Па́чка, пачо́к (м. р.) ’пачак’, ’пасылка’ (ТСБМ, Сцяшк.) ’група’ (ТС). Да па́чак (гл.).

Пачка́ ’нырка’ (браг., Мат. Гом.). Да почка. Параўн. рус. почка ’нырка’, якое з печьпячы’, як каш. povarka < прасл. variti ’варыць’. Націск на ‑ka, відаць, пад уплывам укр. мовы (параўн. по́чки, Р. скл. почо́к ’ныркі’, ’насенне гарбуза’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце, ‑пякуць; пр. дапёк, ‑пякла, ‑ло; заг. дапячы; зак.

1. што. Скончыць пячы; пекучы, давесці да поўнай гатоўнасці. Дапячы хлеб.

2. чаго. Спячы дадаткова. Дапячы бліноў.

3. перан.; каму і без дап. Нашкодзіўшы, надакучыўшы чым‑н., вывесці з раўнавагі; даняць. Ляшчэню так і парывала дапячы чым-небудзь Вабейку — няхай хоць бы перад сваімі прыяцелямі не крывіў душой, не хітраваў. Хадкевіч. / у безас. ужыв. Столькі дакораў і ўшчуванняў, столькі непрыемнасцей! Усім дапякло, надакучыла. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пали́тьI несов.

1. (обжигать тушу, ворс и т. п.) смалі́ць;

пали́ть гуся́ смалі́ць гусака́;

2. (жечь, сжигать) разг. палі́ць;

со́лнце пали́т со́нца па́ліць;

3. перен. палі́ць, пячы́;

пали́ла жа́лость пёк жаль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Палі́ць ’знішчаць агнём, спальваць; распальваць і падтрымліваць агонь у печы, пліце і пад.; моцна пячы, абдаваць жарам, прыпякаць’. Агульнаслав. (рус. пали́ть, укр. пали́ти, ст.-рус., ст.-слав. палити, польск. palić, серб.-харв. па́лити і г. д.) і прасл. paliti. Звязана чаргаваннем галосных са ст.-слав. полѣти ’палаць, гарэць’ (параўн. палаць). Далейшыя сувязі гл. попел, полымя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́ляць ’тлець’ (стаўб., Нар. сл., 76, 86). Параўн. рус. дыял. цвяр., наўг. жулиться ’сціскацца, прыціскацца’, перм., гом., сіб. жулькаць ’шчымець, ціснуць’, балг. жуляпячы, шчымець’, жулка ’крапіва’, серб.-харв. жу́љати ’выклікаць боль націраннем, націскам’, славен. žúliti ’націраць’. Слав. *žul‑ суадносіцца з *žur‑ (гл. жураць) і ўзыходзіць да і.-е. *geul‑/*geur‑. Супрун, Зб. Геаргіеву, 268–272. Гл. жалець, жураць, жэўлець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паджа́глісты ’сухарлявы, тонкі’ (Сл. ПЗБ, гродз.), ’стройны’ (Сцяшк. Сл.; З нар. сл., навагр.), паджэдлісты ’у абліпку, цесны, вузкі (пра адзенне)’ (Шатал.). Дэрываты ад дзеяслова жэгліць (гл.), які да žeg‑пячы’. У семантычных адносінах параўн. паджары. Улічваючы арэал распаўсюджання, магчыма паставіць пытанне аб запазычанні з польск. дыялекту, тым больш што і дзеяслоў жэгліць, на думку Супруна (ЭСБМ, 3, 269), таксама з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́калны ў выразе: пе́кална дзежка ’дзяжа, у якой расчыняюць цеста і замешваюць яго’ (Янк. 1; гом., Мат. Гом.), пе́кальніца ’дзежка для цеста’ (рэч., б.-каш., Мат. Гом.), ’дзяжа’ (Янк.). Узыходзіць да незафіксаванага ⁺пекаць (гл. пекці), параўн. рус. (дыял.) пека́тьпячы’, пекательная печь = русская печь ’печ’. Аб другасным зацвярдзенні ‑л‑ гл. Карскі (1, 316). Параўн. таксама рус. пе́кная печь ’пякарня’, пе́кная дежа ’дзяжа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапяча́йка ’жвавая, балбатлівая, ветраная жанчына’ (Др.-Падб.). Відаць, іранічнае ўтварэнне ад перапячайка ’перапечка’ (Скарбы) або ад назваў асоб тыпу ўкр. перепічапка ’жанчына. якая пячэ хлеб’, рус. бранск. перепечайка ’жанчына, якая пячэ вырабы з цеста і прадае іх’. дзе зыходнае перапечаны мае пераноснае значэнне ’прайдошлівы; знаходлівы’, параўн. балі. препечен ’моцны, загартаваны’, макед. препеченица ’моцная гарэлка’ (перакідная некалькі разоў). Да пера- і пячы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Тое, што і печ (у 1 знач.). Маладзіца выняла з печкі чыгунок і паставіла на стол. Мележ.

2. Невялікая або часовая печ, якая ў асноўным служыць для абагравання памяшкання. Каля дзвярэй стаяла чыгунная печка. Такія печкі былі ва ўсім лагеры. Шамякін. У гэтай цеснай каморцы змяшчаліся толькі два ложкі для спання і невялічкая печка-ляжанка. Бядуля. Была зроблена ў зямлі такая печка, дзе на малым агні можна было грэць ваду, сёе-тое варыць, пячы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

П’ян м. і ж. р., п яна ’ап’яненне’ (смарг., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Адад’ектыўныя ўтварэнні, гл. пячы; назоўнік м. р., хутчэй за ўсё, другасны, параўн. м. і ж. р. пьянь ’п’янства’ і іншыя назоўнікі з тэматычным суф. *‑ь: бель, гніль і пад., што тлумачыцца генералізацыяй родавых паказчыкаў у выніку выцяснення н. р. на беларуска-балтыйскім паграніччы. Магчыма дапусціць адваротныя дэрываты ад пʼянка ’ап’яненне’ (шальч., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)