Самані́ца, са́маны ’мох’ (ігн., Сл. ПЗБ). З літ. sãmanos ’мох’ (там жа; Лаўчутэ, Балтизмы, 50 з літ-рай); магчыма, непасрэднай крыніцай было польск. samanice ’месца, зарослае кустамі і мохам’, якое з той жа крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спле́нье, спле́нка ‘традыцыйнае асенняе свята’ (ТС), спле́не ‘Прачыстая (15 жніўня ст. ст.)’ (ганц., гарад., Сл. ПЗБ), сплынне́ ‘тс’ (Клім.). З Успеніе ‘Прачыстая’; ‑л‑, магчыма, пад уплывам формы 1 ас. адз. л. дзеяслова спацьсплю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спо́гадзь ‘спагада’ (ТСБМ, Гарэц., Чач.; слуц., Дасл. бел.-рус., 1960, 111). З польск. spogodź ‘тс’; аднак магчыма і самастойнае ўтварэнне паводле характэрнай мадэлі тыпу загарадзь, пожадзь і пад., гл. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 200.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сыгла́цца ’пасябраваць’ (Мат. Гом.). Няясна; магчыма, да *jьgъla ’клін, шып, пры дапамозе якога злучалі часткі чаго-небудзь’ (гл. ігла). Паралельнае ўтварэнне сыглі́чыцца ’злучыцца металічнымі скобамі’ (Юрч. Вытв.) ад ігліца ’брусок, што злучае дошкі’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сысо́й ’цяля першага году’ (Сл. рэг. лекс.), памянш. сысо́йчык ’жарабя або цяля ўзростам да году’ (Сцяшк.). Да сыса́ць (гл. ссаць) з рэдкім суф. ‑ой, магчыма, націскным варыянтам да ‑ай, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарга́нка ’конная малатарня’ (Сл. Брэс.). Магчыма, на базе ўкр. тарга́ни́ти ’цягнуць, валачы’, што з польск. targać ’смыкаць, цягнуць, рваць’, параўн. польск. targanka ’мятая салома’; па лінгвагеаграфічных прычынах менш верагодна самастойнае ўтварэнне ад тарга́ць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́к(а) ‘драўляная лаўка’: бацько зробіў трыка (пруж., Сл. Брэс.), відаць, трык м. р. Няясна. Магчыма, ад трык ‘баран’ (гл.). Падобны перанос назіраецца ў каза́ ‘назва падставак, зэдлікаў’, смал. козю́лечка ‘зэдлік’, кабы́ла, саба́ка ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэліе́шчыті ‘падымаць, перавозіць з цяжкасцю’ (беласт., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, звязана з зах.-палес. teĺiš ‘цурбан, абрубак; тулава без канечнасцей’ (Арх. Вяр.), ст.-бел. телеш ‘той, хто апрацоўваў калоды’ (1569 г., ГСБМ). Гл. цялеш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́харэц ’зух’ (Бяльк.). Няясна; параўн. рус. ухарь ’тс’, якое Фасмер (4, 178) лічыць вытворным ад выкл. ух, гл. вух, ух, хутчэй ад дзеяслова ухать, гл. вухаць; параўн. таксама бранск. ву́ха ’бойкі, вынаходлівы хлопец’ і мсцісл. уга́р ’разудалы’ (Юрч. Сін.). Магчыма, звязана з вухры́ць ’настаўляць, вучыць’ (гл.); параўн. наву́хрыць ’намуштраваць’, падву́хрыць ’падвучыць каго, падбіць’ (Бяльк.). Прымаючы пад увагу мсцісл. угар, можна дапусціць сувязь з польск. ogar, чэш. ohař, ц.-слав. огаръ ’ганчак’, далейшая гісторыя якога застаецца няяснай (магчыма, запазычанне з усходніх моў; гл. Фасмер, 3, 117; Махэк₂, 410 і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маге́ра1 ’кікімара’ (мсцісл., З нар. сл.) з’яўляецца, відаць, кантамінацыяй з традыцыйнай назвы жаночай істоты дамавіка — ма́ра́ (гл.) і меге́ра (гл.).

Маге́ра2 ’неахайны, някемлівы чалавек’ (Янк. 2). Няясна. Магчыма, звязана з чэш. валаш. mega, megal, megaňa ’непаваротлівы, няўклюдны’, славац. mego ’тоўсты, як бочка, грубіян’, якія таксама няясныя (Махэк₂, 358). Янкоўскі (2, 101) выводзіць ад маге́рка ’лямцавая ці суконная шапка’.

Маге́ра3 ’гарэлка’ (жлоб., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, звязана з ням. mager ’худы, бедны, посны’ ці ад прозвішча прадпрымальніка, які гнаў гарэлку. Не выключана сувязь з магера1 (як вынік піцця — белая гарачка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)