пры́месь, ‑і, ж.

Не галоўны, дадатковы элемент у складзе чаго‑н.; дамешак. Ачысціць насенне ад прымесей. □ Прымесь дуба ў лясах поўначы БССР складае ўсяго 0,2–0,4%. Прырода Беларусі. Але і фізічны, і хімічны аналізы не паказалі якіх-небудзь шкодных для чалавека прымесей у наваколлі. Шыцік. // перан. Разм. Дадатак да чаго‑н. Даследчык устанаўлівае, што гэта была ў сваёй аснове беларуская літаратурная мова XVI ст. з прымессю да яе стараславянскіх і чэшскіх слоў. Алексютовіч. Прымесь гаркаватага скепсісу адчувалася дзе-нідзе ў творах [паэта]. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажыві́цца, ажыўлюся, ажывішся, ажывіцца; зак.

1. Ажыць, прачнуцца. Прырода ажывілася.

2. Зрабіцца больш ажыўленым, вясёлым, жыццярадасным. Заўважыўшы людзей, Раман ажывіўся і значна павесялеў. Колас. Людзі, высыпаўшы з душнага памяшкання, ажывіліся, абудзілі вуліцу смехам і гоманам. Дуброўскі.

3. Зрабіцца шумным, поўным руху, дзейнасці. Пасекі ажывіліся... Зусім новыя людзі насялілі іх. Чарот. Празвінеў лясны званок, І адразу ажывіўся, І на ўсе лады заліўся З краю ў край зялёны бор. Бачыла.

4. Зрабіцца больш актыўным; пайсці жывей, хутчэй. Работа гуртка адразу ажывілася, колькасць аматараў тэхнікі падвоілася. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Выточваючы, абточваючы, прыгнаць, прыладзіць да чаго‑н. Прытачыць дэталь.

прытачы́ць 2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

1. У кравецкай і шавецкай справе — прышыць дадаткова, надтачыць.

2. Разм. Дадаць частку, кавалак, паласу і пад., каб пабольшыць, нарасціць што‑н. І хочацца сенажаці, і няма яе, дзе ўзяць, адкуль прытачыць паласу, другую. Барашка. Прырода патрабуе ад таго, хто ўзяўся яе папраўляць, каб ён рабіў гэта з толкам, каб, як кажуць, у адным месцы адрэзаў, а ў другім прытачыў... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скупы́

1. прил., прям., перен. скупо́й;

ён с. да кра́йнасці — он скуп до кра́йности;

~пы́я слёзы — скупы́е слёзы;

2. прил., разг. ску́дный;

~па́я прыро́да — ску́дная приро́да;

3. в знач. сущ. скупо́й; скупе́ц;

с. два разы́ тра́ціцьпосл. скупо́й теря́ет вдвойне́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галі́на, ‑ы, ж.

1. Бакавы адростак на ствале дрэва; сук з веццем. Тонкаю галінай Трэцца дуб аб дуб. Бядуля. Свае галіны Чаромха млосна зварухне, І раскалыша звон пчаліны. Гаўрусёў.

2. Адгалінаванне ад чаго‑н. галоўнага, асноўнага. Што датычыць Мінскага ўзвышша, то яно ў паўночна-ўсходнім напрамку паніжаецца, расшчапляючыся на дзве галіны. Прырода Беларусі.

галіна́, ы́, ж.

Асобная вобласць навукі, вытворчасці і пад.; пэўная сфера заняткаў, дзейнасці. Працаваць у галіне фізікі. Новыя галіны прамысловасці. □ Старшыня.. калгаса Сямён Антонавіч Крыжачэнка паказваў гасцям жывёлагадоўчыя фермы, грамадскае будаўніцтва, знаёміў з усімі галінамі вялікай.. гаспадаркі. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́ват, часціца.

1. Ужываецца для ўзмацнення сэнсавай выразнасці слоў і словазлучэнняў (ставіцца перад словамі, да якіх адносіцца). Паветра было такое чыстае, што не мігацелі нават далёкія агні. Карпаў. Шчыра кажучы, новая будыніна падабалася хлопцам нават больш, чым хата. С. Александровіч.

2. у знач. далучальнага злучніка. Далучае члены сказа і сказы, якія выступаюць у якасці паказчыка самай высокай ступені чаго‑н. Хата-чытальня была перапоўнена. Людзі стаялі ў калідоры, нават на вуліцы каля адчыненых [акон]. Паслядовіч. Раптам сцішылася прырода, замерла. Нават вяз не варухнецца на беразе, нават паветра застыла. Ваданосаў.

•••

І не думай (нават) гл. думаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгалінава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгаліноўваць — разгалінаваць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. разгаліноўвацца — разгалінавацца. // Месца, дзе што‑н. разгаліноўваецца ў розныя бакі. На разгалікаванні дарог.. [Пеця] павярнуў на бальшак, які вёў да вёскі, і прыбавіў кроку. Сіняўскі.

2. Частка ствала, сцябла, дзе разыходзяцца ў розныя бакі галіны, парасткі. // Пра тое, што нагадвае частку ствала з галінамі. Гледзячы на густое разгалінаванне рэк і рачулак, нельга было не здзівіцца той мудрасці, з якой прырода паклапацілася аб гэтым краі. Данілевіч.

3. Адгалінаванне, галіна чаго‑н. (якой‑н. установы, арганізацыі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расо́л, ‑у, м.

1. Салёная вада з вострымі прыправамі для засолкі, вымочвання харчовых прадуктаў (агародніны, рыбы і пад.). Заліць расолам грыбы. // Вадкасць з вострымі прыправамі і сокамі засоленых у ёй прадуктаў. Была на стале добрая вячэра: смачная сопкая бульба, квашаная капуста з расолам, кубак малака. Пестрак. Але па звычцы .. [Павел] зайшоў у хату, з’еў некалькі бульбін з гурочным расолам. Ваданосаў.

2. Моцна насычаная солямі прыродная вада. У Палессі гэтыя ж воды вельмі мінералізаваны і нават пераходзяць у моцныя расолы. Прырода Беларусі.

3. Спец. Водны раствор солей, які прымяняецца ў тэхніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Даба́ ’час’ (Раст.), до́ба ’пара, суткі’ (Байк. і Некр.). Параўн. рус. дыял. до́ба́, укр. доба́, польск. doba, чэш. doba, славац. doba, балг. до́ба, макед. доба, серб.-харв. до̏ба (н. р.!), славен. dóba. Прасл. *doba ’тс’. Лічыцца роднасным з літ. dabàпрырода, уласцівасць, характар’, dabar̃ ’цяпер’, лат. daba ’від, характар’, гоц. gadaban ’падыходзіць’ і г. д. (гл. Фасмер, 1, 520). Думаць, што ў гэтым слове калісьці была аснова на ‑r‑ (н. р.), дакладней, гетэраклітычная аснова на ‑r/n‑ (і.-е. *dhabhr̥/‑nos). Сюды адносіцца і слав. *dobrъ ’добры і г. д.’ Гл. яшчэ Траўтман, 42–43; Бернекер, 1, 203–204; Махэк₂, 121–122; Слаўскі, 1, 150. Булыка (Запазыч., 98) ставіць пытанне аб тым, што ст.-бел. доба ’час, пара’ запазычана з польск. мовы. Няясна, якая матывацыя ў яго меркаваннях. Фармальна няма ніякіх прыкмет запазычання, таму пытанне застаецца адкрытым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суць ’сэнс’ (Бяльк.), су́тны ’існы, істотны’ (Некр. і Байк.), су́тнасць ’самае істотнае, асноўны сэнс’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк.), ст.-бел. суть ’яны ёсць’: што в нем суть (1432 г., Карскі, 2- 3, 473), дзеепрысл. ’будучы’: што ныне живи суть (1264 г.; Карскі 2-3, 472), дапаможны дзеяслоў быць у 3 ас. мн. л. цяп. часу: пошли суть были на воину (Скарына). Параўн. укр. суть ’сутнасць, асноўны сэнс’, су́тий ’сапраўдны’, рус. суть ’сутнасць, асноўны змест’, стараж.-рус. сутьство ’існасць, сутнасць, прырода’, што ўзніклі кніжным шляхам з формы 3 ас. мн. л. цяп. часу дзеяслова быти ’быць’, параўн. польск. , чэш. jsou, ст.-чэш. jsù, славац. , в.-н.-луж. su, серб.-харв. су, јѐсу, славен. so, балг. са, макед. се, дыял. сет, ст.-слав. сѫть, роднасныя лац. sunt ’тс’ (Фасмер, 3, 812; ЕСУМ, 5, 485; Німчук, Давньорус., 15; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 348).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)