змей, зме́я, мн. зме́і, -яў, м.

1. Вялікая змяя; тое, што і змяя (разм.).

2. Казачнае крылатае страшыдла з тулавам змяі.

Трохгаловы з.

3. Лёгкі каркас, абцягнуты паперай ці матэрыяй, які запускаецца на нітцы ў паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вала́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прышыўная палоска лёгкай тканіны або карунак у выглядзе фальбоны ці брыжоў на сукенцы.

2. Лёгкі мячык з пер’ем або шырокім хвалістым абадком для гульні ў бадмінтон.

|| прым. вала́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́гній, ‑ю, м.

Хімічны элемент, лёгкі, коўкі метал серабрыста-белага колеру, які гарыць яркім белым полымем.

[Лац. magnium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ге́лій, ‑ю, м.

Хімічны элемент, самы лёгкі пасля вадароду хімічна інертны газ без колеру і паху.

[Ад грэч. hēlios — сонца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дуралюмі́н, ‑у, м.

Лёгкі і трывалы сплаў алюмінію і медзі з прымессю марганцу, крэмнію і інш.

[Ад лац. durus — цвёрды і слова алюміній.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́ткілёгкі’ (Сцяшк.), ’хуткі, шпаркі, рухавы, быстры на ногі’ (зэльв., Сл. паўн.-зах.; слонім., Нар. лекс.; карэліц., Нар. словатв.), лётка ’хутка’ (КЭС, лаг.), ’лёгка’ (в.-дзв., трак., ваўк., беласт., Сл. паўн.-зах.) і аналагічна леткае, лёгкія ’лёгкае’ (гродз., Сл. паўн.-зах.). Аформілася пад уплывам польск. teikiлёгкі’ з лёгкі (гл.). Сюды ж лёцянкі ’лёгенькі’ (Сцяшк.), а таксама лёцянкі ’рэдзенькі (пра суп)’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сна́дна ‘зручна, выгадна’, сна́дны ‘выгодны’ (Нас.), сюды ж сна́дні ‘добра’ (Мат. Маг.), ст.-бел. снадный ‘зручны, выгадны, лёгкі’, дыял. укр. сна́днийлёгкі, падатлівы, шчодры’, рус. смал. сна́дный ‘выкананы старанна і дакладна; акуратны’. З польск. snadnyлёгкі’, snadnie ‘зручна, лёгка’ (Карскі, Белорусы, 149). Борысь (SEK, 4, 336) заходнеславянскія формы ўзводзіць да прасл. *snadьno, з якога *snadьnъ ад назоўніка або прыслоўя *snadь, гл. снадзь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каске́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Лёгкі мужчынскі галаўны ўбор з казырком і аколышкам.

[Фр. casquette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цюль, ‑ю, м.

Лёгкая празрыстая сятчастая тканіна. Васіліна выпусціла фіранку, вецер падхапіў лёгкі цюль, выгнуў ветразем. Савіцкі.

[Фр. tulle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́дых, ‑у, м.

Лёгкі, слабы парыў (ветру); рух паветра. Нават лёгкі подых ветру нёс востры смалісты водар прасохлага на сонцы бярвення. Дуброўскі. Пералівалася пад подыхам ветру хвалямі густая азіміна. Шамякін. / Пра набліжэнне, наступленне чаго‑н. Было цёпла, хоць у паветры ўжо адчуваўся подых ранняй восені. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)