Тра́та ‘страта, згуба, выдатак’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нас., Бяльк.), сюды ж тра́тня ‘выдаткі’ (Ласт.), тра́тны (тратный) ‘дарэмны, згубны’ (Нас.). Да тра́ціць (гл.). Дапускаецца магчымасць паходжання прасл. *trata з суф. ‑t‑, як *vьr̥t‑ta > вярста́ з і.-е. *ter‑/*tr‑ (ЕСУМ, 5, 623; Фасмер, 4, 94), прадстаўленага ў церці (гл.), укр. теряти ‘губляць’, рус. терять ‘тс’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)