Нехупа́вы ’непрыглядны, несамавіты’ (жлоб., Жыв. сл.), ’нясмелы, сарамяжлівы’ (Мат. Гом.). Гл. хупивы.⇉(

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніссялю́ба ’неахвотна’ (жлоб., Мат. Гом.). Няясна; апошняя частка суадносіцца з любіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падзе́жка ’вопратка (падыспад)’. Мат. Гом.). З *пад‑адзʼежка ў выніку рэдукцыі галоснага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падо́днікі ’кальсоны’ (Мат. Гом.). Суфіксальнае ўтварэнне на базе словазлучэння пада дно ’падыспад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́ндзюх ’страўнік з начынкай’ (Мат. Гом.), ’брухаты, пузач’ (Нар. лекс.). Гл. кіндзюк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кло́варат ’вароты’ (Мат. Маг.). Гл. калаварот. Перанос значэння пад уплывам вароты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кліны́ ’прарэх у штанах’ (Янк. Мат., Сцяц., Жд. 3). Гл. клін2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́ўчаць ’мяць, жаваць’ (Мат. Гом., Жыв. сл., Янк. III). Гл. коўча 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крамса́ла ’красала’ (Сцяшк. Сл., Мат. Гом.). Кантамінацыя крэсала (гл.) і крамсаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крапа́к ’чалавек моцнага целаскладу’ (ТСБМ), ’моцнае яйцо’ (Мат. Гом.). Да крэпкі (гл.).