чалаве́к м.

1. в разн. знач. челове́к;

2. разг. муж;

◊ свой ч. — свой челове́к;

ч. з галаво́й — челове́к с голово́й;

душа́-ч. — душа́-челове́к;

ч. з цябе́! — что ты за челове́к!;

будзь ~кам! — будь челове́ком!;

ч. у футля́ры — челове́к в футля́ре;

са́мы апо́шні ч. — са́мый после́дний челове́к;

ко́нчаны ч. — ко́нченый челове́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удакладні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Зрабіць больш дакладным, надаць большую дакладнасць чаму‑н. Удакладніць спісы. Удакладніць звесткі. □ Крэдам паэта прагучаў верш «Я толькі сонцу і зайздрошчу»... У сваім другім зборніку В. Макарэвіч гэтае крэда значна ўдакладніў. Лойка. Палонны тэлефаніст удакладніў .. расказ [афіцэраў], паведаміўшы змест тэлефоннай размовы паміж камандзірам шостай роты і нябожчыкам фон Адлерам. Шамякін. // Больш дакладна разведаць, устанавіць. — Звяжыся з палкамі, удакладні абстаноўку, — загадаў .. [генерал] падпалкоўніку — начальніку разведкі. Мележ. У Сямёнавай кішэні ляжалі .. паперы. Адна — «Копія магілёўскаму губрэўкому .. Просім удакладніць месцазнаходжанне [карцін] і да прыезду туды асобага ў паў паважанага камісара забяспечыць недатыкальнасць і захаванасць». Чыгрынаў. // без дап. Паясніць, сказаць з большай дакладнасцю. — А з замужжам таксама як быццам справа ўладжана... пажартавала .. [Алеся] і ўдакладніла: — Ёсць муж і сын. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыя́цель, пры́яцель ’блізка знаёмы чалавек, з якім устанавіліся добрыя, прыязныя адносіны’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк.; ваўк., ганц., Сл. ПЗБ; ТС, ЛА, 3), прыя́цяль, прые́цель, прыя́ціл ’тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 3), прыя́цельства ’таварыскія адносіны; сяброўства’ (Нас., Ласт., ТСБМ), ст.-бел. приятель, приатель, приетель ’тс’ (Сл. Скарыны). Укр. прия́тель, рус. прия́тель, польск. przyjaciel, в.-луж. přećel, н.-луж. pśijaśel, чэш. přítel, славац. priateľ, серб.-харв. при̏јатељ, славен. prijȃlelj, балг. прия́тел ’прыяцель’, макед. пријател ’тс’. Прасл. *prijatelь ’прыяцель, добразычлівец, сваяк, родны’, дэрыват ад *prijati (гл. прыяць) з суфіксам nomina agentis ‑telʼь (Слаўскі, SP, 1, 52; Махэк₂, 494). Праславянскае слова роднаснае ст.-в.-ням. fruidil, с.-в.-ням. vriedel ’любімы; жаніх, муж’, ням. Freund ’прыяцель’, ст.-ісл. friill ’каханы, палюбоўнік’. Гл. Траўтман, 231; Брукнер, 445; БЕР, 5, 749; Фасмер, 3, 369; Бязлай, 3, 121; Сной₂, 575; Банькоўскі, 2, 935; ЕСУМ, 4, 586 (прияти). Параўн. прэ́цель (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

настро́й, ‑ю, м.

1. Унутраны, душэўны стан. На кожным твары, у кожнай хаце адчувалася: у людзей узняты перадсвяточны настрой. Васілевіч. Арына адразу заўважыла, што муж не ў гуморы, і, як звычайна ў ў апошні час, пастаралася развеяць яго кепскі настрой. Карпаў. // Разм. Добры гумор. Свайго вясёлага настрою Схаваць не можа наш рыбак. Колас. [Сухадольскі:] Ты ўжо дасягнула свайго — сапсавала мне настрой. Крапіва.

2. Накіраванасць думак, пачуццяў і пад. каго‑н.; настроенасць. Толькі пазней мы даведаліся, што Гурскі прад’явіў некаторыя з нашых работ на педсавеце, абвінавачваючы нас у крамольных настроях. Мядзёлка. Агульны напрамак творчасці маладых паэтаў — правільны. Але бываюць выпадкі, калі ў іх лірыцы пачынаюць гучаць нездаровыя настроі. «Маладосць».

3. Схільнасць, жаданне рабіць што‑н. Вечарам, пасля работы, Рыгор вярнуўся на кватэру. Быў настрой нікуды не выходзіць. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

твой, ж. твая́, ср. тваё, мн. твае́;

1. мест. притяж., м. твой;

т. сын — твой сын;

з твайго́ до́му — из твоего́ до́ма;

твая́ во́ля — твоя́ во́ля;

тваё пыта́нне — твой вопро́с;

2. в знач. сущ. (муж, жена) твой, твоя́;

т. (твая́) до́ма? — твой (твоя́) до́ма?;

◊ спра́ва твая́ — де́ло твоё;

не твая́ бяда́ — фам. не твоя́ печа́ль;

не твая́ спра́ва — не твоё де́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзед ​1, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Бацькаў або матчын бацька. А вакол стаяць дзяўчаты, Шмат хлапцоў, мужчын, кабет. Тут сынок, ды тут і тата, Тут і ўнучак, тут і дзед. Крапіва.

2. Стары чалавек. Па раёну ходзіць слава, Што Анісім — мудры дзед. Панчанка.

3. Разм. Муж. Добра каша пры хлебе, добра баба пры дзедзе. Прыказка.

•••

Дзед Мароз — казачная істота, увасабленне марозу ў выглядзе дзеда з доўгай сівой барадой, у кажуху, зімовай шапцы, з кіем у руцэ. Вокны друкарні зусім замурованы дзівоснымі ўзорамі Дзеда Мароза. Брыль.

За дзедам-шведам — вельмі даўно.

Следам за дзедам гл. следам.

дзед ​2,

гл. дзяды ​2.

дзед ​3, ‑а, М ‑дзе, м.

Уст. Прыстасаванне, у якое ўтыкалася лучына для асвятлення хаты. Цьмяна гарэла лучына, уваткнутая ў дзеда — спецыяльна зробленую для гэтага прыладу. Чарнышэвіч. [Гаспадар] схадзіў у цёплую хату, вынес адтуль «дзеда» з лучынай, з запальніцы падпаліў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пол 1 ’сукупнасць уласцівасцей, якія характарызуюць мужчынскія і жаночыя арганізмы’ (ТСБМ). З рус. пол < ст.-слав. полъ ’sexus’ (Фасмер, 3, 306). Да паў-, палова (гл.); тыпалагічныя ўгра-фінскія паралелі: мард. pola ’жонка’, вод. pal ’палова; муж або жонка’ (Бяднарчук, Stosunki, 107, з літ-рай) не даюць падстаў лічыць запазычаннем.

Пол 2 ’палаткі, нары’ (ТСБМ, Варл., Сл. ПЗБ), по́лік ’нары’ (Юрч. СНЛ), ’ляжанка’ (ТС), мн. л. по́лы ’высокі памост у лазні, на якім парацца’ (Сцяшк. МГ). Укр. піл ’падлога’, рус. пол ’тс’, ’зямля’. Прасл. *polъ ’дошка’. Роднаснае ст.-інд. phálakam ’дошка, планка’, ст.-ісл. fjol ’тс’ (Фасмер, 3, 306). Чарных (2, 50), як вартую ўвагі, прыводзіць версію Пагодзіна, які выводзіў полъ ад *podlъ (прасл. *podъ ’ніз, аснова, дно’, гл. под), што, магчыма, пацвярджаецца значэннямі пол ’ніз (у супрацьлегласць верху), зямля, глеба, дно ракі, возера’, параўн. выраз до пола́ ’датла, дашчэнту’ (ТС).

Пол 3 ’полымя’ (смарг., Сл. ПЗБ), мн. л. полы ’тс’: по́лы шугаюць (у печы) (ашм., Стан.). Лакальны наватвор на аснове каранёвай часткі дзеясловаў тыпу по́лаваць ’палаць’ (Сцяшк. Сл.), пола́ць ’палаць, гарэць полымем’ (ТС), што ўзыходзяць да праслав. *polti ’гарэць’, гл. полымя, палаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прысвяці́ць, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак.

1. каго-што. Прызначыць каму‑, чаму‑н., для каго‑н., якой‑н. дзейнасці. Прысвяціць жыццё мастацтву. □ Надзея рашыла прысвяціць сябе любімай справе, якой так і не здолеў аддацца яе муж. Васілёнак. // што. Затраціць, выкарыстаць на што‑н. Другую палавіну дня напярэдадні адлёту касманаўты прысвяцілі развітанню з Масквой. Шыцік. Некалькі вечароў прысвяціў ксёндз Пацейкоўскі, каб улажыць казанне на першае набажэнства. Колас. У клас Віктар Паўловіч прыйшоў узбуджана вясёлы, увесь урок прысвяціў падагульненню. Шамякін. // што. Напоўніць пэўным зместам, зрабіць адпаведным якой‑н. тэме, якім‑н. пытанням. Чарговыя свае заняткі Зіна прысвяціла чытанню новых рашэнняў партыі і ўрада аб уздыме сельскай гаспадаркі. Кавалёў.

2. што. Зрабіць, стварыць што‑н. у гонар каго‑, чаго‑н., прызначыць каму‑, чаму‑н. (звычайна мастацкі твор) як знак павагі, пашаны да каго‑н. Прысвяціць раман памяці маці. Прысвяціць рэкорд гадавіне Кастрычніка. □ Перад ад’ездам на фронт .. [Пасмітны і Лыкоўскі] прысвяцілі адзін аднаму свае вершы. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распу́ста, ‑ы, Д ‑у, М ‑сце, Т ‑ам, м.; ДМ ‑сце, Т ‑ай (‑аю), ж.

1. ж. Распусны спосаб жыцця. Маладзіца.. [Кацярына] — нішто сабе. Дарма, што кажуць, нібыта за распусту муж кінуў. Затое паглядзець на яе — душу адвесці. Гроднеў. Казёл з гадамі кінуўся ў распусту. Сягоння ён адной закруціць галаву. Назаўтра — новая каза па густу, А там ён з трэцяю скубе траву... Валасевіч.

2. ж. Свавольства, раздуранасць, адсутнасць дысцыпліны. Мне здавалася, што .. [малыя] залішне крычаць, без прычыны б’юцца, усюды лезуць, і гэта ў іх ад распусты. Карпюк. — Замуж збіраюцца [дзяўчаты], а за зіму ручайку кужалю не напралі. Распуста ды і толькі. Сергіевіч.

3. м. і ж. Пра таго, хто раздурэў, распусціўся. Так могуць рабіць толькі распусты, а я ведаў, што Волечка не распуста. Чарнышэвіч. А ў іх быў любімы сыночак-унук — Раздура, распуста, капрыза Янук. Яго абувалі, Яго разувалі, Яго апраналі, Яго распраналі, Лішняга кроку Ступіць не давалі... Муравейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скасі́ць ​1, скашу, скосіш, скосіць; зак.

1. што. Зрэзаць касой або касілкай (траву і пад.). Яго цікавіла, галоўным, чынам, усе, што датычылася лесу і пастуховае справы: ці ёсць трава, ці скасілі ўжо ў Лядзінах атаву... Колас. І скасілі траву, і зграблі ўсцяж ракі. Кірэенка. // Выкасіць, абкасіць траву на якім‑н. участку. [Чалавек:] — Можа я [млынару] паплавец скашу, а грошай — дзе іх узяць? Чорны. У сенакос ранічкай скасілі Мар’янін шнурок. Пальчэўскі.

2. перан.; каго. Забіць, загубіць; падарваць здароўе, сілы. Сыноў у маці мілых Траіх вайна скасіла. Муж — яе вярнуўся ў дом... Буйло. Бацьку страта адзінага сына скасіла, састарыла адразу. Лось. [Яніпа:] Чаму ж мяне, маленькую, хвароба не скасіла якая? Для чаго ж мне жыць зараз? Козел.

скасі́ць ​2, скашу, скосіш, скосіць; зак., што.

1. Зрабіць косым; скрывіць. Скасіць бугая хаты. / у безас. ужыв. Вокны ў гэтым пакоі скасіла.

2. Павярнуць убок (пра вочы). Жанчына недаверліва скасіла на Андрэя вочы. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)