Ава́д ’авадзень’ (Бір. дыс., Нас., Янк. II), авадзень (БРС, Шат., Бір. дыс., Арх. Бяльк., Касп.), авадзье (Бір. дыс.), говыдьде (Клім.). Агульна- і праславянская назва авадня: ovadъ або obvadъ. Параўн. укр. овад (рус. овод да овад як гіперкарэкцыя), чэш. ovad, польск. owad, балг. авад, бел. абадзён (Сцяц.), серб.-харв. о̏бад паралельна з о̏вад, славен. obàd. Ёсць формы без пачатковага ‑а: вадзень (гл.). Бліжэйшыя паралелі: літ. úodas ’камар, мошка’, лат. uóds ’тс’, Міклашыч, 218; Зубаты, Studie, 1, 2, 111. Найбольш верагодна, звязана з і.-е. *ōd‑, *ēd‑ ’есці’. Пад гэтым значэннем можна аб’яднаць авад і вадзень. Параўн. літ. ė́sti ’есці (аб жывёлах)’ і ’паліць, пячы’. Трэба таксама ўлічыць палескае заедь у значэнні ’авадні’, дзе ўнутраная форма захавана зусім не двухсэнсоўна. Гл. Шульцэ, KZ, 43, 41. З гэтай версіяй мяжуе версія Трубачова, Происх., 71, згодна з якой ovadъ < *ov‑odos ’той, хто есць аўцу’. Супраць Махэк₂, 432, які суадносіць ovadъ з лац. tabānus (зыходная славянская форма obadьnь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казіна́1 ’вельмі жорсткая, дзікая трава’ (стаўбц., Прышч. дыс.). Сувязь з назвай жывёлы відавочная: параўн. іншыя назвы для Nardus stricta: казіная, казліная барада. Структурны адпаведнік — рус. соль-ілецк., чкалаўск. козина ’волас, які выдаляецца з казінага пуху’. Словаўтваральна не вельмі ясна: па аналогіі да казінец можна было б меркаваць аб прыметнікавай утваральнай аснове і адпаведнай суфіксацыі (‑а). Што датычыць старажытнай ‑а‑суфіксацыі, то праславянскія дэрываты ад прыметнікаў з ‑а‑суфіксацыяй адзінкавыя (гл. Слаўскі, SP, 1, 60).

Казіна́2 ’неўрадлівая, забалочаная сенажаць, дзе расце вельмі жорсткая дзікая трава’. (Яшк., Прышч. дыс.). Да папярэдняга слова; аб такім тыпе словаўтварэння параўн. і казінец4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́быць, майбы́ць, ма́йбуць, ма́будзь, ма́буць, ма́іць ’напэўна, мусіць’, ’відаць’ (Нас., ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Бір. дыс., Рам. Опыт, Мат. Гом., ТС). Укр. ма́буть ’тс’, майбу́ть, ма́біть, ма́бу́ти. Бел.-укр. ізалекса, якая паходзіць з мае быць (ESSJ, 2, 421).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Істо́чка ’крыніца’ (Прышч. дыс., 136), істочнік (водны) (Інстр. I). Рус. исто́чник, балг. и́зточник. Ст.-рус. источникъ запазычана са ст.-слав. источьникъ ’крыніца’, утворанага ад дзеяслова источити ’выліць, выцечы’ (Шанскі, 2, I, 134). Бел. суфіксацыя ‑к‑a. Гл. выток, цячы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́ўчык ’назва птушкі’ (Бяльк., Сцяц), і́чык ’птушка (лясны свістун)’ (Мат. Гом.). Відаць, птушка Saxicola rubetra L. (Антропаў, дыс.). Гукапераймальнае: іў‑чык, параўн. прыклад у Сцяцко: «Гэты йіўчык усё кажа: іў‑чык‑іўчык‑чык, жыве ў балоце»; параўн. ечык, ёўчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асня́к, аснік ’асіннік’ (Бір. дыс., Інстр. III). Гэтыя зборныя назвы, як і прыметнік асовы ’асінавы’, утвораны ад *osa ’асіна’ (параўн. дубдубняк і г. д.); такія формы, магчыма, сведчаць пра доўгае захаванне ў беларускіх гаворках бяссуфікснай формы *аса (гл. асіна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́цера ’маці’ (ДАБМ, к. 89; Пан. дыс.) — у выніку выраўноўвання з формамі ‑а‑асноў. Параўн. аналагічныя польск. maciora (гл. мацёра) і н.-луж. maśera ’матка ў жывёл’.

Маце́ра ’тканіна’ (глус., Мат. Маг.) — сапсаванае мацерыя, якое з рус. материя (гл. матэрыя).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́шань ’поле, узаранае вясною (другі раз) перад сяўбой збожжа’ (Нас., Касп., Бяльк., Дэмб. 1; Выг. дыс.; полац., Нар. лекс.; маладз., в.-дзв., мядз., Сл. ПЗБ; КЭС), лаг., шальч. мешані́на ’тс’ (Сл. ПЗБ), паўд.-пск., смал. ме́шань, ме́шень. Беларускае. Да мяша́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насто́льнік ’абрус’ (Гарэц., Бяльк., Янк. Мат., Сл. ПЗБ, ТС), насту́льник ’тс’ (Зн., дыс.), nastíłnyk (Тарн.), настольніца ’тс’ (Гарэц., Жд. 3, Тарн., Сцяц., Сл. ПЗБ, Ян., ТС). Да стол (гл.), узнікла ў выніку семантычнай кандэнсацыі, параўн. яшчэ ў Насовіча настольная скацерка (320).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́лівак ’яйка з вельмі слабай шкарлупінай’ (БРС, Нас., Бяльк., Янк. I, Сцяшк., Інстр. I, Жд., 2, Вешт. дыс., З нар. сл.), ву́лівак ’тс’ (З нар. сл.). Рус. вы́ливок, укр. ви́ливок. Ад выліваць (гл. ліць) ’несці яйкі з мяккай шкарлупінай’ і суф. ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)