дапячы, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце, ‑пякуць; пр. дапёк, ‑пякла, ‑ло; заг. дапячы; зак.

1. што. Скончыць пячы; пекучы, давесці да поўнай гатоўнасці. Дапячы хлеб.

2. чаго. Спячы дадаткова. Дапячы бліноў.

3. перан.; каму і без дап. Нашкодзіўшы, надакучыўшы чым‑н., вывесці з раўнавагі; даняць. Ляшчэню так і парывала дапячы чым-небудзь Вабейку — няхай хоць бы перад сваімі прыяцелямі не крывіў душой, не хітраваў. Хадкевіч. / у безас. ужыв. Столькі дакораў і ўшчуванняў, столькі непрыемнасцей! Усім дапякло, надакучыла. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)