Абжа́ ’аглобля ў сасе’ (Касп.). Рус. паўн. обжа, обга, рус. курск. вобжа ’тс’, польск. obdza ’тс’ (Ці не сюды ж польск. obdza, obza ’вяроўка, шнур для прывязі жывёлы напашы’?), ст.-рус. обьжа ’мера зямлі’. Лат. abža ’аглобля’ з паўн.-бел. ці рускага. Па адной версіі < *o‑bъg‑ja ’гнутая’ да бгаць (гл.) — Патабня, РФВ, 5, 124; Ільінскі, РФВ, 62, 256, па іншай < *ob‑jъg‑ja да іга (гл.) — Мікала, IF, 26, 295; Далабко, ZfslPh, 3, 129–130; Турска, SFPS, 5, 115. Першая этымалогія выклікае пярэчанні фанетычнага характару. Супраць рэканструкцыі ‑bъg‑ сведчаць рускія формы обежь, обежка і ст.-рус. обьжа (Турска, там жа, 114). Другая этымалогія таксама мае свае цяжкасці фанетычнага характару: ‑bj‑ у ob‑jъg‑ja павінна было даць blʼ (Далабко, там жа, 129). Заўвага Далабка аб тым, што слова абжа як арэальна абмежаванае ўзнікла адносна позна, пасля таго як завяршыўся пераход bj > blʼ, непрымальная, бо ў тым жа слове рэалізаваўся пераход gj > ž (ці, можа, у апошнім выпадку адбылася субстытуцыя?). Варбот (Балто-слав. иссл., 42–48) суадносіць як генетычна тоесныя абжа і абза (гл.), зыходзячы з прасл. obьza/obьža (< *obьzja) ’луска’ (літ. ìžti лушчыцца’, išaiža ’шалупінне’) і верагоднасці семантычнага развіцця ад лыкавай вяроўкі (лыка) і скуранога рэменя (скуры) да часткі драўлянай сельскагаспадарчай прылады. Для прыняцця гэтай этымалогіі даводзіцца прызнаць існаванне шэрага семантычных пераходаў і дэрывацыйных пераўтварэнняў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гана́плечка ’кароткая кашуля са складкамі каля каўняра’ (Шат.), ганапле́чка ’мужчынская кашуля са складкамі каля каўняра’ (Жд. 1). Гэта — складанае слова. Другая яго частка да плячо, а аб першай (гана‑) можна меркаваць толькі параўноўваючы лексему гана́пле́чка з другой, паходжанне якой зусім празрыстае. Гл. у Бялькевіча: галаплёка (гылаплёка) ’падбіўка ў верхняй кашулі або сукенцы’, галаплёчка (гылаплёчка) ’кашуля з галаплёкай, падбіўкай’. Этымалогія гэтых апошніх слоў вельмі простая: *golo‑pleka, *golo‑plečьka да *golъ ’голы’ і *plek‑ ’плячо’. Што датычыцца ганаплечкі, то гэта слова ўзнікла пры дысіміляцыі плаўных л — л > н — л. Адносна *plek‑ параўн. утварэнне з гэтай асновай у рус. мове: подоплека унутраны сэнс’ (спачатку падбіўка сялянскай кашулі’; гл. Фасмер, 3, 299).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каўбаса́ ’кілбаса’ (БРС, Шат., Сцяшк.). Формы тыпу кілбаса (параўн. Нас.) запазычаны з польск. kiełbasa (гл. Слаўскі, 2, 143–144). Іншая форма, бел. каўбаса́ мае надзейныя адпаведнікі ў іншых слав. мовах. Параўн. рус. колбаса́, укр. ковбаса́, ст.-рус. колбаса, балг. кълба́са, с.-балг. клъбаса, славац. klbása, польск. kiełbasa. Агульнай праформай тут можа быць *kъlbasa. Адрозніваюцца па форме чэш. klobása, славен. klobása, серб.-харв. коба̀сица, klobasa. Этымалогія гэтых слав. слоў вельмі няпэўная. Паводле Слаўскага, 2, 144, няпэўным таксама з’яўляецца сам прасл. характар усёй групы слоў і трэба шукаць крыніцу запазычання (прапанаваліся ў якасці крыніцы цюрк. мовы, ст.-яўр., франц.). Агляд у Слаўскага, 2, 144, у Фасмера, 2, 286. Гл. яшчэ Шанскі, 2, 195.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клуміць ’тлуміць, дурыць, шумець’ (Нас., Гарэц., Юрч., Мат. Маг., Бяльк., Др.-Падб.), клуміць галаву ’задурваць, валакіціць, падманваць’ (Юрч. Фраз. 2). Насовіч (237) гаворыць аб тым, што клуміць аднаго паходжання з глуміць і тлуміць. Да клум (гл.). Супастаўляючы з клуміць не толькі тлуміць, але і глуміць. Насовіч, відаць, мае на ўвазе кантамінацыю тлуміць і глуміць. З гэтым тлумачэннем нельга пагадзіцца, паколькі рус. глумить, бел. глуміць маюць таксама значэнне ’дурыць, падманваць’. Трэба таксама ўлічваць, што лексемы tłum, tłumić толькі польскія і іх этымалогія няясная. Таму, па-першае, не абавязкова прымаць пераход t > k на беларускай глебе для тлумачэння бел. шум, шуміць, можна меркаваць і аб адваротным працэсе (гл. глум, глуміць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маты́ліца 1, матылі́ца ’від начных матылькоў’ (ТСБМ, Шат.). Да матылёк (гл.). Абсуфіксегл. Сцяцко, Афікс. наз., 157–158. Сюды ж мотыліца ’рухавы, непаседлівы чалавек’ (Мат. Гом.), ’ветрагон, непастаянны чалавек’ (ТС).
Матыліца 2, моты́ліца, матылі́цы ’фасцыялёз у жывёл, выкліканы лічынкамі стужачных глістоў’ (ТСБМ, Янк. БП і БФ, Шат., Сл. ПЗБ, ТС; лун., Шатал.; слуц., Нар. словатв.). Польск. motylica, н.-луж. mjatelica, чэш. motolice, славац. motolica, славен. metíljavica, серб.-харв. ме̏тиљ ’тс’. Народная этымалогія асацыіруе з матаць (гл.), таму што пры гэтай хваробе жывёла матае галавой.
Маты́ліца 3, матылі́ца, мотыліца ’хвароба (пчол), васковая моль’ (Анох.; б.-каш., Мат. Гом.). Да матылёк (гл.). Ад назвы маты́ліцы — ’матылька, які аблытвае павуцінай пчаліныя соты і губіць пчол’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куко́ль 1 ’травяністая расліна сямейства гваздзіковых, Agrostemma L.’ (ТСБМ, Кіс., Шат., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Мал., Яруш., Сцяшк.). Укр. кукіль, рус. куколь, балг. къкъл, серб.-харв. ку́кољ, славен. kókolj, польск. kąkol, чэш. konkol, славац. kúkoľ, в.-луж. kukel, н.-луж. kukel, палаб. kǫchüol. Прасл. kǫkolь адпавядае літ. kañkalas ’званочак’ (літ. kañkalijos), ’званочак (кветка)’ (Бернекер, 539; Махэк, Recherches, 71). Расліна названа так па кветках, якія маюць форму званочкаў. Больш новая этымалогія Махэка (Jména rostl., 77) вельмі ненадзейная (kǫkol‑ < kolkol‑ < *lolkol‑: ням. Lolch ’кукаль’); ст.-в.-ням. lolli запазычана з лац. lolium, а канцавы зычны ўзнік з йота ў с.-в.-ням. lulche, таму сувязі з kǫkolъ няма (параўн. Клюге, 445).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пясля́к (песля́къ) ’стары грыб; старэча’ (Нас.), песля́к ’стары грыб’ (Дабр.), песлячо́к ’дзядок (пра хлопца); слабы, нядужы’ (Нас.). Паводле Мяркулавай (Очерки, 188), утворана ад пес (гл.) па ўзору іншай назвы грыбоў — казля́к (ад казёл) са значэннем ’дрэнны, неядомы грыб’, параўн. рус. пе́сьи гу́бы, сюды ж, магчыма, і славен. pěšak ’стары грыб’. Для значэнняў ’слабы, нядужы’ можна дапусціць утварэнне ад пе́стлівы ’спешчаны, распешчаны’ (Ласт.): пяс(т)ляк, параўн. і польск. pieskliwy, pieśćliwy ’тс’. Нельга выключыць таксама сувязь з серб.-харв. песичаво ’слабое, якое не расце (пра дзіця)’, балг. пе́сец, песи́ца ’хвароба дзяцей, пры якой яны слабеюць і пакрываюцца шэрым пушком’, якія народная этымалогія звязвае з пес (БЕР, 5, 186–187).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сагайда́к ’чахол для лука’, ’увесь набор збруі конніка: лук з чахлом і калчан са стрэламі’ (ТСБМ). Ст.-бел. сагайдакъ, саадакъ, сайдакъ, согайдакъ, согойдакъ (пачатак XVI ст.), працягвае ст.-рус. саадакъ, сайдакъ, сагайдакъ; параўн. і ст.-укр. сайдакъ, сагайдакъ (XV ст.), гл. Булыка, Лекс. запазыч., 71. Укр. сагойда́к, сайда́к, рус. дыял. саада́к, сагада́к, сайда́к, польск. sahajdak, sajdak ’тс’ (XVII ст., з усходнеславянскіх, Брукнер, 479). Запазычанне з цюрк., параўн. казах., чагат., алт. sadak, балкар. sadaq, sadaɣ ’стрэлка’, тат., чагат. saɣdak ’калчан’, манг. sagadag ’лук і стрэлы’. Гл. Фасмер, 3, 540, 543 з літ-рай. Аб гісторыі гэтых назваў у рускай мове гл. Адзінцоў, Этымалогія–98 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Салапя́ка ’разява, чалавек з высунутым языком; чалавек з адкрытым ротам; той, хто часта высоўвае язык’ (ТСБМ, Др.-Падб., Шат., Гарэц., Нар. лекс.), салапя́к (Бір. Дзярж.), салапа́йка (Сцяшк. Сл., Янк. 1), солопʼя́ка (Клім.), салопя́ка, салапі́ха (Сл. ПЗБ), сале́па (Скарбы), салапа́ты (Жд. 1), салапа́н (Нар. сл.), солопэ́й (Нар. лекс.), салапа́ты, салапа́йка, салапе́ка (Мат. Гом.), солопе́ка, солопе́та (ТС). Для ўкр. солопій ’салапяка’ і, такім чынам, бел. солопэ́й Анікін, Этымалогія–1982, 69 узнаўляе прасл. *solpějь. Да салупаць (гл.) з рознымі суф. Сюды ж салапа́ты, салапа́ч ’той, хто выгаворвае с замест ш’ (Шат.), салапа́ты ’шапялявы’ (Ян.) з далейшым развіццём значэння ’чалавек з разінутым ротам’ — ’чалавек, які мае дэфект вымаўлення’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саф’я́н ’мяккая, добра вырабленая звычайна яркага колеру авечая скура, якая ідзе на кніжныя пераплёты, абутак, абіўку мэблі’ (ТСБМ), сапʼя́н ’тс’ (ТС). Рус. сафья́н, укр. сапʼя́н, сафʼя́н, польск. safian, чэш., славац. safián, балг. сахтия́н. Праз цюркскія мовы, параўн. тур., балкар., карач. saxtijan ’тс’, крым.-тат., кыпч. saktyjan (гл. Радлаў, 4, 256, 282; Фасмер, 3, 566) з перс. sextijān ’тс’ (гл. Праабражэнскі, 2, 254; Махэк₂, 535), якое звязана з пярс. sext ’моцны, цвёрды’ (Локач, 140). Этымалогія Міклашыча (287) і Брукнера (479) ад назвы горада Саффі у Марока аспрэчваецца Літманам (гл. Фас мер, 3, 566). Ст.-бел. сафьянъ, сафьанъ, сафиянъ з той жа крыніцы, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 115.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)