мё́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. мё́д
Р. мё́ду
Д. мё́ду
В. мё́д
Т. мё́дам
М. мё́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мёд, -у, М мёдзе, м.

1. Салодкае густое рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы з нектару кветак.

Ліпавы м.

2. Напітак, прыгатаваны з гэтага рэчыва.

|| прым. мядо́вы, -ая, -ае.

◊

Мядовы месяц — першы месяц сямейнага жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мёд мёд, род. мёду м.;

◊

ва́шими бы уста́ми да мёд пить погов. ва́шымі б ву́снамі ды мёд піць;

ло́жка дёгтя в бо́чке мёда лы́жка дзёгцю ў бо́чцы мёду;

здесь ему́ не мёд тут яму́ не мёд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мёд (род. мёду) м., в разн. знач. мёд;

◊ не мёд — не мёд;

ва́шымі б ву́снамі ды м. піць — погов. ва́шими бы уста́ми да мёд пить;

на языку́ м., а на сэ́рцы лёд — посл. на языке́ медо́к, а на се́рдце ледо́к;

лы́жка дзёгцю ў бо́чцы мёду — погов. ло́жка дёгтя в бо́чке мёда

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мёд, мёду, М мёдзе, м.

1. Салодкае сіропападобнае рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы з нектару кветак. Ліпавы мёд. □ Але як весела і міла Тут пчолка ў вуллях гаманіла! І як прыемна пахла мёдам! Колас. Ануфрэіха прыносіць мне вялікую міску з мёдам. Бядуля. // Пра саладкаватую духмянасць кветак, травы і г. д. Па пояс тут вырасце грэчка І мёдам запахнуць палі. Панчанка.

2. Напітак, прыгатаваны з гэтага рэчыва. Мёд, віно ў жбанах б’е пенай, Як бы мора тое. Купала. І я на тым вяселлі быў, мёд, віно піў. Якімовіч.

•••

Падзевы мёд — мёд, які вырабляецца пчоламі з падзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мёд, мед, мэд, мід, мідь, мяды́ ’салодкае рэчыва з нектару кветак’, ’напітак з мёду’ (ТСБМ, Бес., Анох., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ, Ян; ашм., З нар. сл.; слаўг., Нар. сл.; драг., КЭС), ’нектар’, ’смала на вішнях і слівах’ (ТС), мяды́ ’добрае жыццё’ (Крыў., Дзіс.), мэдовіца ’рабочая пчала’, мэдові́к ’пернік’ (Анох.), медаву́ха, мідаву́ха ’вада, засалоджаная мёдам’, ’хмельны напітак з мёду’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ; слаўг., Нар. сл.), медава́я (мядовая) раса ’падзь’ (глыб., вілей., глыб., З нар. сл.). Укр. мед, мід, рус. мёд, польск. miód, н.-луж. mjod, в.-луж. měd, чэш., славац. med, славен. mȇd, серб.-харв. ме̑д, макед. мед, балг. мед(ът), ст.-слав. медъ. Прасл. medъ (Р. скл. medu). І.‑е. адпаведнікі: літ. medùs, лат. medus, ст.-прус. meddo ’мёд’, ст.-інд. mádhu ’тс’, ’медавуха’, авест. maϑu‑ ’мёд’, ’віно’, ст.-грэч. μέθυ, ірл. mid, ст.-в.-ням. metu ’хмельны напітак’, і.-е. *medhu‑ ’салодкі’ (Бернекер, 2, 31; Траўтман, 173; Фрэнкель, 425; Фасмер, 2, 588–589; Махэк₂, 357; Скок, 2, 396–397; Бязлай, 2, 174; Абаеў, Зб. Младэнаву, 321–328).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мядо́вы гл. мёд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́девый / па́девый мёд с.-х. па́дзевы мёд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грэ́чкавы гречи́шный;

г. мёд — гречи́шный мёд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́дзевы: п. мёд пчел. па́девый мёд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)