Кянь ’праём у сцяне’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна. фанетыч иая структура слова сведчыць на карысць новага запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адчу́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Не звязаны з іншымі, адасоблены.

2. Які вырашае халоднасць, адчужэнне, абыякавасць да каго‑н. [Дзяўчынка] павольна падыходзіла да нас і глядзела на цесляра ўсё тым жа адчужаным позіркам. Ракітны.

3. Спец. Адабраны ў каго‑н. на падставе закону ў карысць дзяржавы або грамадскіх арганізацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Мераючы, вызначыць межы, падзяліць на часткі, згодна велічыні чаго‑н. Пад час землеўпарадкавання каморнікі не вельмі чыста размералі палеткі, пакрыўдзіўшы Лук’янаву вёску ў карысць суседняй. Лужанін. — А мы з вамі, Аляксей Васільевіч, давайце размераем ды вызначым месца пад палі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімбіёз, ‑у, м.

Форма сумеснага жыцця арганізмаў розных відаў, пры якім арганізмы прыносяць карысць адзін аднаму. Сімбіёз грыба і водарасці. □ Клубяньковыя бактэрыі жывуць у сімбіёзе з струкавымі раслінамі. Гаркуша. / у перан. ужыв. Ігнат Дуброўскі не стаў паэтам. Эканоміка і... паэзія? Цяжка ўявіць сабе больш неверагодны сімбіёз. Лобан.

[Ад грэч. symbiōsis — сумеснае жыццё.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спажы́так, ‑тку, м.

1. Тое, што служыць для харчавання, для ежы. Тры сыны былі ў мамы, тры сыны былі ў таты. Разумелі ўжо і самі, што пара шукаць занятак. Бо адкуль бацькі старыя будуць браць для іх спажытак? Дубоўка.

2. перан. Карысць, каштоўнасць. Спажытак ад мастацтва, вядома, не той, што ад матэрыяльных рэчаў, сцвярджае «Апокрыфам» паэт [М. Багдановіч], але гэты спажытак — такая ж рэальная рэч, нібы карысць ад хлеба. Лойка.

3. Карыстанне. Ідучы, [гурткоўцы] падзяліліся на чатыры звяны, каб ужо зусім самастойна абмураваць усе іншыя крынічкі на добры спажытак добрым людзям. Дубоўка.

4. Рэчы, якімі карыстаюцца; маёмасць. Чаго толькі не было на вышках старой клеці, куды гаспадары выкідалі розныя непатрэбныя спажыткі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

впрок нареч.

1. (в запас) на запа́с, у запа́с;

заготовля́ть впрок нарыхто́ўваць на (у) запа́с;

2. в знач. сказ. (в пользу) на кары́сць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паскуткава́цца ’пакарыстацца’ (Нас.). З польск. poskutkować ’мець вынік’, ’дзейнічаць паспяхова’, ’падзейнічаць’ (са зрухам у семантыцы). Параўн. таксама ску́таккарысць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тоўк1 ’толк, карысць, парадак, сэнс’ (Бяльк.). Гл. толк.

Тоўк2, таўку́нь — пра тоўханне (мсцісл., Нар. лекс.). Гл. таўкці, таўчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кары́сны, ‑ая, ‑ае; ‑а.

1. Які прыносіць карысць. Карысная справа. Карысная заўвага. □ — Я думаю, скончыўшы рабфак, падавацца ва універсітэт. Трэба добра павучыцца, каб быць карысным у жыцці. Колас.

2. Спец. Які складае частку цэлага, выкарыстоўваецца непасрэдна па прызначэнню. Карысная плошча.

•••

Карысныя выкапні гл. выкапень.

Каэфіцыент карыснага дзеяння гл. каэфіцыент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пажы́так ’дробны скарб, хатнія рэчы; здабыча, пажыва’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат.), пожы́ток ’узятак’ (Ніканчук, Лексика Полесья). З польск. pożỳtekкарысць, выгада’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)