Пантэ́ра ’тое, што і барс’ (гл.) (ТСБМ). З рус. панте́ра ’тс’, дзе праз франц. pantère < лац. pantēra (Фасмер, 3, 199).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапры́жкі (піряпрыжкі) ’пераскочкі, чахарда’ (Бяльк.). З рус. мовы. Параўн. рус. уладз. играть в перепрыжку ’пераскокваць праз рукі і ногі гульцоў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маэстра ’ганаровая назва выдатнага кампазітара, музыканта’, ’званне выдатных шахматыстаў’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мовы з італ. maestro ’майстар’, ’настаўнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мілісці́н ’від тканіны’ (рагач., Мат. Гом.). З малескін ’вельмі шчыльная баваўняная тканіна’ — праз рус. молескин з англ. moleskin ’футра крата’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэль1 ‘пералівістае дрыжачае гучанне’ (ТСБМ), трэ́ля ‘тс’ (Некр. і Байк.). Праз рускую мову (трель) з франц. trille, tril ‘тс’, якое з італ. trillo ‘тс’, trillare ‘дрынкаць, бразджаць’ (Фасмер, 4, 97–98; ЕСУМ, 5, 628).

Трэль2 ‘спецыяльна пракладзеная дарога для тралёўкі драўніны’ (ТСБМ), ‘уезджаная дарога’ (рагач., Сл. ПЗБ), ‘высокае месца, куды звозяць спілаваны лес у час распрацовак’ (ТС, Зайка Кос.; дзісн., Бел. дыял. 3), ‘зімовая дарога праз балоты, рэкі і палі’, ‘коўзанка на лёдзе’ (Варл.). Праз польск. trel ‘лясная сцежка, прасека’ запазычана з англ. trail ‘след, шлейф, сцяжына, тор’, ‘цягнуцца, буксіраваць’, ‘таптаць траву’, якое праз франц. traille ‘канатны паром’ узыходзіць да лац. trāgula ‘невад’ < traho, trahere ‘цягнуць, валачыць’ (Фасмер, 4, 97; ЕСУМ, 5, 628). Сюды ж трэля́ць ‘траляваць’ (ТС), trel ‘сцежка, па якой ідуць, цягнуць плыт’ (“innowacja polsko-białoruska”, гл. Бяднарчук, Stosunki, 184). Параўн. таксама тралява́ць, трыль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́рба1 ’ручка, якой прыводзяць у рух што-небудзь’ (ТСБМ, Нар. словатв.). Ням. Kurbe ’тс’ (там жа, 714), ’вялікі свердзел’ (Сцяшк.). Укр. корба ’тс’. Запазычанне праз польск. korba ’тс’ з ням. Kurbe ’тс’ (Слаўскі, 2, 474).

Ко́рба2 ’прылада ў студні’ (Жд. 2). Параўн. кольба (гл.). У гэтым спецыфічным значэнні запазычана праз польскую мову з с.-в.-ням. kurbe ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атэста́цыя. Ст.-бел. атестация з 1627 (Гіст. мовы, 1, 257). Рус. аттестация з 1719, укр. атестація з 1668. З лац. attestatio праз польск. atestacja (Булыка, Запазыч.); такое ж паходжанне рускага слова (Шанскі, 1, А, 174). Паводле Крукоўскага, Уплыў, 78, сучаснае беларускае слова — праз рускую, што не выключана, паколькі не засведчаны працяг старабеларускага слова ў пісьменнасці; аднак слова магло падтрымлівацца польскай дзелавой мовай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рато́нда1 ’круглая пабудова’ (ТСБМ), ’тоўстая жанчына’ (Сл. ПЗБ), параўн. польск. жарг. rotunda ’таўсцяк’. Праз польскую з лац. rotundus ’круглы’.

Рато́нда2 ’жаночая доўгая накідка без рукавоў’ (ТСБМ), ратэ́нда ’шырокае адзенне’ (Сл. рэг. лекс.), параўн. рус. рото́нда ’жаночы плашч без рукавоў’. Праз польск. rotunda ’тып пелерыны ці спадніцы’ (Віткоўскі, Słownik, 166) з франц. rotonde ’тс’, што да лац. rotundus ’круглы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сатра́п ’правіцель у старажытнай Персіі’ (ТСБМ). Відаць, запазычанне з рус. сатра́п ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74). Рус. праз грэч. σατράπης са ст.-пярс. xs̆adrapavan ’даглядальнік страны’ (ССРЛЯ, 13, 202), якое ад xs̆ara ’вобласць, правінцыя’ і pa(y)‑ ’кіраваць’ (Вальдэ-Гофман, 2, 482). Ст.-бел. сатрапъ ’правіцель у старажытнай Персіі’, паводле Булыкі, Лекс. запазыч., 28, праз грэчаскую мову са ст.-пярс. sitrab.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сафі́т, софі́т ’падшыўка дошак да столі’ (ТС), су́фіт, суфэ́т ’столь’ (Сл. Брэс.). Этымалагічна тое ж, што і літар. сафі́т ’паверхня якой-небудзь архітэктурнай дэталі, якую можна бачыць знізу’, ’прыстасаванне ў карнізе, якое дае рассеянае святло і інш.’ (ТСБМ). З італ. soffiito ’столь’ (ТСБМ, там жа) праз заходнееўрапейскія мовы; у першым значэнні праз польск. sufit ’ніжняя паверхня столі; столь’; гл. SWO, 710.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)