ду́ла, ‑а, н.
Ствол агнястрэльнай зброі. Шумідуб моўчкі чысціў дула кулямёта, час ад часу настаўляючы яго на агонь і пазіраючы, як у падзорную трубу. Шчарбатаў. // Выхадная адтуліна ствала. Лейтэнант.., убачыўшы пад носам дула нагана, даволі спрытна ўзняў рукі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брэш, ‑ы, ж.
1. Пралом, адтуліна, прабітая ў сцяне, у корпусе карабля і пад. артылерыйскім снарадам, мінай і пад. // Разрыў, парушэнне цэласнасці чаго‑н. Брэш у абароне праціўніка.
2. перан. Страта. Брэш у бюджэце.
•••
Прабіць брэш — панесці сур’ёзны ўдар, урон.
[Фр. brèche.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перабо́р 1 пярабор, перабі́р, пярэбір, пярэбірак, пярэ́бірка ’пласт сена’ (ЛА, 2). Да пера- і біраць ’складваць сена пластамі’ (гл.), што адлюстроўвае зграбанне сена граблямі да ног.
Перабо́р 2 ’адтуліна ў жалейцы’ (брагін., Мат. Гом.), сюды ж віц. pirabór, якое Машынскі параўноўвае з харв. далмацінск. prebirač, луж. přeberawa, польск. позн. przebierka ’пішчалка ў дудзе’ (Машынскі, Atlas, 3). Ад перабіра́ць (пальцамі) — у выніку пераносу значэння ’перабіранне’ > ’адтуліна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Печуры́чка ’ластаўка берагавая’ (Ян.). Ад пячора, пячурка ’адтуліна, ніша ў сцяне печы, нара ў беразе ракі, у якой жывуць ластаўкі’. Да пячора (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́цік ’адтуліна ў лямпе для кнота’ (добр., Мат. Гом.). Да рот (гл.). Утворана ў выніку пераносу семантыкі паводле падабенства рэаліі з паўадкрытым ротам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іча́й ’адтуліна ў верхнім камені жорнаў, куды засыпаюць збожжа’ (Інстр. III, Сл. паўн.-зах.), іча́іна, ічая́ (Сл. паўн.-зах.). Гл. вечай, вячай, ячай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сві́сты экспр. ‘адзенне вузкае, цеснае’ (Юрч. Сін.). Параўн. польск. świstek ‘звітак’. Да свіст, свішч ‘вузкая адтуліна’ (гл.), параўн. размоўнае штаны дудачкамі (з вузкімі калашынамі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галасні́к ’грыф (у скрыпцы)’ (Шат.). Параўн. укр. голосни́к ’адтуліна ў сярэдзіне дэкі бандуры, гітары і г. д.’ (Грынч.). Ці не запазычанне гэта з польск. głośnik?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
душні́к, ‑а, м.
Адтуліна, дзірка ў чым‑н. для доступу паветра. Таклюсін пакойчык быў зусім адгароджаны ад кухні. Адною сцяною яго служыў выступ, куды Лапко прапусціў душнік для награвання пакоя. Колас. Каб бульба прасыхала і не гарэла, у капцах паставяць душнікі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́тнік, ‑а, м.
Спец. Адтуліна або прыстасаванне для падводу расплаўленага металу ў ліцейную форму. Метал, здавалася, сам знаходзіў літнік, каб папасці і забегчы ў форму. Скрыган. // Частка металу, якая асталася на адлітай рэчы ў месцы ўлівання металу ў ліцейную форму. Адрэзаць літнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)