паласа́, -ы́, мн. пало́сы і (з ліч. 2, 3, 4) паласы́, -ло́с, ж.

1. Доўгая роўная лінія (на малюнку, чарцяжы), след на якой-н. паверхні ад чаго-н.; доўгая вузкая частка якой-н. прасторы.

Чырвоныя і сінія палосы на хустцы.

П. на целе ад удару.

П. дыму.

2. Працяглы ўчастак чаго-н., пояс.

Гліністая п.

Прыфрантавая п.

3. Невялікі вузкі ўчастак ворнай зямлі сялянскага надзелу (гіст.).

4. Старонка ў наборы, у друкаваным выданні (спец.).

Газетная п.

5. перан. Прамежак часу, перыяд.

Самая шчаслівая п. яго жыцця.

6. перан. Настрой, стан.

Змрочная п. найшла на яго.

|| памянш. пало́ска, -і, ДМо́сцы, мн. -і, -сак, ж. (да 1—3 знач.).

Тканіна ў палоску.

|| прым. пало́сны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) і паласны́, -а́я, -о́е (да 1 і 4 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паласа́ ж., в разн. знач. полоса́;

чарназёмная п. — чернозёмная полоса́;

п. агню́воен. полоса́ огня́;

п. рэа́кцыі — полоса́ реа́кции;

п. до́брага надво́р’я — полоса́ хоро́шей пого́ды;

газе́тная п. — газе́тная полоса́;

п. адчужэ́нняж.-д., уст. полоса́ отчужде́ния;

п. адво́дуж.-д. полоса́ отво́да;

узлётна-паса́дачная п. — взлётно-поса́дочная полоса́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

паласа́, ‑ы; мн. палосы, палос і палосаў; ж.

1. Тонкі доўгі кавалак якога‑н. матэрыялу (металу, тканіны, паперы і пад.). Доўгая паласа паперы звесілася ў акне рэдакцыі. Гартны. Там было поле са старой прысадзістай арабінай, у якой была адарвана разам з паласой кары да самай зямлі тоўстая галіна. Чорны.

2. Доўгая, параўнальна вузкая частка якой‑н. прасторы, паверхні, якая вылучаецца чым‑н. Дрэвы пачалі радзець, між стваламі зашарэла паласа берага. Мележ. Уздоўж лесу вузкай паласой цягнецца гнілое балота. Гамолка. / Аб чым‑н. такім, што набыло выцягнутую прадаўгаватую форму. Закурылі. У шызых палосах дыму .. лямпа гойдалася, як на хвалях. М. Стральцоў. // Доўгая вузкая рыса, лінія. На кошыку была шырокая рознакаляровая паласа. Мяжэвіч. Праз усю Мінскую вобласць, праз Палессе, праз Піншчыну і далей, на Баранавічы, працягнулася па карце цэлая паласа чырвоных флажкоў — шлях партызанскага рэйду. Лынькоў. // Вузкі, доўгі след ад чаго‑н. Гімнасцёрку на плячах перакрыжавалі дзве вільготныя паласы ад лямак парашута. Алешка.

3. Раён, пояс, зона, якія адрозніваюцца ад суседніх з імі раёнаў, паясоў, зон. Чарназёмная паласа. Паласа стэпаў. □ Хто з вас з сярэдняй паласы, той ведае апошнія зімовыя завірухі. Шамякін. // Участак, тэрыторыя, дзе што‑н. адбываецца, якія ахоплены чым‑н. у адрозненне ад акаляючай мясцовасці. Прыфрантавая паласа. Пагранічная паласа. □ Гэты палкоўніцкі маёнтак быў у паласе вайны, але ад фронту даволі яшчэ далёка. Чорны. [Васіль і Аксана] трапілі ў паласу абстрэлу... Кавалёў.

4. Нешырокі ўчастак ворнай зямлі. Раней кожны з нас паасобку калупаўся на сваёй паласе. Брыль.

5. перан. Прамежак часу, перыяд, які адрозніваецца чым‑н. ад папярэдняга і наступнага. [Валя] была ўзбуджана сваімі маладымі гадамі, пачаткам новай паласы ў сваім жыцці. Чорны. // Перыяд у настроі, унутраным стане чалавека. Мастак.. перажыў паласу змрочнага адчаю. «Беларусь».

6. Набраная або аддрукаваная старонка газеты, кнігі, часопіса. Рэдактар чытаў толькі што прынесеныя з друкарні палосы заўтрашняга нумару газеты — гэта была яго штовячэрняя работа. Хадкевіч.

•••

Паласа адчужэння — участак пэўнай шырыні ўздоўж чыгункі або шашы, які знаходзіцца ў падпарадкаванні дарожных упраўленняў.

Узлётна-пасадачная паласа (на аэрадромах) — доўгі ўчастак пэўнай шырыні, дзе адбываецца ўзлёт і пасадка самалётаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паласа́ ж

1. Strifen m -s, -; Band n -(e)s, Bänder;

паграні́чная паласа́ Grnzstreifen m;

абаро́нчая паласа́ Vertidigungszone f -, -n;

паласа́ перашко́д спарт Hndernisbahn -, -en;

узлётна-паса́дачная паласа́ ав: Pste f -, -n, Strt- und Lndebahn f -, -en;

2. с.-г. ckerstreifen m;

3. (прамежак часу) Zitspanne f -, -n, Peride f -, -n;

4. палігр Kolmne -, -n;

арты́кул на ўсю паласу́ ein gnzspaltiger Artkel

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Паласа́ ’тонкі, доўгі кавалак якога-н. матэрыялу (металу, тканіны, паперы і пад.); доўгая, параўнальна вузкая частка якой-н. прасторы, паверхні, якая вылучаецца чым-н.’ (ТСБМ, Нас.), полоса́ ’тс’ (ТС), пало́ска ’шнур зямлі’, пало́сна ’палосамі’ (Бяльк.), палаза́паласа’ (Сл. ПЗБ), полоса ’назва меры мяса, сала’ (КЭС, слуц.). Агульнаслав. (рус., укр. полосапаласа’, польск. plosa ’палоска зямлі, поле’, серб.-харв. пла̏са ’кавалак лёду, пляма’ і г. д. Прасл. polsa. Роднасныя с.-н.-ням. falge, ’поле пад парам’, бав. falg, англ.-сакс. fealg, англ. fallow, с.-в.-ням. valgen ’пераворваць’, гальск.-лац. olca ’зямля, прыгодная пад раллю’ (гл. Фасмер, 3, 315). Іншыя версіі лічацца менш верагоднымі: роднасць з літ. pàlšas ’бляклы’ (Міклашыч, 256), або з полаз, паўзці (Праабражэнскі, 2, 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паласа́ Адмераны ўчастак поля, лугу, пожні, засеву; шнур зямлі (БРС). Тое ж палоса (БРС), палоска (Ветк., Глуск. Янк., Слаўг.).

ур. Палоса (поле) Стаўбц., в. Палоскі Чав. (Опис. Могил. музея, 1898, 76).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

пало́сны гл. паласа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пало́ска гл. паласа і палоса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паграні́чча, -а, н.

Прыгранічная паласа, зона.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

за́ймішча, -а, н.

Узбярэжная паласа, якая заліваецца ў час разліву ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)