кайданы́,о́ў і кайда́ны, ‑аў; адз. няма.

У дарэвалюцыйнай Расіі і капіталістычных краінах — злучаныя ланцугом жалезныя кольцы, якія надзяваюцца на рукі і ногі тых, хто абвінавачваецца ў цяжкіх злачынствах. Закаваць у кайданы. ▪ Адвага або мёд п’е або кайданы трэ. Прыказка. // перан. Пра тое, што звязвае чалавека, пазбаўляе яго свабоды. Кайданы рабства. ▪ Дзяды нашы білі драпежнікаў прускіх, Не даўшы надзець на сябе кайданы. Броўка.

[Ад араб. kajdāni — путы, кайданы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)