трафарэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
1. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. трафарэціць.
2. Р мн. ‑так. Разм. Тое, што і трафарэт (у 1 знач.).
3. Р мн. ‑так. Спец. Пэндзаль, якім малююць па трафарэце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уду́шша, ‑а, н.
Стан, пры якім спіраецца дыханне ў грудзях, не хапае паветра для дыхання. Валока аж захліпаўся ад удушша, грудзі разрываліся. Быкаў. [Тышкевіч] зачапіўся нагой за пянёк, задыхнуўся, упаў на зямлю, паміраючы ад удушша. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рахма́ч ’ручнік, у якім носяць палудзень на поле, махрач’ (Бяльк.), рахманы́ ’канцы асновы, якія адразаюцца пасля датыкання кроснаў; трапкач’ (чач., Жыв. сл.; ЛА, 4). Відавочна, вынік перастаноўкі гукаў у махрач, махрачы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пума́к ’намоклае бервяно ў рэчцы; бервяно, якім прыціскалі намочаны лён, каб не ўсплываў’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Ад памок ’тс’, што да мокнуць, мачыць; да фанетыкі параўн. дыял. пумі‑ дбр і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пералажы́ць ’заперці (дзверы)’ (лід., Сл. ПЗБ). Фармальна да пера- і лажы́ць (гл.), аднак семантычна падобна да літ. užkélti ’замкнуць, зачыніць (вароты)’, у якім kélti мае (побач з іншымі) значэнне ’перамяшчаць; пераводзіць, пераносіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дроб 1, ‑у, м.
Разм. Кавалачак чаго‑н.; драбок. Дроб цукру. □ Ганька паспешна снедае. Паспешна кладзе ў сваю торбачку, поруч з букваром, загорнуты ў капусны ліст дроб сыру з хлебам. Васілевіч. [Яніна] адрэзваг ладны дроб сала. Мурашка.
дроб 2, ‑у; мн. дробы, ‑аў; м.
Лік, які складаецца з пэўнай колькасці роўных частак адзінкі. Вывучаць дробы. Множанне дробаў.
•••
Бесканечны дзесятковы дроб — дроб з неабмежаванай колькасцю дзесятковых знакаў.
Дзесятковы дроб — дроб, назоўнік якога ёсць цэлая ступень ліку 10 (такі дроб запісваюць без назоўніка, аддзяляючы ў лічніку справа коскай столькі лічбаў, колькі нулёў у назоўніку).
Няправільны дроб — дроб, у якім лічнік большы за назоўнік.
Перыядычны дроб — бесканечны дзесятковы дроб, у якім адна або некалькі лічбаў нязменна паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці.
Правільны дроб — дроб, у якім лічнік меншы за назоўнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канцэ́ртны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да канцэрта (у 1 знач.). Канцэртнае аддзяленне. Канцэртнае выступленне. // Які даецца ў канцэрце, канцэртам. Канцэртнае выкананне оперы.
2. Прызначаны для канцэрта, якім карыстаюцца ў канцэрце. Канцэрты раяль, Канцэртная зала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канюшы́нішча, ‑а, н.
Поле, з якога сабралі канюшыну або на якім папярэдняй культурай была канюшына. — І няма чаго сеяць на канюшынішчы жыта, — даводзіў адзін з брыгадзіраў, — калі ў наступную вясну можна пасеяць, напрыклад, яравую пшаніцу. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́мпас, ‑а, м.
Прыбор для вызначэння старон свету, у якім намагнічаная стрэлка паказвае на поўнач. Ісці па компасу. □ У яго [Білі] застаўся адзін толькі компас, і ён зрэдку пазіраў на яго, стараючыся ісці проста на захад. Лынькоў.
[Іт. compasso.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́данка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Уст. Сумачка з ладанам ці якім‑н. прадметам для нашэння на грудзях, здольная, паводле ўяўленняў веруючых, засцерагчы ад няшчасця.
2. Невялікая пасудзіна, у якой спальваюць ладан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)