◎Кі́мель ’самы кончык хваста ў каровы’ (ТС). Не выключана балтыйскае паходжанне слова. Аднак яго непасрэдная крыніца не засведчана. Меркаванне аб лексічным пранікненні, апрача неславянскай фанетыкі і арэальнага крытэрыю, падмацоўваецца такімі балтыйскімі паралелямі, як літ. klmpa ’вузел на канцы вяроўкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)