Ду́нуць ’хутка кінуцца з месца; моцна ўдарыць’ (БРС). Сюды ж і дуну́ць ’уцячы’ (Бяльк.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 157), адносіцца да прасл. *dunǫti са значэннем ’дзьмуць, дзьмухнуць’ (рус. ду́нуть, укр. ду́нути, ст.-чэш. dunúti, серб.-харв. ду́нути, ст.-слав. доунѫти), роднаснага з *duti. Значэнні ’хутка кінуцца, уцячы, моцна ўдарыць’ яўна секундарныя.
Дуну́ць ’уцячы’. Гл. ду́нуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бала́каць (Нас., БРС, Бір. Дзярж., ДАБМ, 915). Рус. бала́кать, укр. бала́кати, польск. bałakać. Аснова *bal‑, мабыць, расшыраны і.-е. корань *bhā‑ ’гаварыць’ (гл. ба́іць, ба́яць). Але не выключаецца і гукапераймальнае яе паходжанне (параўн. балабо́ніць, балабо́ліць). Гл. Праабражэнскі, 1, 13; Махэк₁, 33. Вельмі няпэўная этымалогія Смаль–Стоцкага (< *ba‑kati, ад выклічніка ба!), Slavia, 5, 10. Сюды і бала́ка ’гаварун’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баро́хтацца ’борацца, вазіцца’ (Нас.). Рус. бара́хтаться. Гараеў (12) і Шахматаў (ИОРЯС, 7, (2), 353–354) звязвалі гэтыя словы з боро́ться, баро́цца. Фасмер (1, 124) сумняваецца. Іншыя лічаць, што гэта ўтварэнне ад гукапераймальнага барах (гл. Шанскі, 1, Б, 41; Лапацін, ЭИРЯ, II, 139–149). Сюды, магчыма, адносіцца і барахма́цца ’дужацца’ (Касп.), з іншым «суфіксам» рус. (пск.) барыхма́ться.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бранзале́т, таксама бранзале́тка (БРС, Касп., Інстр. I, Сцяшк. МГ). Укр. бранзоле́та, бранзо́ля. З польск. branzoleta, branzoletka (якое Варш. сл., 1, 201 і Брукнер, 38, выводзяць прама з франц. bracelet ’тс’; няпэўна!), а гэта, паводле Рудніцкага, 194, з ням. Branzolette (дакладней, Рудніцкі лічыць, што было прамое запазычанне ўкр. слова з ням.). Сюды ж і брасле́тка ’бранзалет’ (Сцяшк. МГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бурды́ль ’бурбалка, пухір’ (Нас., Інстр. I, Юрч., Бяльк., Яўс.). Сюды ж бурду́ль ’вадыр, пухір’ (Бяльк.), бурдулёк ’бурбалка’ (Бяльк.), бурдулі́ ’бурбалкі на лужынах, калі ідзе дождж’ (КЭС). Рус. бурды́ль ’бурбалка’, бурду́ль ’бурбалка, пухір’. Не вельмі яснае слова. Можа, метатэза з булды́рь (гл.). Такая магчымасць тлумачэння ў СРНГ, 3, 285. Але не выключаецца і гукапераймальнае паходжанне (параўн. бурды́р, бурды́к!, бурды́хнуцца).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бэ́тка ’грыб’ (Сцяшк. МГ). Укр. дыял. бе́тка ’тс’. З польск. betka (bedłka, bedła, мн. bdły; да польскіх форм гл. Бартніцка-Дамбкоўска, Nazwy grzyb., 26–27) ’тс’ (зах.-слав. *bъdъla; параўн. і чэш. bedla; гл. Слаўскі, 1, 29; Брукнер, 19; Махэк₂, 50; магчыма, сюды ж і рус. дыял. бли́цы ’грыбы’, гл. Фасмер, 1, 176; Мяркулава, Очерки, 173–174).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́дра ’адзёр’ (Янк. II, КЭС, Сцяшк. МГ, Шатал., КТС), ву͡одра ’тс’ (Бес.), во́дрыца ’экзема’ (Касп.). Рус. дыял. во́дрык ’хвароба накшталт воспы’, польск. odra ’воспа, адзёр’. З *obdьra, *obdьrica, якія ўтвораны ад асновы дзеяслова абадраць (*obьbrati) (Мяркулава, Этимология, 1970, 166–167). Сюды ж з іншай асновай: водар ’адзёр’ (Інстр. II) і іншай суф. водрык ’тс’ (Мядзв.). Параўн. адзёр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Андуля́цыя ’завіўка’ (Сцяц., Сцяшк., Чэрнякевіч, Веснік БДУ, 1971, 3, 75), польск. ondulacja ’тс’ < франц. ondulation ’хваляванне (вады)’, з XX ст. завіўка’ на базе лац. памянш. undula да unda хваля’. Як у сэнсе тэхнічнага тэрміна, так і ў сэнсе ’завіўка’ трапіла ў розныя мовы, у тым ліку славянскія. Сюды андулятар (БРС), андулятарны (КТС). Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 72.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бага́ты, рус. бога́тый, укр. бага́тий, бога́тий, польск. bogaty, чэш. bohatý, ст.-слав. богатъ, балг. бога́т, серб.-харв. бо̀гат і г. д. Прасл. bogatъ, суфікс, утварэнне ад *bogъ ’бог; доля, маёмасць, багацце’ (гл. бог). Бернекер, 67; Траўтман, 23; Брукнер, 33–34; Фасмер, 1, 98–99; Махэк₂, 59; Слаўскі, 1, 38. Сюды ж прысл. бага́та ’шмат, многа’, рус. бога́то, укр. бага́то.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кага́н ’вага ў студні з жураўлём’, ’саха ў студні з жураўлём’ (ДАБМ), ’вочап у студні з жураўлём’ (драг., Нар. сл.). Гэтыя назвы ўтвараюць кампактны арэал на зах. Палессі. Магчыма, сюды ж адносіцца рус. маск. каган ’жэрдка, якой умацоўваюць снапы або сена на возе’. Такая паралель не дазваляе меркаваць аб вузкалакальным пераносе ад каган, да якога ўзыходзіць каганец (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)