Начні́к1 ’мыльнік, Saponaria officinalis L.’ (брэсц., Федар.), ’букашнік горны, Jasione montana L.’ (віц.; гродз., Кіс.), рус. ночни́ккветка начная прыгажуня’, серб.-харв. но̀ћник ’тс’. Ад начны́ ’які цвіце ноччу’, у выніку семантычнай кандэнсацыі складаных назваў з такім азначэннем.

Начні́к2 ’кажан’, рус. ночни́к ’тс’. Ад начны́, названы так за начны спосаб жыцця, параўн. тыпалагічна падобнае ўтварэнне балг. дыял. но́шно пи́ле ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаўце́нькветка жоўтага колеру, жаўтушнік, Erysimum L.’ (Бяльк.). Ад асновы прыметніка жоўты (гл.) з суфіксам ‑ень (Сцяц., Афікс. наз., 100). Літаратурнае жаўтушнік суадносіцца з той самай асновай, але суфіксацыя ўказвае на магчымасць рус. уздзеяння. Бел. дае хутчэй, жаўтушка ’Erysimum cheiranthoides L.’ як шэраг назваў грыбоў, птушак, ад жаўтуха (> жаўтушка) утвараецца прыметнік жаўтушны і назоўнік з суфіксам ‑ік (рус. желту́шник). Польск. żółcień назва іншай кветкі (Carthamus)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́пел, пу́пёл ’патаўшчэнне ніткі пры прадзенні, сукаратка’ (талач., Шатал.; чэрв., Сл. ПЗБ), путы ’адходы пры прадзенні’ (круп., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.), пу́пёл ’галоўка, кветка (расліны)’ (б.-каш., Мат. Гом.), ’ножка плада’ (Варл.), ’маленькі агурок, у якога адпала кветка’ (Жд. 2), пу́пель ’маленькі трактар’, пу́ты ’малеча, дзецярня’ (Касп.), сюды ж пу́тік ’нешта малое, падобнае да шарыка’, перан. ’пра недарослую дробную бульбу’ (Янк. 1), ’гузік у кажусе; пупок, выступ, пампон; раменьчык на накрыўцы, каб адчыняць яе’ (ТС; палес., З нар. сл.; жытк., рагач., Мат. Гом.), ’пупышка; галоўка, кветка, бутон; завязь агуркоў’ (хойн., карм., ветк., рагач., чач., Мат. Гом.), пупёлачкі, пупёлашкі ’маленькія, недаразвітыя плады, завязь’ (дзісн., Шн. 3; Юрч. Фраз. 1), параўн. рус. смал. пу́пел ’чалавек невялікага росту; маленькі грыб’, польск. pępel, pąpel, pqpyl ’пухір’, балг. пу́пял, пу́тек ’дзікі мак’, пу́пляк ’цурачка; малы чалавек’, пу́пля ’малое пузатае дзіця’, серб.-харв. дыял. пупу́/ька, пупо/ьак ’выступ на прадметах; гузічак або раменьчык, за які трымаюцца’, макед. пупулец ’пупышка, бутон’. Усё да прасл. *рорь (гл. пуп); магчыма рэканструкцыя прасл. *роръ1, аднак, можна дапусціць самастойнае словаўтварэнне і семантычнае развіццё для розных славянскіх моў, што, насуперак Фасмеру, 408 (< літ. pamplys ’маларослы, карапуз’), Лаўчутэ, Балтизмы, 56, 126 (< літ. puplys ’надуты, з вялікім жыватом’, pupulis ’маленькае дзіця’, ’патоўшчанае месца ў нітцы пры прадзенні’), не дае падстаў гаварыць пра запазычанне. Пра жывыя словаўтваральныя працэсы сведчыць пуп або пупёл “дрэвападобныя пруточкі, якімі садавіна прымацавала да галінкі”: dzieci abirali višni z pupami (Варл.), а таксама літ. pupos ’боб’, мн. л. pupelės ’фасоля’, зафіксаваць^ яшчэ ў “Пастыллі” Даўкшы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цвето́к м. кве́тка, -кі ж., мн. кве́ткі, -так, кра́ска, -кі ж., мн. кра́скі, -сак;

собира́ть цветы́ збіра́ць кве́ткі (кра́скі);

полевы́е цветы́ палявы́я кве́ткі (кра́скі);

живы́е цветы́ жывы́я кве́ткі;

ко́мнатные цветы́ вазо́ны (ха́тнія кве́ткі);

иску́сственные цветы́ шту́чныя кве́ткі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Звязда́ ’зорка’ (назва рэспубліканскай газеты) з рус. звезда < прасл. gvězda, роднаснага літ. žvaigzdẽ ’зорка’, ст.-прус. svãigstan ’ззянне, святло, бляск’. Іншыя этымалогіі і літ-py гл. Фасмер, 2, 85–86; Шанскі, 2, З, 76. Параўн. святло, кветка. Рус. слова звезда выкарыстоўвалася як назва рэвалюцыйнай газеты. Гэта назва прынята была для мінскай газеты, якая (1917–1924 гг.) выдавалася на рус. мове, а з 1924 г. на бел. мове, прычым назва была захавана.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагне́тка ’?’: Як‑бы з руты ды нагнетак / Букет велькі май уклаў (Цётка). Няясна, якая кветка маецца на ўвазе; фармальна слова вельмі падобна да польск. nogietek ’наготка’, сустракаецца і ў форме nogietka (Steffen. Słownik Warmiński. Wrocław, 1984), аднак не выключана, што гэта іншая расліна, лекавыя ўласцівасці якой могуць выкарыстоўвацца ў народнай медыцыне, напрыклад для лячэння навярэджванняў, параўн. тураўск. нагнёт ’ціск, прыгнёт’, чэрв. нагне́сці ’набіць’, воран. нагнётка ’мазоль’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рвісінка ’першацёлка’ (рас., Шатал.). Рус. первесинка, пер‑ вестника ’тс’. Параўн. таксама польск. pierwiosnek, pierwiosnek ’чалавек-навічок’, ’пачатак’, ’кветка ключыкі, Primula L.’, чэш. prvosenka ’тс’, славен. prvesnica ’жанчына, якая нарадзіла упершыню’, ц.-слав. пръвѣснъ ’першародны’, укр. первісний ’першасны’ Прасл. *pьrvesf(bjnьjь — прыметнік, утвораны ад адцягнеішага назоўніка ж. р. *pьrveslъ (параўн. *sves(b), як аналагічнае праслав. утварэнне *ры©’0(ьпуь < *рьп > (На > pierwotny* рус. первост‑ ныіі (Трубачоў, Проспект, 75–76).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́за ’ружа, Rosa L.’ (міёр., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ), ’куст кветак’ (ТС), ро́зіна ’куст ружы, кветка ружы’ (міёр., Нар. словатв.), ро́за, ру́жа, дзі́кая ро́за ’шыпшына’ (віц., ЛА, 1). З рус. ро́за, якое праз ням. Rose з лац. rōsa (Фасмер, 3, 494). Сюды ж ро́зовый васылёк ’зязюльчын светнік, Coronaria flos cuculi L.’ (бяроз., Нар. лекс.), ро́зова воло́шка ’васілёк лугавы, Centaurea jacea L.’ (ТС), ро́завы ’ружовы’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рамо́нак, ‑нку і ‑нка, м.

1. ‑нку. Травяністая расліна сямейства складанакветных задзіночнымі кветкамі, у якіх пялёсткі звычайна белыя, а сярэдзіна жоўтая. Віктар крочыў з МТС вузкай сцяжынкай, зарослай пахучым рамонкам і лапушыстым трыпутнікам. Даніленка. А на зямлі, сярод рамонку і палыну, блішчалі дзве калісьці ўтаптаныя, як ток, лапіны. Мележ.

2. ‑нка. Кветка гэтай расліны. Іна сарвала, нахіліўшыся, рамонак і пачала сашчыкваць белыя пялёсткі. Ваданосаў.

3. ‑нку; толькі адз. Высушаныя кветкі аднаго з відаў гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як лячэбны сродак; лекавы настой на такіх кветках. Аптэчны рамонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́каўка1, ма́кыўка ’плод маку, галоўка’, ’верхняя частка чаго-небудзь (галавы, купала царквы, гары’ (ТСБМ, Грыг., Нас., Шат., Яшк., Мат. Гом., Ян., Сл. ПЗБ), ’рэпіца ў каровы’ (пух., З нар. сл.), гарадоц. макавіца ’тс’ (Сл. ПЗБ). У выніку намінацыі з макавая галоўка. Да мак (гл.).

Ма́каўка2, макоўка ’гарлачык белы, Nymphaea alba L.’ (гом., Кіс., Ян.) утварылася ў выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з макаўка1 (гл.); параўн. укр. ма́ківкакветка маку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)