Мульмо ’мазоль’ (Янк. БП, Інстр. II, Янк. 1). Да му́ліць (гл.). Аб суфіксе ‑м‑о гл. Сцяцко, Афікс. наз., 54.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муце́ль ’той, хто ўносіць беспарадак, блытаніну’ (івац., Сл. ПЗБ). Да муці́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ель гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяліна ’неглыбокае месца на рацэ або возеры’ (Інстр. I). Да мель (гл.). Аб суфіксе -іна гл. Сцяцко, Афікс. наз., 156.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кіла́ш ’непакладаны кабан’ (ДАБМ, Касп., Нік. Заг., Нік. Очерки, Мат. СОС). Да кілах. Суфіксацыя на -аш (Сцяцко, Афікс. наз., 150).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кіюха́ ’рагоз і насенная шышка рагозу’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. кіёўках (гл.). Аб суфіксальным тыпе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 124.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабу́ша ’бязрогая карова’ (Сцяшк.). Да лобі, лабаты (гл.). Утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑уш‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 125, 182).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паляшва́ ’Палессе’ (Сл. ПЗБ). Ад асновы палям‑ (гл. паляшук) з суф. зборнасці ‑ва (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 202), першапачаткова ’палешукі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Панізо́ўе ’нізіна’ (Сл. ПЗБ, Яшкін), панізо́ўшчына ’тс’ (ТС). Конфікснае ўтварэнне ад ніз (па‑ + оўj‑е — параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 253).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Па́сіва, драг. пасыво ’выпас’ (Клім.). Зах.-палес. рэгіяналізм. Да писці (гл.). Аб суфіксе ‑ів‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 41.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патрушанка ’зельц’ (жытк., Мат. Гом.), потрошанка ’вантрабянка’ (лун., Шатал.). Да патрахі (гл.). Аб суфіксе -анка гл.’ Сцяцко, Афікс. наз., 29.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)