Кры́нка ’гладыш’ (Мат. Маг., Ян., Мат. Гом.). Рус. кринка ’тс’, ст.-рус. крина ’мерка збожжа’, балг. крина ’тс’, серб.-харв. крина ’тс’, славен. krínja ’чан’, в.-луж. krina ’карыта’. Астатнія славянскія паралелі маюць памяншальную суфіксацыю. Развадоўскі (Wybór, 2, 174–175) аддзяляў слова са значэннем ’крыніца’ ад слова са значэннем ’пасудзіна’. Першае ён выводзіў са ст.-грэч. κρήνηкрыніца’, другое — з невядомай нам таксама грэчаскай формы. Калі браць пад увагу значэнне ’драўлянае начынне’, то не выключана сувязь з лац. scrinium ’скрынка’ (Бернекер, 1, 617). Прыняць генетычную сувязь паміж славянскімі і лацінскай лексемамі нельга. Хутчэй тут старое лексічнае пранікненне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кушы́н ’гліняная пасудзіна з ручкай для малака, збанок’ (З нар. сл., Жд. 2., Юрч.). Укр. кувшин, рус. кувшин ’тс’. Запазычанне з балтыйскіх моў. Непасрэдная крыніца не засведчана, але *kaušinas < kaušas (літ. kaušas ’коўш’). Параўн. коуш (гл.) (Лаўчутэ, Балтизмы, 39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́мель ’самы кончык хваста ў каровы’ (ТС). Не выключана балтыйскае паходжанне слова. Аднак яго непасрэдная крыніца не засведчана. Меркаванне аб лексічным пранікненні, апрача неславянскай фанетыкі і арэальнага крытэрыю, падмацоўваецца такімі балтыйскімі паралелямі, як літ. klmpa ’вузел на канцы вяроўкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́лтус ’прамысловая рыба сямейства камбалавых’ (ТСБМ). З рус. па́лтас, па́лтус ’тс’. Крыніца рус. слова — фін. palias, родн. скл. paltann ’камбала (рачная)’ або саам. кольск. pāldes, родн. скл. pāltazi ’від камбалы’ (Фасмер, 3, 193; там жа і інш. літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэкла́ма ’паведаленне аб якім-небудзь мерапрыемстве, тавары, паслузе з мэтай прыцягнення ўвагі’ (Булыка, СІС). З рус. реклама, якое з заходнееўрапейскіх моў. Крыніцафранц. réclame ’тс’ ад дзеяслова réclamer ’настойліва прасіць, патрабаваць’ < лац. reclāmāre ’гучна выкрыкваць; клікаць’ (Чарных, 2, 108).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замо́рскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца за морам. Даўно заморскія краіны Гукнулі ў вырай журавоў. Бялевіч.

2. Прывезены з-за мора, які прыбыў з-за мора. Заморскія госці. Заморскія тавары. □ За сталом він заморскіх крыніца цякла, Бегла музыка ўкруг на паўмілі. Купала. // Замежны, чужаземны, уласцівы чужым краям. Заморская мода.

3. (звычайна ў спалучэнні са словамі «цуд», «дзіва» і пад.). Уст. Пра што‑н. незвычайнае, нябачанае, дзіўнае. Заморскае дзіва. Заморскіх цуды. Заморскі звер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кенды́р ’шматгадовая травяністая расліна Apocynum L.’ (ТСБМ). Укр. кендир, рус. кендырь ’тс’. Запазычанне з цюрк. моў. Дакладная крыніца не вызначана. Параўн. узб. кендир, тур. kendir (ЕСУМ, 2, 423). Фасмер (2, 222) бачыць у рус. кендырь прамое запазычанне з тур. kendir.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кнут ’пуга’ (Сл. паўн.-зах., Яруш., Бяльк., Сцяшк.). Укр. кнут, рус. кнут, ст.-рус. кнутъ (іншыя славянскія паралелі — запазычанні з рускай мовы). Крыніца ўсходнеславянскіх слоў паўночнагерманская: ст.-ісл. knutr ’вузел’ (гаворка ідзе пра «вузлаваты» біч). Іншыя этымалогіі неверагодныя (Фасмер, 2, 265).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґа́рштва ’гваздзік’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. у гэтым значэнні прыводзіць таксама ґа́шта, ґа́штва і да ґа́шта прыводзіцца літ. крыніца góštauta ’тс’. Але форма гэта не зусім падыходзіць у якасці першакрыніцы. Параўн. лепш літ. gar̃štis, garšvà; да гэтых назваў гл. Фрэнкель, 138.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інспе́ктар. Крыніца: лац. inspector ад inspectare ’наглядаць’. Ст.-бел. инспекторъ ’настаўнік, выхавальнік’ (1638 г.) < ст.-польск. inspektor (Булыка, Лекс. запазыч., 159; Гіст. лекс., 107). Для рускай (XVII ст.) мяркуюць аб польскім ці нямецкім пасрэдніцтве (Фасмер, 2, 135; Шанскі, 2, I, 85–86).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)