◎ Пляску́н 1 ’дзяружка з ільняных нітак’ (Сцяшк. Сл.). Да плоскаю (гл.).
◎ Пляску́н 2 ’гарэза’ (Нар. Гом.). У выніку кантамінацыі плясун (ці пляска) і ’скакун.
◎ Пляску́н 3 ’пухір у рыбы’ (воран., ЛА, 1). Да пляск, пляскаць ’лопацца, трэскацца’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пумпу́ра ’паўпрыца (дэталь у жорнах)’ (воран., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. pumpurė ’тс’, хутчэй за ўсё гукапераймальнага паходжання, параўн. таксама ням. ритретʼстукаць, грукатаць’, што, магчыма, было асновай для назвы тэхнічнай дэталі паводле характарнай (“шумавой”) прыметы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пінавей ’мята даўгалыгая, Mentha longifolia (L.) Huds.’ (гродз., Кіс., Сцяшк. Сл.); пікавая ’піжма-кануфер, Tanacetum balsainita L.’ (брэсц., Кіс.), ’півонія’ (воран., Сл. ПЗБ), піналейка ’зёлка?’ (пруж., Шн.). З польск. pinawia ’піжма, Tanacetum L.’, ’півоня’ (Варш. сл., 4, 194).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рары́тус ’асалода’ (воран., Сл. рэг. лекс.). З акцэнтаваннем значэння ’надзвычайны, якасны’, праз польск. rarytas ’рэдкая рэч’ ці непасрэдна з лац. rāritās ’рэдкасць, малая колькасць’, rārus ’рэдкі, дасканалы, гатунковы, надзвычайны’, у адрозненні ад рарытэт, што праз ням. Rarität ’рэдкасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скурла́т ‘акравак скуры’ (ашм., шальч., Сл. ПЗБ), ‘кажан’ (Байк. і Некр.; воран., Шатал.; шальч., Сл. ПЗБ). З польск. skórłat, skurłat ‘старая скура для лаплення’, якія, паводле Варш. сл. (6, 171), ад skóra ‘скура’ + łata ‘лата’. Параўн. скурат 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разва́лы ’рама з трох жэрдак, якая кладзецца на сані для большай умяшчальнасці’ (ТСБМ), ’нізкія і шырокія сані з такой рамай’ (ТСБМ; глыб., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), разва́лкі ’сані з разваламі’ (ТСБМ; воран., Сл. ПЗБ), разва́ліны, разва́ліны ’развалы’ (нясвіж., лях., воран., шчуч., Сл. ПЗБ), ’сані’ (Др.-Падб.), разва́ліны ’выязныя сані’, ’драбіны ў выязных санях’ (ганц., шчуч., Сл. ПЗБ), ’воз для перавозкі збожжа’ (гарад., Сл. ПЗБ), ’від саней’ (Маш.), ’частка саней’ (лях., Янк. 1), рус. ро́звальни ’шырокія сані’, дыял. развала́, разва́лки ’нізкія і шырокія сані’, разва́лка ’падоўжныя брусы саней, градак’. Тлумачыцца як “развалістыя сані” ад раз- і валіць (гл.) (Фасмер, 3, 495).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лужджы́ць ’церці лён, аддзяляючы валакно ад кастрыцы’ (воран., Сл. ПЗБ) — звонкі варыянт лушчыць пад уплывам балт. моў, параўн. літ. lùgždinti, lukšdénti ’лушчыць’ (Сл. ПЗБ, 2, 679). Параўн. вы‑лукшчывацца ’аддзяляцца (пра льновалакно)’ — літ. išsi‑lukštinti ’тс’ (Лаўчутэ, 68) і лукшчы́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надзянькі́ прысл. ’адпачынак у свята’: Добра падрабʼіласʼа, цʼапʼер схаджу да Йулʼи надзʼянкʼи (воран., Сцяшк. Сл.). Утворана са спалучэння на дзень, суфіксацыя на ‑кі, характэрная для прыслоўяў, параўн. удоўжкі, ушыркі, навелічкі і пад.; у якасці ўзору выкарыстана наначкі ’на цэлую ноч’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́ніц ’навыварат’ (воран., Сцяшк. Сл.; расон., Шатал.; міёр., Нар. сл.), рус. на́ниц ’навыварат’, ’ніцма, ніц’. Са спалучэння на і ніц ’ніц, тварам уніз’ (Фасмер, 3, 41). Зусім іншага паходжання наніц ’зусім’ (Сцяшк.), якое з на і ніц ’нічога’ (< польск. nie ’тс’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыхі́льны ’схільны да чаго-небудзь; добразычлівы; спагадлівы’ (Байк. і Некр., Ласт., ТСБМ; астрав., Сл. ПЗБ), ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (воран., ЛА, 3). Укр. прихи́льний ’тс’. З польск. przychylny ’тс’, або самастойнае ўтварэнне ад прыхілі́ць < хілі́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)