Сце́рці ’зняць з паверхні, саскрабеш’, ’намуляць’, ’ператварыць у аднародную масу’, ’апрацаваць (лён)’, ’змарнаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), ’правесці (час)’ (Ласт.), ’запаліць (запалку)’, ’памыць (падлогу)’ (Мат. Гом.), ’з’есці’ (люб., Нар. ск.), сцерць ’перацерці, выцерці’ (Нас., Сл. ПЗБ, Бяльк., Растарг.), сцёрці ’расціснуць, разарваць на дробныя часткі’ (Варл.). Да церці (гл.) у розных значэннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́льня ’мяльшчыца (якая трэ лён)’ (Сцяшк., Мат. Гом., Мат. Гродз.). З тра́льля ў выніку распадабнення лʼ > нʼ, параўн. без падваення зычных тра́ля (Сл. ПЗБ), а таксама этымалагічна блізкія серб. тра̏ља, харв. trȁlja ’неахайная жанчына’, што з’яўляюцца незалежнымі ўтварэннямі, якія ўзыходзяць да *tertiцерці’. Магчымы ўплыў тэматычна блізкіх ткальня < ткалля, пральня < пралля і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труня́нне ‘лодарнічанне’ (Юрч. Вытв.), труня́ннік ‘гультай, бадзяга’ (Юрч. СНЛ), труня́цца (асудж.) ‘лодарнічаць, бадзяцца, хадзіць без справы’ (Юрч.). Параўн. укр. тру́нути ‘піхнуць, штурхнуць’, рус. труня́стый ‘апрануты ў парванае адзенне’, труни́ть ‘ісці памалу’, серб. тру́нити ‘перашкаджаць’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *truniti ‘перашкаджаць’ (Варбат, Исслед., 557). Роднаснае літ. trỹniotiцерці, паціраць’ і trỹniotis ‘бадзяцца, валачыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаро́х. Рус. горо́х, укр. горо́х, польск. groch, чэш. hrách, балг. гра́х(ът), серб.-харв. гра̏х і г. д. Прасл. *górxъ ’тс’ да і.-е. *ghorso‑. Параўн. ст.-інд. ghárṣatiцерці’ і балт. назвы раслін: літ. garšvà ’Aegopodium podagraria’, лат. gārsa, gārses. Гл. Слаўскі, 1, 346–347; Фасмер, 1, 444; Трубачоў, Эт. сл., 7, 45 (з падрабязнай літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макатра́ ’макацёр’ (слуц. Шн. 2; гом., Мат. Гом.), укр. макіт́ра, польск. makotra, makutra, рус. макитра, кур. макотра, макотря. Як і макацёр (гл.), цяпер гэта характэрныя бел.-укр. словаскладанні (да іх арэалу прымыкаюць пагранічныя рус. і польск. лексемы), аднак яны маюць прыкметы старажытных (яшчэ праславянскіх) утварэнняў: makotьra, makotьrtь, makoterъ (Трубачоў, Ремесл. терм., 259–260). Да мак і церці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́та ‘страта, згуба, выдатак’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нас., Бяльк.), сюды ж тра́тня ‘выдаткі’ (Ласт.), тра́тны (тратный) ‘дарэмны, згубны’ (Нас.). Да тра́ціць (гл.). Дапускаецца магчымасць паходжання прасл. *trata з суф. ‑t‑, як *v​ьr̥t‑ta > вярста́ з і.-е. *ter‑/*tr‑ (ЕСУМ, 5, 623; Фасмер, 4, 94), прадстаўленага ў церці (гл.), укр. теряти ‘губляць’, рус. терять ‘тс’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турыя́, турые́, тырые́, тырыя́, турʼé ‘пілавінне’ (кобр., ЛА, 1), тыруя́ ‘тс’ (драг., іван., Сл. Брэс.). З прасл. *ter‑tiцерці’, да асновы якога далучаўся суф. ‑ьje > *terьje, у якім ‑e‑, паводле заходнепалескага вакалізму, было заменена на ‑ы‑, а апошняе перайшло ў ‑у‑. Параўн. труя́ (гл.), укр. тури́ця ‘дробныя часцінкі дрэва, якія выпадаюць пры свідраванні’ (ЕСУМ, 5, 681).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́рла ‘месца на пашы, дзе стаіць жывёла (авечкі, каровы, коні) у час гарачыні або ноччу’ (ТСБМ), ‘месца збору і адпачынку касцоў’ (Ян.), тырло ‘месца, дзе ў поўдзень дояць кароў’ (П. Місько). Параўн. укр. ти́рло, те́рло, ти́рво ‘месца на пашы для збору жывёлы’, ‘такавішча’, рус. ты́рло ‘агароджанае месца, стойла для скаціны’. Паводле Фасмера (4, 132) і ЕСУМ (5, 572), запазычанне з рум. tîrlă ‘загон для авечак’, якое ўзыходзіць да серб. тр́ло ‘зімовае памяшканне для жывёлы’, дыял. трла̀ ‘тс’, харв. tŕlo ‘тс’, балг. тъ́рло, макед. трло ‘летні загон для авечак’, генетычна звязаных з прасл. tьr̥tiцерці’ > це́рці (гл.); мяркуемая зыходная форма *tьrdlo (Куркіна, Этимология–1976, 30). Сюды далучаюць таксама формы аналагічнага паходжання са значэннем ‘нераст, нерасцілішча’, ‘цёрла, церніца’ і інш., што ўзводзяць да прасл. *tŕ̥dlo (Борысь, 627) або да прасл. *tŕ̥lo, параўн. ст.-слав. тръло (ESJSt, 16, 991).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гню́сны ’гнюсны’ (БРС, Нас., Шат.). Рус. гну́сный, польск. gnuśny ’інертны, вялы’, балг. гну́сен, серб.-харв. гну̏сан, ст.-слав. гнѫсьнъ і г. д. Прасл. *gnusьnъ. Вытворнае ад *gnus‑, якое параўноўваецца са ст.-ісл. gnúaцерці’, грэч. χναύω > ’скрэбці, драпаць’. Формы тыпу гню́сны (з палатальным нʼ) тлумачацца экспрэсіўным характарам слова. Гл. Фасмер, 1, 422; Трубачоў, Эт. сл., 6, 184; Брукнер, 147; Слаўскі, 1, 305–306.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́зя паранае семя, якое ўжывалася для прамочвання асновы для таго, каб ніткі не зблытваліся’ (малар., Уладз.). Славен. штырск. mugati ’разгладжваць’, múzati ’рабіць гладкім’, балг. музгамцерці, расціраць’, макед. музга се ’слізгаць’, каш. mužǯëc sa ’лашчыцца’, m​u̇sknąc ’гладзіць, песціць’, польск. muziać się ’гладка прычэсвацца’. Да прасл. mug‑/muz‑/muzg‑/myzg‑ (Куркіна, Этимология–1972, 64–68). Гл. яшчэ му́ззя, му́за2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)