Сыта́ ’мёд або цукар, разведзены гатаванай вадой’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Маш., ТС, Растарг., Сцяшк., Сл. Брэс.), ’засалоджаная мёдам вада як абрадавая страва’ (Сержп. Прымхі, Серб. Вічын, Арх. Вяр., Ян.; слаўг., Нар. сл.; рагач., ганц., карэліц., З нар. сл.; ЛА, 5), ’раствор мёду або цукру для падкормлівання пчол’ (Анох.; слаўг., Нар. сл.), тое ж сыць (Мат. Гом.), ’страва з кавалачкаў хлеба, пакрышаных у салодкую ваду’ (Сл. Брэс.), ’страва з цёртых канапель’ (Сл. Брэс.; лун., Шатал.), сюды ж сы́ціца ’напой з перабрадзіўшай сыты’ (ТС), саці́ца ’напой на сотавым мёдзе’ (Барад.), сыты́ця ’тс’ (Доўн.-Зап., Пін.). Укр. сита́, рус. сыта́, стараж.-рус. сыта́ ’вада, падсалоджаная мёдам, гатаваны мёд’. Слова без пэўнай этымалогіі; на аснове польск. woda miodem nasycona ’вада, сычоная мёдам’ Гараеў (356) выводзіў ад *sytъ ’сыты’; супраць Міклашыч (336). Набліжалі таксама (Мюленбах-Эндзелін, 3, 1129) да ст.-прус. sutristio ’сыроватка’, літ. sutré, sùtros ’памыі, мутная брудная вадкасць, асадак’, лат. sutra ’гнаявая жыжка’, ст.-ірл. suth ’сок, малако’; Брандт (РФВ, 24, 189) і Ільінскі (РФВ, 62, 139) звязвалі таксама з *sъtъ, гл. соты. Гл. Фасмер, 3, 820; ЕСУМ, 5, 244. Сюды ж сыці́ць ’падсалоджваць ваду, квас мёдам і пад.; настойваць мёд на чым-небудзь’, якому адпавядаюць укр. сити́ти ’падсалоджваць’, рус. сыти́ть ’тс’, польск. sycić ’запраўляць чым-небудзь’: sycić miód ’перарабляць пчаліны мёд на пітны’, што паводле Борыся (590), да прасл. *sytiti ’рабіць сытым, насычаць, карміць’, ад *syty (гл. сыты).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

піць несов., в разн. знач. пить;

п. чай — пить чай;

п. за што-не́будзь (за каго́-не́будзь) — пить за что́-л. (за кого́-л.);

◊ п. кроў — пить кровь;

як п. даць — как пить дать;

п. (на) брударша́фт — пить (на) брудерша́фт;

ва́шымі б ву́снамі ды мёд п. — погов. ва́шими бы уста́ми да мёд пить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гасці́на, ‑ы, ж.

Нар.-паэт. і абл.

1. зб. Госці. Па бяседзе.. уся гасціна высыпала на двор. Вітка.

2. Прыём гасцей, частаванне. Усяго стаяла досыць для гасціны: Нават мёд быў і чмяліны і пчаліны. Багдановіч.

3. Знаходжанне ў гасцях, гасцяванне. Два дні і дзве ночкі Быў Іван у гасціне, — У тузе-сумоце Пакінуў дзяўчыну... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэнтрыфу́га, ‑і, ДМ ‑фузе, ж.

1. Машына для механічнага раздзелу сумесі на састаўныя часткі дзеяннем цэнтрабежных сіл. Працавала паравая машына высокага ціску на дзесяць конскіх сіл, што прыводзіла ў рух цэнтрыфугі. Караткевіч. Яшчэ я люблю круціць ручку цэнтрыфугі. Цікава глядзець, як цячэ з янтарных сотаў у вялізную бочку мёд. Ваданосаў.

2. Устаноўка для трэніроўкі пілотаў-касманаўтаў.

[Ням. Zentrifuge ад лац. centrum — цэнтр і fuga — бег.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сачы́ць I несов.

1. следи́ть, присма́тривать, наблюда́ть;

с. за дзе́цьмі — следи́ть (присма́тривать, наблюда́ть) за детьми́;

с. за во́рагам — наблюда́ть за враго́м;

2. высле́живать;

с. ваўко́ў — высле́живать волко́в

сачы́ць II несов., в разн. знач. сочи́ть; (о запахе и т.п. — ещё) источа́ть;

с. мёд з со́таў — спец. сочи́ть мёд из сот;

со́сны со́чаць пах смалы́ — со́сны источа́ют за́пах смолы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Каро́ўка-баго́ўка, каро́ўка‑муго́ўка, каро́ўка‑мудро́ўка. Розныя назвы божай кароўкі. Адмоўная матывацыя выкарыстання лексемы кароўка для назвы насякомага — яго рабое надкрылле. Божай яна называецца, бо не належыць чалавеку, як звычайная карова. Параўн. рус. дивий мед = божий мёд (Тапароў, Этнолингв. балто-слав. контакты, 1978, 136; Мартынаў, Язык., 49–50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кайданы́, ‑о́ў і кайда́ны, ‑аў; адз. няма.

У дарэвалюцыйнай Расіі і капіталістычных краінах — злучаныя ланцугом жалезныя кольцы, якія надзяваюцца на рукі і ногі тых, хто абвінавачваецца ў цяжкіх злачынствах. Закаваць у кайданы. □ Адвага або мёд п’е або кайданы трэ. Прыказка. // перан. Пра тое, што звязвае чалавека, пазбаўляе яго свабоды. Кайданы рабства. □ Дзяды нашы білі драпежнікаў прускіх, Не даўшы надзець на сябе кайданы. Броўка.

[Ад араб. kajdāni — путы, кайданы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́разь, ‑і, ж.

1. Скразная, звычайна вузкая адтуліна, прарэзаная ў чым‑н. Саўка зазірнуў у проразь дупла: там бялелі рэшткі воску і дзе-нідзе блішчаў мёд. Сачанка. І тут заўважыў Міколка, як праз проразь паліто відаць жандарскія сінія штаны. Лынькоў. // Разм. Від мастацкай скразной разьбы. // Спец. Выраз, жалабок у прыцэльным прыстасаванні агнястрэльнай зброі.

2. Спецыяльная лодка для перавозкі жывой рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мяду́нка ’люцэрна пасяўная, Medicago sativa L.’ (гродз., Кіс.), ’дзяцеліна, Trifolium medium L., Trifolium repens L.’ (паст., мядз., гродз., глыб., Сл. ПЗБ), ’братаўка дуброўная, Melampyrum nemorosum L.’ (вілен., Кіс.); мядункі, мядунка ’шчамяліца няясная, Pulmonaria abscura Dum.’ (жытк., Кіс.), ’медуніца лекавая, Pulmonaria officinalis L.’ (Касп.). Да мёд (гл.): расліны маюць мядовы пах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Медуні́ца 1, мядуні́ца; мядуні́шнік ’шчамяліца няясная, Pulmonaria obscura Dum. (віц., Кіс.; свісл., Сл. ПЗБ; Бяльк.), рус. смал., наўг. медуни́чник, сіб. меду́нка, укр. меду́нка, польск. miodunka, miodynka, серб.-харв. меду́нак, медуњак, меду̀ника, меду̀ница, балг. медуни́ка, палес. медуні́ца ’зябер, Galeopsis L.’ (ТС), рус. паўн. медуни́чник, медуни́ца ’тс’; медуні́ца ’спірэя вербалістая, Spiraea salicifolia L.’ (віц., Кіс.; Грыг., ТСБМ, Дэмб.), мяду́ніца ’спірэя вязавая, Spiraea ulmaria L.’ (Касп.), рус. валаг., наўг., смал. медуни́ца, серб.-харв. меду̀ника ’тс’. Да мёд (гл.). Названы паводле таго, што з’яўляюцца добрымі меданосамі. Таксама Каламіец і Шамота (Мовознавство, 1979, 4, 24).

Медуні́ца 2, мідуні́чка ’сорт яблыкаў’ (Нас.; бялын., Янк. Мат.). Да мёд. Названа паводле салодкага смаку. Аналагічна: укр. меду́нка, польск. miodówka ’салодкая грушка’, славен. mę̑dovka, серб.-харв. меду̀ника, medvańa ’салодкая груша, яблык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)