прыфрантавы́, ‑ая, ‑ое.
Які размяшчаецца паблізу фронту. Прыфрантавая паласа. □ Палкоўнік з дапамогаю гэтага свайго «дзеншчыка» праз вельмі малы час быў ужо ў шпіталі ў прыфрантавым гарадку. Чорны. Шаша неўзаметку перайшла ў звычайную разбітую прыфрантавую дарогу. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канапля́нік, ‑а, м.
1. Участак зямлі, засеяны каноплямі. Непадалёк ад сядзібы канчалася паласа канапляніку. Галавач.
2. Абл. Верабей. Пырхаюць чародкі канаплянікаў. Сачанка. Мікола маўчаў, паглядаючы, як за акном на плоце падскоквалі нахохленыя ў прадчуванні зімы канаплянікі. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Паласаза́р, полосозир ’сузор’е Плеяды’ (ТС). Відаць, з Валасажар ’тс’, якое было збліжана і кантамінавана з паласа і зорка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
отчужде́ние
1. (действие) юр. адчужэ́нне, -ння ср.;
2. (отдаление) аддале́нне, -ння ср. адчужэ́нне, -ння ср.;
полоса́ отчужде́ния ж.-д. паласа́ (зо́на) адчужэ́ння;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
засты́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. застыг, ‑ла; зак.
Разм. Тое, што і застыць. Шырокая паласа вады як бы застыгла, толькі вызначаюцца дзе-нідзе ледзь прыкметныя віры. Лупсякоў. Раптам Янаш бадзёра прыўзняў вузкаполы капялюш і застыг у маўчанні. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рэзе́рва ’паласа адчужэння каля чыгункі, шашы’ (Яшк.). З польск. rezerwa < ням. Reserve ’запас, рэзерв’ (Фасмер, 3, 462; Рэйзак, 540).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэх 1 ’паласа раллі або сенажаці’ (Яшк.). Гл. прарэх, урэх.
Рэх 2 ’ляшчына звычайная’ (маг., Кіс. 41). Гл. арэх.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перашы́ек, ‑шыйка, м.
Вузкая паласа зямлі, якая злучае часткі сушы (два мацерыкі ці мацярык з паўвостравам) або аддзяляе адзін водны масіў ад другога. Панамскі перашыек. Карэльскі перашыек. □ Машына ідзе па вузкім перашыйку, які аддзяляе возера.. ад мора. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыпаласі́сты ’паласаты’ (лід., Сл. ПЗБ). Рус. карэл. приполо́сица ’папярочная нітка на дарожцы, тканай з ануч’. Ад пры‑ і паласа́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіге́нь ‘скок, крок’ (Бяльк.), сіге́нь, сяге́нь, сігаве́нь ‘крок, паласа шырынёй у адзін крок’ (Яшк.), ‘вялікі крок’ (віц., Рам. 8). Да папярэдняга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)