Звязда́ ’зорка’ (назва рэспубліканскай газеты) з рус. звезда < прасл. gvězda, роднаснага літ. žvaigzdẽ ’зорка’, ст.-прус. svãigstan ’ззянне, святло, бляск’. Іншыя этымалогіі і літ-py гл. Фасмер, 2, 85–86; Шанскі, 2, З, 76. Параўн. святло, кветка. Рус. слова звезда выкарыстоўвалася як назва рэвалюцыйнай газеты. Гэта назва прынята была для мінскай газеты, якая (1917–1924 гг.) выдавалася на рус. мове, а з 1924 г. на бел. мове, прычым назва была захавана.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)