параскіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Раскідаць усё, многае або ўсіх, многіх; раскінуць усё, многае. Цяпер гэтыя лістоўкі трэба было параскідаць нам па горадзе. Карпюк. Чарнявы сын Параскідае цацкі, На рукі просіцца, Ну, і пайшла гульня. Чарот. [Маці:] — Вайна нямногім так мінулася. І ў кожнага сваё гора. Можа, і яго гняздо параскідала. Чыгрынаў. [Міхаіл Фёдаравіч:] — Калі братоў лёс параскідаў па свеце — адзін служыў на Сахаліне, другі быў у ссылцы, трэці ўцёк у Турцыю, то ў іх была яшчэ сястра... «Полымя». Дрэвы выраслі, параскідалі ўбакі голле, закрылі дарогу пад сабою. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пле́чы (род. плячэ́й)

1. см. плячо́;

2. только мн., порт. спи́нка ж.;

3. только мн. спина́ ж.;

штурхану́ць у п. — толкну́ть в спи́ну;

4. род. плеч карт. руба́шка;

як гара́ з плячэ́й — как гора́ с плеч;

мець за пляча́мі — име́ть за плеча́ми;

паціска́ць пляча́мі — пожима́ть плеча́ми;

узвалі́ць на п. — взвали́ть на пле́чи;

з плеч дало́ў — с плеч доло́й;

як у бо́га за пляча́мі — как у Христа́ за па́зухой;

вы́везці (вы́несці) на сваі́х пляча́х — вы́везти (вы́нести) на свои́х плеча́х;

стая́ць за пляча́мі — (у каго) стоя́ть за спино́й (у кого);

сядзе́ць за пляча́мі — (чыімі) сиде́ть за спино́й (чьей);

за пляча́мі (у каго) рабі́ць (што) — за спино́й (у кого) де́лать (что);

за пляча́мі не насі́ць — в тя́гость не бу́дет; карма́н не дерёт;

ляжа́ць на пляча́х — лежа́ть на плеча́х;

з чужы́х плячэ́й — с чужо́го плеча́;

мець галаву́ на пляча́х — име́ть го́лову на плеча́х;

на пляча́х праці́ўнікавоен. на плеча́х проти́вника;

ко́сы са́жань у пляча́х — коса́я са́жень в плеча́х, пле́чи — коса́я са́же́нь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ця́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Разм.

1. Аднакр. да цяпаць.

2. Хапіць зубамі; урваць (пра сабаку і пад.). Паслухмяны Кудлік ашчэрыў зубы, цяпнуў калючы клубок і ўмомант, як уджалены, адскочыў назад. Рылько. Наша ўвага была скіравана на тое, каб .. сабака ўпотайкі не цяпнуў нас за калошу. Сташэўскі. // Выпіць спіртнога. [Яраш:] — Трэба нам з табой, Кірыла, хоць спірту па мензурцы цяпнуць за Новы год. Шамякін.

3. Стукнуць, ударыць каго‑н. Цяпнуць па галаве.

•••

Цяпнуць гора — перажыць цяжкія нягоды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Паступова апусціцца ўніз, асесці; спаўзці. І застагнала вёска, затрашчалі трухлявыя перакладзіны зрубаў, асунуліся на зямлю саламяныя стрэхі. Бажко. Глянуў угару Тараска, на сосны. А на галінах — поўна снегу. Вісіць глыбамі. Вось-вось асунецца ўніз. Юрэвіч.

2. Паволі апусціцца (пра чалавека або пра жывёлу); зваліцца, асесці. І толькі за поўнач.. [Геня] млява асунуўся на зямлю і заснуў моцным сном спрацаванага чалавека. Якімовіч.

3. перан. Моцна схуднець (пра твар або пра чалавека са схуднелым тварам); змарнець. [Ян Стафанковіч] з выгляду вельмі намнога пастарэў, асунуўся, стаў сухі і здаецца, яшчэ даўжэйшы, як быў. Чорны. Твар яе [Калістрыхі] пацямнеў, асунуўся. Пташнікаў. Ад цяжкіх думак і гора за цэлы дзень бедалага асунуўся, пахуднеў і на захадзе сонца ледзьве давалокся да вёскі следам за каровамі. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упа́сть сов.

1. упа́сці; (повалиться) павалі́цца; (откуда-л., с чего-л.) звалі́цца, скі́нуцца, мног. паскіда́цца;

заве́са упа́ла засло́на ўпа́ла;

я упа́л в траву́ я ўпаў (павалі́ўся) у траву́;

упа́сть на коле́ни упа́сці на кале́ні;

упа́сть с ло́шади звалі́цца (скі́нуцца) з каня́;

я́блоко упа́ло на зе́млю я́блык упа́ў на зямлю́;

2. прям., перен. (на кого, на что) упа́сці; (лечь) ле́гчы;

тень упа́ла на зе́млю цень упа́ў (лёг) на зямлю́;

на него́ упа́ло подозре́ние на яго́ ўпа́ла (лягло́) падазрэ́нне;

все забо́ты упа́ли на меня́ усе́ кло́паты ўпа́лі (ляглі́) на мяне́;

3. (о росе, тумане) па́сці;

4. (спасть, ослабеть) спа́сці, апа́сці; (понизиться) зні́зіцца;

температу́ра больно́го упа́ла тэмперату́ра хво́рага спа́ла (зні́зілася);

баро́метр упа́л баро́метр спаў (зні́зіўся);

у́ровень воды́ упа́л узро́вень вады́ зні́зіўся;

5. (прийти в упадок) заняпа́сці, падупа́сці; (снизиться) зні́зіцца; (уменьшиться) зме́ншыцца;

влия́ние его́ упа́ло уплы́ў яго́ зме́ншыўся;

6. (нравственно) па́сці;

упа́сть в чьи́х-л. глаза́х упа́сці ў чыі́х-не́будзь вача́х;

гора́ упа́ла с плеч гара́ звалі́лася з плячэ́й;

упа́сть с не́ба на зе́млю упа́сці з не́ба на зямлю́;

се́рдце упа́ло сэ́рца зайшло́ся;

я́блоку не́где упа́сть я́блыку няма́ дзе ўпа́сці;

как с не́ба упа́л як з не́ба звалі́ўся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да трагедыі (у 1 знач.), уласцівы ёй. Трагічны жанр. Трагічны сюжэт. Трагічная п’еса. // Які ляжыць у аснове трагедыі, які адлюстроўвае яе сутнасць. Трагічны канфлікт. / у знач. наз. трагі́чнае, ‑ага, н. Трагічнае не існуе адасоблена ад жыцця.

2. Уласцівы выканаўцам трагедыі, які здольны перадаваць моцныя пачуцці. Трагічны талент. // Разлічаны на эфект; тэатральны. Трагічны жэст. □ — Бяда, Максім Іванавіч! — трагічным голасам усклікнула [Волька], спрытна саскокваючы з воза. Васілевіч. [Акцёр] разводзіў рукамі і, пакорліва апусціўшы галаву, дэкламаваў трагічным голасам завучаныя фразы. Бядуля.

3. Страшны, катастрафічны. Трагічная гібель судна. Трагічны выпадак. Трагічныя падзеі. // Поўны гора, няшчасця. Трагічнае становішча. □ У яркіх мастацкіх вобразах і малюнках раскрывае народная песня і радасць, і гора, і трагічныя моманты чалавечага жыцця. Саламевіч. Але .. [Кручкоўскі] быў пасабачы верны свайму пану шэфу і не мог не ўспомніць аб ім у такі трагічны час. Якімовіч. // Які выражае цяжкі душэўны стан, пакуты; які сведчыць аб пакутах. Трагічны выраз твару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́мач, ‑ы, ж.

Разм.

1. Недамаганне, слабасць; хвароба. Маці.. забывалася на немач, увіхалася ля печы, цешылася з сустрэчы. Вышынскі. [Шэмет:] «Што, ужо начальства немач бярэ? Дваццаць метраў прайсці не можа?» Лобан. [Кац] прайшоў не адну царскую ссылку, і, відаць, арганізм яго выпрацаваў у сабе здольнасць незвычайна супраціўляцца рознай немачы. Сабаленка.

2. Гора, няшчасце. [Юстына:] — Неўзабаве і Мікіта прыйшоў, што быў у матросах. Ды на табе, зноў немач — паны нахлынулі. Гурскі. Аляксандр Іванавіч быў добрай душы чалавек, але вось гэтая немач — немач, насланая вайною... Пестрак.

•••

Каб на яго (яе, іх, цябе, вас) немач; няхай яго (яе, іх, цябе, вас) немач — праклён са значэннем «чорт яго (яе, іх, цябе, вас) бяры».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наплява́ць, ‑плюю, ‑плюеш, ‑плюе; ‑плюём, ‑плюяце; зак.

1. Плюнуць некалькі разоў куды‑н., на што‑н. Напляваць на падлогу.

2. чаго. Выкінуць з рота пляўкамі нейкую колькасць чаго‑н. Напляваць шкарлупін.

3. перан. Разм. Аднесціся нядбайна, раўнадушна або з пагардай да каго‑, чаго‑н. Напляваць на справу. Напляваць на работу. □ [Люба:] — Я трымала на руках дзіця і сказала старому, што гэта яго ўнук. Паверыў ён ці не паверыў, але прагнаў мяне. .. Больш я там ужо не была. Наплявала. Чорны.

4. толькі ў форме інф. напляваць у знач. вык., каму. Разм. Выказванне поўнай абыякавасці або пагарды. [Генадзь:] — Будыка не баіцца, што пра яго скажуць. Я так бачу: напляваць яму на вашу камісію. Шамякін. [Расказчык:] — Галосяць яны цяпер, небаракі, так, што, здаецца, каменнае сэрца не вытрымае. А пану і суддзям напляваць на чужое гора. Якімовіч.

•••

Напляваць у душу — вельмі абразіць, насмяяцца, пакрыўдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аху́хцінацямненькі выкл. ’уздых аблягчэння пасля фізічнай нагрузкі’ (полац., Садоўскі, вусн. паведамл.). Складанае ўтварэнне, у якім можна вылучыць наступныя элементы: а‑хух‑ці‑на‑ця‑мненькі, дзе а прыстаўное; хух адпавядае выкл. ’ах, ох’ (КСП); ці па паходжанню асабовы энклітычны займеннік дав. скл. адз. л. 2‑й асобы; на няяснага паходжання, магчыма, узмацняльная часціца тыпу рус. на ў эвона ’вось’, звязаная з займеннікам *onъ, Фасмер, 4, 513; ця па паходжанню асабовы энклітычны займеннік він. скл. адз. л. 2‑й асобы, параўн. а́хця мне выкл. ’гора мне!’ (дзісн., Рам. 8, 519); мненькі займеннік мне з экспрэсіўнай суфіксацыяй, характэрнай для такога тыпу выклічнікаў, параўн. авохцінькі, ахці мненюшкі, ацінькі (ад аці ’дзякую’, гл.), «спешчаныя» формы тыпу спатанькі (ад спаць) і інш., гл. Карскі 2-3, 64, пры гэтым магчыма народнаэтымалагічнае збліжэнне канца слова і цёмны, цёмна, параўн. запісы а вой цямней выкл. ’выказванне незадавальнення’, якія Клопава (Лінгв. зб., 143) выводзіць з авохці мне і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гром (род. гро́му) м., в разн. знач. гром;

як з гро́му — как снег на́ голову;

як г. з я́снага не́ба — как гром среди́ я́сного не́ба;

з вялі́кага гро́му малы́ дожджпогов. гора́ родила́ мышь;

паку́ль г. не гры́мне, мужы́к не перахры́сціццапосл. пока́ гром не гря́нет, мужи́к не перекре́стится

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)