чарню́шчы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Зусім чорны. За вялікім сталом, які стаяў убаку, за паўквартай гарэлкі сядзеў чарнюшчы бадзяга ў лахманах; на стале ляжаў акраец чэрствага хлеба і хвост селядца, на якім выступіла соль. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Кызь ’выкрык, якім адганяюць або падзываюць коз’ (Нас., Нар. лекс.). Кантамінацыя кыш (гл.) і казах (гл.). Ва ўсякім разе гэты выкрык звязваецца з назвай казы. Параўн. кызька (гл.), кызя (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́ндарка (пе́ндарко) ’божая кароўка’ (ст.-дар., ЖНС). З педарка (гл.), у якім ‑д‑ пад уплывам паралельнай формы: петарка — федарка; другасная назалізацыя, параўн. пе́дурка — се́дурка, сэ́ндарка — пе́ндарка (Жыв. св., 83–85).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пашы́на, нашыйнік, пашынік, пашэйнік ’галлё, якім усцілаецца дарога ў нізкіх месцах’ (Клім.; паст., Сл. ПЗБ), ’галлё, якім накрывалі лён пры замочванні’ (рас., Шатал.; Жыв. нар. сл.; віц., навагр., ДАБМ, 879), ’сукі дрэва або зрубленыя маладыя дрэвы з галінамі’ (Касп.). З польск. faszyna ’звязка галля’, якое з ням. Faschirie < ©Tan. fascina ’тс’ < лац. fascis ’пучок’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 155; Брукнер, 119; Фасмер, 4, 188). Шчуп. пашына ’хваёвая і яловая ігліца’ (Сл. ПЗБ) названа паводле функцыі (’галлё’), магчыма, з пашыпа (гл.) ці + па + шыпʼё.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыму́рак, прымо́рак, прумо́рак, прімо́рок, пры́морок, пры́морочэк ’тое, што прымуравала, прыбудавала; выступ (радзей выемка), карніз печы, на якім можна сядзець або ставіць, класці што-небудзь; выступ на бакавой сценцы печы, па якім залазяць на печ; ляжанка, тапчан пры печы як яе частка’ (ТСБМ, Інстр. 1, Шушк., Янк. 2, Лексика Пол., З нар. сл., Шатал., Нар. словатв., Жд., Сл. ПЗБ; маладз., дзятл., стаўб., слуц., ЛА, 4; ПСл). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад мур (гл.). Параўн. аналагічнае ўкр. при́мурок ’карніз печы; каменная прыбудова; бакавая сцяна ганчарнай печы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́жан ’ражон’ (ветк., Мат. Гом.). Да ражон (гл.). Націск на ро́‑, магчыма, пад уплывам паўн.-рус. мовы старавераў. Параўн. арханг. ро́жен ’адзін з кіёчкаў у прыстасаванні для сушэння траскі’, алан. ро́жень ’палка, на якую насаджваецца рыбалоўная сетка’, валаг. ’завостраны калок, вожаг, якім перамешваюць галавешкі, жар у печы асеці’. Сюды ж рожно́ ’драўляны пруцік, на якім смажаць сала на агні’ (Сл. Брэс.; мазыр., З нар. сл.), ро́жны ’качарэжнік’ (ЛА, 4), ро́жны ’вілкі, якімі ставяць у печ і дастаюць з печы чыгуны’ (Сл. Брэс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляні́ца ’лён, ачэсаны на жалезнай шчотцы’ (пін., Шатал.), палес. ляны́ца, лени́ця, льняні́ца, льляны́ца ’высокагатункавае валакно’, ’кужаль’. Палескі рэгіяналізм (з суфіксам ‑іца, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110). Да лён (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Но́шы ’насілкі; жэрдкі, на якіх носяць копы сена’ (Жд. 2, Сл. ПЗБ, Ян., ТС), ’насілкі для пераноскі нябожчыкаў’ (ТС), ’прыстасаванне, на якім носяць вёдры’ (ДАБМ). Да насіць, нясці (гл.), параўн. насілы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расто́ў ’востраў сярод балота, на якім расце высокі лес’ (віц., Яшк.). Слова няяснага паходжання запісана Раманавым у Веліжскім павеце, параўн. рус. дыял. ростово́й ’жывы, на корані (пра лес)’. Да расці́ (?), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адсто́йнік, ‑а, м.
Басейн або рэзервуар, у якім, адстойваючыся, ачышчаецца вадкасць. Нізінная роўнядзь была перакапана, зрэзана каналамі, прамавугольнікамі сажалак, перагароджана дамбамі, на якіх відаць былі розныя, большыя і меншыя, збудаванні — адстойнікі, фільтры, помпавыя станцыі. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)