Ву́гріў ’сонечная, захаваная ад ветру мясціна, дзе добра грэе сонца’ (З нар. сл.). Рус. угрева ’ўчастак зямлі, які лепш награваецца сонцам дзякуючы схілу ў паўднёвы бок’, укр. вигріви ’месца, дзе грэе сонца’, чэш. výhřev ’ціхае месца, дзе добра грэе сонца’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад уграваць (гл. грэць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жор ’перыяд, калі рыба кідаецца на яду’ (ТСБМ). Рус. жор ’час, калі рыба добра бярэцца’, дыял. ’апетыт’, польск. żer ’яда (у жывёл)’, чэш., славац. žer ’тс’. Бязафіксны наз. ад дзеяслова *žьrati — жэрці (гл.): *žьrъ; першаснае значэнне магло лепш захавацца ў зах.-слав. мовах ’ежа як працэс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жы́лкавы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з жылкі (у 2 знач.). Лескі з кепскага воласу і баваўняныя шнуры ў залежнасці ад таўшчыні і трываласці лепш за ўсё аснашчаюць жылкавымі павадкамі сячэннем ад 0,25 да 0,15 міліметраў. Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мацыён, ‑у, м.
Хадзьба, гулянне з мэтай умацавання здароўя або для адпачынку. [Красачка:] — Я ўжо лепей дома пабуду, А для мацыёну, як кажуць дактары, дык я лепш у рыбку калі прайдуся ці ў грыбы падамся. Лынькоў.
[Ням. Motion ад лац. mótio — рух.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Брага́ць ’прасіць’ («Будзем госпада бога брага́ць», Маш.). Машынскі (Pierw., 85) дапускае магчымасць запазычання з польск. błagać і з’яўленне ‑р‑ (замест ‑л‑) пад уплывам слова прасі́ць. Незалежна ад пытання пра запазычанне лепш тут бачыць уплыў іншай формы дзеяслова прасі́ць — *праха́ць (параўн. укр. проха́ти ’прасіць’). Гл. Краўчук, БЛ, 1975 < 7), 66.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
павыду́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Выдушыць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыдушваць шыбы. □ [Шульга:] — Ты давай, вунь, давай, круці абаранак, ды лепш глядзі, куды едзеш. А то ўжо ўсіх курэй у Азёрах павыдушваў... Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падапрану́ць, ‑апрану, ‑апранеш, ‑апране; зак., каго-што.
Разм.
1. Апрануць што‑н. пад верхняе адзенне. Падапрануць пінжак пад паліто.
2. Апрануць каго‑н. лепш. [Колас:] — Падапранулі мяне чысцей, сабраў я свае кніжачкі, маці перахрысціла на дарогу. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ле́пей, ле́пяй, ле́пі, ле́пій ’лепш’ (Бяльк., Мядзв., ТСБМ, Касп., Сцяшк., КЭС, лаг.; маладз., Янк. Мат.), асіп., уздз. ’больш’ (Жд. 2; Бузук). Польск. lepiej, lepie, lepi, н.-луж. lěpjej, lěpʼ, в.-луж. lěpje, чэш. lépe, líp. Вышэйшая ступень ад добра. Прасл. lěpje, lěpěje, якое першапачаткова азначала ’прыгажэй’, утворана ад lěpъ. Гл. лепшы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перавы́сіць, -вы́шу, -вы́сіш, -вы́сіць; -вы́шаны; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Быць большым па колькасці, памеры, вазе і пад.
Вага спартсмена перавысіла 100 кг.
2. што. Перавыканаць норму, план і пад.
П. норму выпрацоўкі.
3. што. Выйсці за межы дазволенага.
П. свае паўнамоцтвы.
П. хуткасць руху.
4. каго (што). Аказацца лепш за каго-, што-н. у якіх-н. адносінах.
П. усіх сваёй спрытнасцю.
|| незак. перавыша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. перавышэ́нне, -я, н.
План выкананы з перавышэннем.
П. улады.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыбра́ць, -бяру́, -бярэ́ш, -бярэ́; -бяро́м, -бераце́, -бяру́ць; -бра́ў, -ра́ла; -бяры́; -бра́ны; зак.
1. каго-што. Адзець прыгожа, лепш, чым звычайна; упрыгожыць.
П. галаву кветкамі.
2. што і без дап. Прывесці ў парадак.
П. у хаце. П. на стале.
3. што. Прыняць адкуль-н.
П. посуд са стала.
◊
Прыбраць да рук каго-што (разм.) — цалкам падпарадкаваць сабе каго-н. або завалодаць чым-н., захапіць сабе што-н.
|| незак. прыбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. прыбо́рка, -і, ДМ -рцы, ж. і прыбіра́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)