Абме́ці ’аўсяная мякіна’ (Янк. I), абмецце ’зерне нізкага гатунку’ (Янк. I), абмёты ’самая дробная салома, якая застаецца пасля малацьбы’ (Выг. дыс.), абмеціца ’мука з пяском, якая абмецена навакол мельнічнага каменя’ (Нас. Доп., КЭС). Гл. амёты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пашэ́ўля, лун. пошэулясалома на вільчыку’ (Нар. сл.). Палескае. Да па‑шыць, па‑шываць < шыць (гл.). Суфіксу ‑эў‑ля ў літаратурнай мове адпавядае -оўля: галадоўля, гадоўля, у ц.-Палес. гаворках -іўля: драг. годиўля, зыміўля, купіўля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярэ́вітка, пераві́цце, пераві́ткі ’вітка, галіны хмызняку, якімі перавіваюць калкі плота’, ’перавязь, на якую кладуцца жэрдкі’ (ЛА, 4), пераві́ца ’лазовыя прывязкі, якімі замацоўваецца салома на страсе’ (Інстр. 1), пераві́ць ’тс’ (Шушк.). Да пера- і віць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сама́н ’цэгла-сырэц, вырабленая з сумесі гліны, гною і сечанай саломы’ (ТСБМ), ’ферма’ (Жд. 2). Рус. сама́н ’тс’. Цюркізм, параўн. чагат., крым.-тат., тур. samanсалома’, гл. Радлаў, 4, 432; Фасмер, 3, 552. Магчыма рускае пасрэдніцтва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сыро́мля ’сырасць’ (Нар. Гом.), ’сырое, мокрае (дрэва, сена, салома)’ (глуск., Янк. Мат.), ’сырыя дровы’ (Ян.), ’сырая, недагатаваная страва’ (Янк. 3.). Укр. палес. сиро́мля ’сырызна, нешта сырое’. Утворана ад сыры (гл.) па тыпу сухомля, сухмель, гл. сухмень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віко́ўясалома ад вікі’; ’ралля, дзе расла віка’ (КЭС, лаг.). Да віка (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ov‑ьje для абазначэння ’сцяблы і лісце’. Іншае значэнне ’ралля, дзе расла віка’ з’яўляецца другасным, пераносным. Параўн. таксама ві́каўе (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́тнік ’пучок саломы, які прывязваецца да ніжняй падборы невада ці брадніка’ (паўн.-усх., КЭС), ’невад для лоўлі рыбы на вялікіх глыбінях’ (Паазер’е, Браім). Да мут (гл.): салома ці анучкі муцілі ваду, і каламута адганяла рыбу на шлях руху невада.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабо́ддзя ’буйныя сцяблы раслін’ (З нар. сл.). Гродз. лабудзе ’ламачча, кавалкі сцяблоў, трэскі’ (Сл. паўн.-зах.). Мольск. гарволінск. lobydzie ’націна бульбы’, серб.-харв. лабу́дина ’кукурузная салома; абадраны з катаха кукурузны ліст’. Да лабуззе (гл.). Канец слова (д) аформлены пад уплывам лебяда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́левы ’бледна-жоўты з ружовым адценнем’ (ТСБМ). Праз рус. па́левый ’тс’ з франц. paillé ’саламянага колеру, бледна-жоўты’ ад pailleсалома’ (Фасмер, 3, 191; там жа і інш. літ-pa). На думку Праабражэнскага (2, 7), рус. з фран. pâle ’бледны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пая́ц ’блазен, клоўн’ (ТСБМ). З рус. мовы (пая́ц), куды трапіла з франц. paillasse ’тс’ < італ. pagliaccio ’тс’ > ’мех саломы’ < лац. paleaсалома’. Назва пайшла ад касцюма блазна ў неапалітанскай народнай камедыі (Мацэнаўэр, LF, 12, 184; Праабражэнскі, 2, 32; Фасмер, 3, 224).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)