекс., 10) збліжае з нетра (гл. нетры), што сумніўна. Сюды ж, магчыма, польск. trepież, trepeza, trabeza, trepicha ‘балота, дрыгва’, якія Талстой (Геогр., 176) спрабуе звязаць з дзеясловам *trepetati, мяркуючы пра ўсходнеславянскае паходжанне, гл. трапятаць. Хутчэй за ўсё, звязана з трапаць1 (< *trepati: *trapiti: *trap‑, сюды ж чэш. střapiti ‘рваць на кавалкі, драць’, гл. Куркіна, Культура, 104–105), першаснае значэнне ‘неапрацаваная зямля’ ва ўкраінскай форме з адмоўем. Гл. і трупізнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да нацыі, нацыянальнасці, звязаны з іх грамадскім жыццём. Нацыянальны рух. Нацыянальнае пытанне. □ Пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі народ атрымаў магчымасць авалодваць невычарпальнымі скарбніцамі агульначалавечай культуры і адкрыў шлях да развіцця сваёй творчасці, нацыянальнай па форме і сацыялістычнай па зместу. «Беларусь».

2. Які ўласцівы данай нацыі, які выражае яе характар. Нацыянальная культура. Нацыянальная мова.

3. Які належыць данай краіне; дзяржаўны. Нацыянальны рынак. Нацыянальны даход. Нацыянальны гімн.

•••

Нацыянальная меншасць гл. меншасць.

Нацыянальны канвент гл. канвент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца багатым, багацейшым. Панская пільня! Яна належала пану, а трымаў яе ад пана і багацеў з яе нейкі падпанак з гарадка. Чорны. Цяжка было жыць пасля вайны. Але год за годам калгас багацеў, больш важкім рабіўся працадзень. Гроднеў. // Абзаводзіцца чым‑н., разжывацца на што‑н. Краіна пасля вайны багацела на самую дасканалую тэхніку. Паслядовіч. // Станавіцца паўнейшым, павялічвацца. Гумно паўнела з колевым годам, І багацеў хлявец прыплодам. Колас. // Набываць якасна новыя рысы. Багацець духоўна. // Развівацца, удасканальвацца. Багацее мова, узнімаецца яе культура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)