чаўпці́, ‑пу, ‑пеш, ‑пе; ‑пём, ‑пяце; незак., што.

Зневаж.

1. Гаварыць недарэчнасці, глупства, бязглуздзіцу. Спыніўся. Прывітаўся і пачаў.. [сустрэчным] чаўпці розную лухту: злез на паўстанку, але ноччу збіўся з дарогі. Машара. [Паўліна:] — А тым часам і бацька твой мо шчэ жывы, дадому вернецца, матку новую возьме... Хаця, што гэта я абы-што чаўпу... Сачанка.

2. Настойліва даводзіць каму‑н. што‑н., паўтараць увесь час адно і тое ж. А Сцёпа ўпрэцца, як бык, і чаўпе сваё: — Выдумкі ўсё. Курто. Прыйдуць канікулы — якая ні работа, а ў .. [сына] заўсёды кніжка за пазухай. І ўсё чаўпе пра адно: пайду ў хімію. Ракітны. / Пра птушак. Іншыя птушкі змоўкнуць, стаміўшыся за доўгі веснавы дзень, а ён [голуб], не зважаючы ні на што, сваё чаўпе. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адлё́т ’лоўкі, смелы’ (Бір. дыс., КТС), адлётны: отлетный (конь) ’выдатны, цудоўны’ (Нас.) поўнасцю ідэнтычныя з рус. залёт, залётныйтым ліку залётные кони) (аб рускіх формах гл. Кошалёў, БЕ, 1964, 11, 76). Прыпадабненне да лёт, лётаць. Гэта відаць з параўнання польск. zaloty, zalotny ’заляцанні, залётнік’, семантычна тоесных zalety, zaletny. Брукнер (644) характарызуе першы тып форм як «памылковы». Чэш. zálety, славац. zálety ’заляцанні’ разам з іх польскімі адпаведнікамі ўзыходзяць да польск. zalecać się ’зарэкамендаваць сябе’, славац. zaliečat sa ’імкнуцца спадабацца’. Цікава супаставіць з гэтымі формамі больш далёкія па сэнсу бел. залеціць ’запэўніваць, пераконваць’ (гл.) і славен. zalecati ’ацэньваць, жадаць’ (Безлай, SR, 12, 225–226, Слаўскі, 4, 96). Усе гэтыя словы ўзводзяцца да прасл. lětь ’свабода, мажлівасць, магчымасць’, гл. лець ’можна’ і паралелі да яго (Мартынаў, SlW, 64).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́дзі прыназ. ’з-за’ (Ян., ТС), ра́дзі, ра́ді ’з прычыны, дзеля’ (Сл. ПЗБ). Архаізм, магчыма другаснае запазычанне з рус. ра́ди ’з-за’, ’з мэтай чаго-небудзь’. Укр. ра́ди, зара́ди, славен. zaradi, серб. ра̑ди, харв. rȁdi, балг. заради́, старое ради, макед. поради, заради, ст.-слав. ради. Да прасл. *radi, якое лічыцца прамым пранікненнем ст.-перс. rādiy ’тс’ (Мартынаў, Становление, 37); іншыя разглядаюць іх як акамянелыя формы лакатыва нейкага назоўніка з тым жа і.-е. коранем (Чарных, 2, 93); паводле Глухака (515), утварэнне ад асновы на i прасл. *radь ж. р., суадноснага з прыметнікам *radъ (гл. рады) па тыпу дзе́ля: дзе́ла (гл.), лац. causā: causa ’справа, праца’ і пад. Аўтары ESJSt (12, 744) схіляюцца да непасрэднай сувязі з *raditi/roditi ’дбаць, старацца’ (гл. рад2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́лка1 ‘невялікая страла’, ‘указальнік (у тым ліку ў гадзінніку)’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.; Стан.), ‘вага ў студні з жураўлём’ (мазыр., ДАБМ, камент., 809), ‘пяро цыбулі, якое дае насенне’ (бых., Янк.; маладз., Гіл.; Барад., Сл. ПЗБ, ТС, Ян., Шатал.), ‘адростак пяра пасля лінькі птушак’ (бярэз., Сл. ПЗБ; мін., Шатал.), ‘тыльны надкапытны сустаў у жывёл, косць гэтага сустава’ (Сл. ПЗБ), ‘прамежак у капытах жывёлы’ (Сл. ПЗБ), ‘ніз капыта ў каня’ (ТС), ‘лядзяш’ (хойн., Шатал.; калінк., Сл. ПЗБ; Мат. Гом.; хойн., Шатал.), стрылкы́ ‘насенне сланечніка’ (Сл. Брэс.). Памяншальнае ад страла1 (гл.), намінацыі на аснове знешняга падабенства.

Стрэ́лка2 ‘страказа’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп., Нік. Очерки; рас., Шатал.; в.-дзв., смарг., паст., даўг., Сл. ПЗБ; ЛА, 1, Стан.), стрэ́лашніца ‘тс’ (Жд. 1). Да папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тата́рнік ’аер, Acorus calamus L.’ (лельч., Жыв. сл.; Бейл., ТС, ПСл; стол., лельч., ельск., ЛА, 1), ’расліна Onopordon L.’ (Кіс.). Укр. тата́р ’аер звычайны, Acorus calamus L.’, дыял. татара́к, тата́рка ’тс’, польск. tatarak, tatarnik ’тс’, дыял. tatar ’тс’, чэш. tatarak ’тс’. Ад этноніма тата́рын, тата́ры, гл. Найбольш распаўсюджанае меркаванне пра паходжанне слова: расліна аер завезена татарамі (ЕСУМ, 5, 527; Жаримбеков, РР, 1975, 3, 107–111; Пастусяк, Pogranicze, 317), што не зусім адпавядае рэальнасці, паколькі расліна calamus у тым жа значэнні згадваецца яшчэ ў Плінія і Катона (234–149 г. да н. э.), гл. Ванякова, Studia Etym. Brun. 6, 404. Хутчэй прывязка да этноніма ў пераносным значэнні ’не свой, чужы’ тлумачыцца рэзкім пахам расліны, параўн. укр. жидівські лепехи ’аер’ аналагічна да тата́рське зі́лля, польск. tatarskie ziele ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́лезны ’такі вялікі, такі шматлікі’ (Ласт., Некр. і Байк.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з суф. ‑(е)зн‑, параўн. велічэ́зны, вялі́зны (гл. вялікі), што ўзыходзіць да прасл. *toli, *tolě ’так, столькі’, параўн. укр. дыял. толь ’тс’, тіль ’трохі, не надта многа’, рус. дыял. то́ли, толь ’столькі, настолькі’, стараж.-рус. толи ’потым, і, а’, польск. tyle ’так многа’, дыял. toli ’вось, толькі, а як жа’, чэш. дыял. toli ’столькі, так многа’, н.-луж. toli ’таму што’, a toli ’ўсё ж, аднак, тым не менш’, славен. toli ’так, столькі’, старое серб.-харв. toli, tolje ’настолькі, так’, ст.-слав. толи, толь ’столькі, настолькі’. Спалучэнне дэманстратыўнага займенніка *to з часціцай *li, суадноснае з літ. tõlei ’да таго часу’ і роднаснымі tõl, tolì ’далёка’ (ESSJ SG, 2, 675; Фасмер, 4, 70; Шустар-Шэўц, 1514).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́пыт ’патрабаванне на рабочую сілу, тавар, патрэба’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), укр. по́пит ’запатрабаванне (тавару, асобы), патрэба; папулярнасць’, польск. popyt ’запатрабаванне (тавару, асобы), патрэба, папулярнасць’. Насуперак Банькоўскаму (2, 702), які лічыць польск. popyt калькай ням. Nachfrage ’тс’, можа разглядацца як самастойнае славянскае аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- і семантыкай выніковасці дзеяння ад пытацца (гл.), як і шэраг падобных утварэнняў, параўн. пабо́р, пада́так, паку́пка, рус. побо́р, поку́пка, по́дать, польск. pobór, podatek, ст.-польск. pokup, popłat, podaz, чэш. poptávka, славац. poplatok ’плата, збор’, славен. poprašanje ’запрос, пытанне, апытванне’, poplača ’заробак’, popúst ’зніжка’, якім адпавядаюць рознапрыставачныя, у тым ліку беспрыставачныя формы з ням. мовы: Kauf ’пакупка’, Lohn ’заробак’, Befrage ’запрос’, Unterlass ’зніжка’ і інш. У першасным значэнні попыт, імаверна, азначала ’запытанне, распытванне пра належнасць тавару’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Злы. Рус. злой, укр. злий ’тс’, польск., серб.-луж. zły ’кепскі, злы’, чэш., славац. zlý ’тс’, славен. zál, zèl ’злы’, ’някепскі’, серб.-харв. за̏о, балг. зъл, макед. зол. Ст.-слав. зълъ ’кепскі, злы’. Ст.-рус. зълый ’кепскі, злы’, ’варожы, грэшны’ (XI–XII стст.). Прасл. zъlъ, верагодна, мела значэнне ’кепскі’, адкуль потым развіваліся іншыя значэнні. Выводзяць з і.-е. *gʼhu̯el ’згінацца (у тым ліку духоўна)’, да якога адносяць іран. zūr ’хлусня’, ст.-грэч. φαλός ’дурны’, φῆλος ’зманлівы’, лац. fallo ’падманваю’, літ. atžúlas ’цвёрды, злы’. Шанскі, 2, З, 95; Фасмер, 2, 99 (дзе і літ-ра); Махэк₂, 716; Скок, 3, 642–643; БЕР, 1, 663–664; Абаеў, Этимология, 1966, 252; Траўтман, 372–373; Покарны, І, 489–490. Пра ст.-бел. ужыванне слова гл. Булахаў, Прыметнік, 3, 87–89.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагода ’прычына, выпадак’ (ТСБМ), параўн. таксама нагодачка‑пого́дачка ’божая кароўка’ (лаг., Шатал.). Укр. нагода ’выпадак, зручны час’, польск. nagoda ’прычына, аказія, выпадак, прыгода’, чэш. náhoda ’выпадак, выпадковасць, няшчасны выпадак’. Усё да *goditi з шырокай семантыкай, у тым ліку ’чакаць зручнага выпадку, рыхтавацца да нечага’, параўн. балг. нагодя се ’прыстасавацца, патрапіць’; зыходным для беларускага слова можа быць дзеяслоў нагадзіцца ’трапіцца, выпадкова сустрэцца, нечакана з’явіцца’, параўн. безасабовы дзеяслоў нагодзіло з супрацьлеглым (адмоўным) значэннем ’не ў пару прынесла каго-н. ці што-н.’ (Нас.). Наяўнасць падобных утварэнняў у народнай мове, здаецца, здымае пытанне аб магчымым пранікненні названага слова з чэшска-польскага арэала або з эмігранцкіх выданняў, дзе яны, на думку Жураўскага (Беларуская мова і літаратура ў школе, 1988, 2, 14), «адзначаюцца значна раней, чым у нашых мясцовых беларускіх».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шту́ка ж.

1. в разн. знач. шту́ка;

ш. палатна́ — шту́ка полотна́;

не́калькі штук я́блыкаў — не́сколько штук я́блок;

адра́зу віда́ць, што ён за ш. — сра́зу ви́дно, что он за шту́ка;

2. шту́ка, проде́лка, прока́за; трюк м.;

урэ́заць (устро́іць) ~ку — отколо́ть но́мер; отмочи́ть шту́ку;

у тым вось і ш. — в то́м-то и шту́ка;

стара́я ш. — ста́рая шту́ка;

гэ́та не ш.э́то не мудрено́;

што за ш.!э́кая не́видаль!;

вось дык ш.! — вот так но́мер!; вот так так!; вот э́то да!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)